Перайсьці да зьместу

Перм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перм
лац. Pierm
Населены пункт
Пермская мастацкая галерэя. Выгляд з р. Камы
Пермская мастацкая галерэя. Выгляд з р. Камы
Сьцяг Герб
Краіна Расея
Суб’ект фэдэрацыі Пермскі край
Першыя згадкі 1723
Дата заснаваньня 4 (15) траўня 1723
Горад з 1781
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Дзмітрый Іванавіч Самойлаў[d][1]
Заканадаўчы орган City Duma[d]
Найвышэйшы судовы орган municipal court[d]
Геаграфія
Плошча 799,68 км²
Тып клімату Кантынэнтальны клімат
Вышыня НУМ 171 м[2] і 90 м
Часавы пас
Каардынаты 58°00′50″ пн. ш. 56°14′56″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 1 026 477 чал. (2014)
Афіцыйная мова расейская мова
Этнахаронімы пермяк, пермячка, пермяки і пермячки
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 342
Паштовы індэкс 614xxx
Нумарны знак 59, 81, 159
Узнагароды
ордэн Леніна
Сайт gorodperm.ru
Перм на мапе Расеі
Перм
Перм
Перм

Перм — горад на ўсходзе эўрапейскае часткі Расеі, у прыгор’ях Уралу, адміністрацыйны цэнтар Пермскага краю, порт на рацэ Ка́ме, транспартны вузел на Транссыбірскай магістралі, гарадзкая акруга. Перм зьяўляецца буйным шматгалінавым прамысловым, навуковым, культурным і лягістычным цэнтрам Уралу. Паводле плошчы (799,68 км²) горад займае трэцяе месца ў Расеі пасьля Санкт-Пецярбургу й Масквы. Перм выцягнутая ўздож ракі Камы, і паводле працягласьці стаіць пасьля Санкт-Пецярбургу й Сочы[3].

Горад заснаваны ў 1723 годзе, з 1940 па 1957 год называўся Молатаў. Насельніцтва Пярмі, якое дасягнула ў 1989 годзе 1 092 392 чалавекі, паводле зьвестак Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году склала 991,5 тыс. чалавек.

У 1876 праз Перм прайшла першая на Ўрале й у Сыбіры чыгунка, у 1916 годзе быў адчынены першы ў рэгіёне ўнівэрсытэт[4].

У адпаведнасьці з гіпотэзай савецкага лінгвісту Дзьмітрыя Бубрыха назва гораду паходзіць ад вепскага слова Парэ Маа — «далёкая зямля»[5]. Гісторыкі не выключаюць і ўзьнікненьня назвы ад комі-пярмяцкіх словаў «перэма» («далёка») або «парма» («лес», «мясцовасьць»).

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]