Саранск
| Саранск рас. Саранск | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Расея | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Мардовія | ||||
| Першыя згадкі | 1641 | ||||
| Дата заснаваньня | 1641 | ||||
| Горад з | 1780 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік адміністрацыі | Пётар Тултаеў[d][1] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 81,478 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 160 м | ||||
| Часавы пас | UTC+03:00 | ||||
| Каардынаты | 54°11′ пн. ш. 45°11′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 314 789 чал. (2017) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +7 8342 | ||||
| Паштовы індэкс | 430xxx | ||||
| АКАТУ | 89 401 | ||||
| Сайт | adm-saransk.ru | ||||
| Саранск на мапе Расеі Саранск | |||||
Саранск (па-расейску: Саранск; макш. Саранск ошсь; эрз. Саран ош) — горад у Расеі, цэнтар рэспублікі Мардовіі, разьмешчаны на рацэ Інсар, якая належыць да басэйну Волгі. Знаходзіцца на адлегласьці 642 км на паўднёвы ўсход ад Масквы. Заснаваны ў 1641 годзе. У 1780 годзе Саранск атрымаў статус павятовага гораду. У 1781 годзе быў зацьверджаны ягоны герб.
Гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На 2021 год аднымі з найбольшых прадпрыемстваў гораду былі электралямпавы завод «Лісма» і «Сарансккабэль».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Саранск быў заснаваны ў 1641 годзе як крэпасьць на паўднёва-ўсходняй ускраіне Расейскага царства, на Атэмарскай засечнай рысе, якая была часткай вялікай умацаванай лініі, якая будавалася была з 1638 па 1653 гады і цягнулася ад Белгараду да Сымбірску. Крэпасьць разьмяшчалася на беразе ракі Інсару. Першымі жыхарамі крэпасьці былі казакі, стральцы і пушкары, якія пераехалі сюды з бліжэйшых гарадоў, а таксама насельніцтва навакольных вёсак, то бок расейцы, эрзя, машканы і татары.
У 1651 годзе Саранск стаў адміністрацыйным цэнтрам Саранскага павету. Практычна з гэтага ж часу ён стаў горадам, хоць афіцыйна статус гораду ён атрымаў толькі ў 1780 годзе. Увосень 1670 году яго захапіў адзін з атрадаў Сьцяпана Разіна пад правадырствам Міхаіла Харытонава, горад і павет на некаторы час сталі апорным пунктам, які забясьпечваў войскі Разіна харчаваньнем, фуражом і зброяй. У сьнежні таго ж году царскія войскі пасьля неаднаразовых спробаў штурму авалодалі горадам, і войскі Разіна былі вымушаныя пакінуць Саранск.
У 1708 годзе пасьля скасаваньня паветаў Саранск быў прыпісаны спачатку да Азоўскай губэрні, аднак ужо ў наступным годзе быў аднесены да Астраханскай. У 1719 годзе была праведзена рэформа, накіраваная на памяншэньне слаба кіраваных велізарных тэрыторыяў, то бок губэрні былі падзеленыя на правінцыі. Саранск увайшоў у склад Пензенскай правінцыі Казанскай губэрні.
У горадзе ў ліпені 1774 году ў горадзе знаходзіўся правадыр сялянскага паўстаньня Емяльян Пугачоў. У час знаходжаньня ў Саранску ён выдаў маніфэст аб дараваньні вольнасьці сялянам, загадаў выпусьціць з гарадской турмы арыштантаў зь ліку сялянаў, дваравых ды работных людзей, а таксама раздаў беднаму насельніцтву соль і збожжа з гарадзкіх сьвіранаў. У горадзе таксама праводзіліся пасяджэньні ваеннай калегіі паўстанцаў. Раніцай 30 ліпеня 1774 году войскі Пугачова пакінулі Саранск і накіраваліся ў бок Пензы. Празь дзень у Саранск уступіў атрад царскіх войскаў і захапілі горад. У 1796 годзе Саранск увайшоў у склад Пензенскай губэрні, а ў 1798 годзе аднесены да Сымбірскай губэрні. У верасьні 1801 году Саранск зноўку ўвайшоў у склад Пензенскай губэрні.
У пачатку XX стагодзьдзя ў Саранску, як і па ўсёй Расеі, актывізаваўся працоўны рух. У горадзе праходзілі стачкі і страйкі, узьнікалі нелегальныя рабочыя гурткі. У ліпені 1906 году адбылося паўстаньне, у якім удзельнічала каля 200 чалавек, яно было задушана паліцыяй. За савецкім часам была створана Мардоўская АССР, якая пасьля распаду СССР была пераўтворана ў рэспубліку Мардовія ў складзе Расеі. Саранск стаў цэнтрам гэтых утварэньняў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Саранск на сёньняшні дзень зьяўляецца самым буйным горадам у Мардовіі. Ягонае насельніцтва складае 34,3% ад агульнай колькасьці па рэспубліцы паводле зьвестак перапісу за 2002 год. Этнічна расейцы фармуюць большасьць (каля 85%), а расейская мова пераважае над дзьвюма афіцыйнымі мардоўскімі мовамі. Як і ў многіх правінцыйных сталіцах у Расеі, насельніцтва Саранска зьменшылася пасьля распаду Савецкага Саюзу, у першую чаргу ў выніку эканамічнай міграцыі ў буйныя гарады.