Перайсьці да зьместу

Петрапаўлаўск-Камчацкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Петрапаўлаўск-Камчацкі
рас. Петропавловск-Камчатский
Населены пункт
Выгляд гораду з боку Авачынскай бухты, далей відаць вулькан Карацкая сопка
Выгляд гораду з боку Авачынскай бухты, далей відаць вулькан Карацкая сопка
Сьцяг Герб
Краіна Расея
Суб’ект фэдэрацыі Камчацкі край
Дата заснаваньня 1740
Горад з 1812
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Konstantin Viktorovich Bryzgin[d]
Геаграфія
Плошча 362,14 км²
Вышыня НУМ 150 м
Часавы пас UTC+12
Каардынаты 53°01′ пн. ш. 158°39′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 181 015 чал. (2015)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +7 415,4152
Паштовыя індэксы 683000–683099
Узнагароды
Сайт pkgo.ru (рас.)
Петрапаўлаўск-Камчацкі на мапе Расеі
Петрапаўлаўск-Камчацкі
Петрапаўлаўск-Камчацкі
Петрапаўлаўск-Камчацкі

Петрапаўлаўск-Камчацкі (па-расейску: Петропавловск-Камчатский) — горад на Далёкім Усходзе Расеі, адміністрацыйны цэнтар Камчацкага краю. Насельніцтва на 2015 год — 181 015 чалавек. Разьмешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы паўвостраву Камчатка, на берагах Авачынскай бухты Ціхага акіяну. Непадалёк ад гораду знаходзяцца вулканы Каракская Сопка й Авачынская Сопка. Месца дысьлякацыі базы Ціхаакіянскага флёту Расеі.

Упершыню расейцы дабраліся да Камчаткі і, у тым ліку, да Авачынскай бухты, у 1697 годзе — гэта былі казакі на чале з Уладзімерам Атласавым, якія заснавалі там астрог. 17 кастрычніка 1740 году сюды прычалілі два пакетботы Другой Камчацкай экспэдыцыі, якая мела месца ў 1733—1743 гадох, на чале зь Вітусам Бэрынгам і Аляксеем Чырыкавым — дата, якая лічыцца днём заснаваньня гораду. Але заснавальнікам гораду зьяўляецца штурман мічманскага рангу Іван Ялагін, які па загадзе Бэрынга прыбыў у Авачынскую бухту 10 чэрвеня 1739 году і заснаваў там расейскае пасяленьне. Назву Петрапаўлаўскі астрог атрымаў пазьней ад імёнаў караблёў-пакетботаў «Сьвяты апостал Пётар» і «Сьвяты апостал Павал».

У 1924 горад быў пераназваны ў Петрапаўлаўск-Камчацкі, каб адрозьніваць яго ад Петрапаўлаўску ў Казахстане. 1 ліпеня 2007 горад становіцца адміністрацыйным цэнтрам Камчацкага краю. 3 лістапада 2011 гораду прысвоена званьне Горад воінскай славы.

На 1 студзеня 2015 году насельніцтва Петрапаўлаўску-Камчацкага складала 181 015 чалавек — 104 месца сярод 1114 гарадоў Расеі. Найбольшая колькасьць насельніцтва ў горадзе была зафіксаваная ў 1989 годзе — 268 743 чалавек, пасьля чаго да 2010 году насельніцтва гораду пастаянна памяншалася, і толькі з 2011 зноў назіраўся невялічкі прырост (179 800 чал.), які аднак, усё яшчэ чаргуецца з памяншэньнем.

Паводле перапісу 2010 году, найбольш прадстаўнічымі нацыяльнасьцямі сярод жыхароў гораду зьяўляюцца расейцы — 142 361 чал. (79,19 %), украінцы — 6399 чел. (3,56 %), татары — 1341 чел. (0,75 %) ды беларусы — 1064 чел. (0,59 %). Пражываюць у горадзе і прадстаўнікі шэрагу іншых нацыянальнасьцяў: азэрбайджанцы, карэйцы, армяне, каракі, ітэльмэны, немцы і інш.

Помнік Вітусу Бэрынгу
  • Камчацкі дзяржаўны аб’яднаны музэй
  • Камчацкі краявы мастацкі музэй
  • Музэй ласосю
  • Помнік Вітусу Бэрынгу (1826)
  • Магіла ангельскага мараплаўцы Чарльза Кларка (1913)
  • Помнік Жану-Франсуа Ляпэрузу (1892)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Петрапаўлаўск-Камчацкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў