Перайсьці да зьместу

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Эстоніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паветы Эстоніі

Адміністрацы́йнымі адзі́нкамі Эсто́ніі ёсьць павет (эст. maakond) і муніцыпалітэты двух тыпаў: места (эст. linn) ды воласьць (эст. vald). Тэрыторыя Эстоніі падзеленая на 15 паветаў, якімі кіруюць павятовыя старосты (эст. maavanem), прызначаныя ўрадам. У сваю чаргу паветы падзяляюцца на мескія муніцыпалітэты і воласьці.

Існуе яшчэ адзін тып муніцыпальнага ўтварэньня — пасёлкавая воласьць (эст. alevvald) — у склад якога ўваходзіць толькі адзін пасёлак. Паводле стану на 2011 рок у Эстоніі было шэсьць пасёлкавых воласьцей: Аэгвійду, Вяндра, Кохтла-Нымэ, Лавасаарэ, Тоатсі і Ярвакандзі.

Герб
павету
Павет
(бел)
Павет
(эст)
Код
ISO 3166-2
Насельніцтва,
чал. (2012)[1]
Плошча,
км²
Шчыльнасьць,
чал./км²
Адміністрацыйны
цэнтар
1 Валгамаа Valga maakond EE-82 31 059 2043.53 15,20 Валга
2 Вільяндзімаа Viljandi maakond EE-84 48 604 3422,49 14,20 Вільяндзі
3 Вырумаа Võru maakond EE-86 34 178 2305,44 14,82 Выру
4 Іда-Вірумаа Ida-Viru maakond EE-44 153 716 3364,05 45,69 Йыхві
5 Йыгевамаа Jõgeva maakond EE-49 31 967 2603,83 12,28 Йыгева
6 Ляэнэ-Вірумаа Lääne-Viru maakond EE-59 61 154 3627,80 16,86 Раквэрэ
7 Ляэнэмаа Lääne maakond EE-57 24 734 2383,12 10,38 Хаапсалу
8 Пыльвамаа Põlva maakond EE-65 28 026 2164,77 12,95 Пылва
9 Пярнумаа Pärnu maakond EE-67 84 388 4806,58 17,56 Пярну
10 Рапламаа Rapla maakond EE-70 35 503 2979,70 11,91 Рапла
11 Саарэмаа Saare maakond EE-74 31 835 2922,19 10,89 Курэсаарэ
12 Тартумаа Tartu maakond EE-78 153 479 2992,74 51,28 Тарту
13 Хар’юмаа Harju maakond EE-37 566 741 4333,13 130,79 Талін
14 Хіюмаа Hiiu maakond EE-39 8620 1023,26 8,42 Кярдла
15 Ярвамаа Järva maakond EE-51 31 204 2459,58 12,69 Пайдэ
Агулам 1 325 217 43 432,31 30,51
Мапа Лівоніі і Курляндыі Фрэдэрыка дэ Віцьці (1705)
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Эстонскай ССР (1957)

У XIII стагодзьдзі эстонскія землі падзяляліся на 8 маакондаў: Вірумаа, Ляэне, Равала, Саарэ, Сакала, Угандзі, Хар’ю, Ярва і 4 кіхельконды (не ўваходзілі ў якія-кольвек мааконды: Мыху, Вайга, Нурмэкунд і Алемпоіс.

Пасьля ўваходжаньня ў склад СССР Эстонія ў 1947 року была падзеленая на раёны (эст. rajoon), а ў 1952 року быў праведзены экспэрымэнт па падзеле Эстоніі на вобласьці. Агулам іх было ўтворана тры:

Аднак у 1953 року яны были скасаваныя, і да канца савецкага рэжыму заставаліся раёны і месты рэспубліканскага падпарадкаваньня. Пасьля аднаўленьня незалежнасьці ў 1991 року раёны былі перайменаваныя ў паветы (мааконды), некаторыя зь іх зьмянілі назву, аднак агульная колькасьць засталася роўнай 15. Месты рэспубліканскага падпарадкаваньня, уключаючы й Талін, былі ўлучаныя ў склад паветаў.