Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вугоршчыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вугорскія мэд'е

Адміністрацыйны падзел Вугоршчыны прадстаўлены 7 рэгіёнамі (Magyarország régiói), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 19 мэд’е (вобласьці) і Будапэшт які прыраўнаваны да мэд’е. Акрамя гэтага буйныя вугорскія гарады, такія як Дэбрэцэн, Мішкальц, Сэгед, Пэч і Д’ёр, знаходзяцца ў рэспубліканскім падпарадкаваньні.

Мэд’е, у сваю чаргу, падзяляюцца на раёны ці кіштэршэгі (kistérség). Іх у Вугоршчыне налічваецца 173.

Мясцовыя органы самакіраваньня прадстаўлены мэрамі і муніцыпальнымі сходамі, якія фармуюцца ў выніку выбараў. Тэрмін дзеяньня мясцовых органаў кіраваньня — чатыры гады.

Існуючы адміністрацыйны падзел Вугоршчыны быў уведзены ў 1950 годзе.

Назва Адміністрацыйны
цэнтар
Плошча
(км²)
Насельніцтва
(чал)
Шчыльнасьць
насельніцтва

(чал/км²)
Колькасьць
населеных пунктаў
Бач-Кішкун Кечкемэт 8445 541 584 64 119
Баранья Пэч 4430 402 260 91 301
Бэкеш Бэкешчаба 5631 392 845 70 75
Боршад-Абаўй-Зэмплен Мішкальц 7247 739 143 102 355
Чонград Сэгед 4263 425 785 100 60
Фэер Сэкешфэхэрвар 4359 428 579 98 108
Д’ёр-Мошан-Шопран Д’ёр 4208 440 138 105 174
Хайду-Біхар Дэбрэцэн 6211 550 265 89 82
Хэвэш Эгер 3637 323 769 89 119
Яс-Надзькун-Сольнак Сольнак 5582 413 174 74 75
Комарам-Эстэргам Татабанья 2265 315 886 139 76
Ноград Шальгатар’ян 2546 218 218 86 129
Пэшт Будапэшт 6393 1 124 395 176 186
Шомадзь Капашвар 6036 334 065 55 244
Собалч-Сатмар-Бэрэг Ньірэдзхаза 5936 583 564 98 228
Тольна Сэксард 3703 247 287 67 108
Ваш Сомбатхэй 3336 266 342 80 216
Вэспрэм Вэспрэм 4493 368 519 82 225
Зала Залаэгерсэг 3784 269 705 78 257

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]