Архангельск
| Архангельск | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Расея | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Архангельская вобласьць | ||||
| Першыя згадкі | 1584 | ||||
| Дата заснаваньня | 1584 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Мэр | Дзьмітры Мораў[d][1] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 3 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 64°32′35″ пн. ш. 40°32′15″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 8182 | ||||
| Паштовы індэкс | 163000–163072 | ||||
| Нумарны знак | 29 | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | arhcity.ru | ||||
| Архангельск на мапе Расеі Архангельск | |||||
Архангельск (па-расейску: Архангельск) — горад у Расеі на рацэ Паўночная Дзьвіна ў 40-45 км ад ейнага ўпадзеньня ў Белае мора, адміністрацыйны цэнтар Архангельскай вобласьці, культурна-гістарычная сталіца Памор’я. Насельніцтва складае 351 тысячы чалавек, паводле дадзеных на 2005 год. Клімат субарктычны, марскі, з працяглай зімой і кароткім летам. Сярэдняя тэмпэратура студзеня — −13°, ліпеня — +17°. 529 мм ападкаў у год.
Горад пачаў забудоўвацца з 1584 году. Больш за стагодзьдзе быў адзіным марскім портам Расеі. З заснаваньнем Санкт-Пецярбургу значэньне Архангельска зьнізілася. Канчаткова страціў значэньне як гандлёвы порт з 1916 году, з пабудовай на беразе Кольскага заліва незамярзаючага порта Мурманску. З пачатку 1990-х ідзе дэкалянізацыя расейскай Поўначы, колькасьць насельніцтва Архангельска стала скарачаецца.
У горадзе маюцца прадпрыемствы дрэваперапрацоўчай, лесахімічнай, цэлюлёзна-папяровай і рыбнай прамысловасьці.