Перайсьці да зьместу

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Японіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Японіі трохузроўневы: нацыянальны, прэфэктурны і муніцыпальны. На найвышэйшым узроўні тэрыторыя краіны падзеленая на 47 прэфэктураў, шэсьць зь якіх дадаткова падзеленыя на падпрэфэктуры. Грамады (месты, мястэчкі і вёскі) — найніжэйшы ўзровень АТП; дваццаць найбольшых населеных пунктаў па-за Такійскай мэтраполіяй называюцца вызначанымі местамі і падзеленыя на раёны.

Прэфэктурны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
47 прэфэктурных адзінак Японіі

Найвышэйшы ўзровень адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу складаюць 47 прэфэктураў: 43 уласна прэфэктуры (па-японску: кен?), дзьве мескія прэфэктуры (па-японску: фу?, Осака і Кіёта), адзін край (па-японску: до?, Хакайда) і адна „мэтраполія“ (па-японску: то?, Такійская мэтраполія). Адрозьніваюцца гэтыя адзінкі фактычна толькі назваю.

„Прэфэктура“ (па-японску: кен?) — найбольш распаўсюджаная адзінка прэфэктурнага ўзроўню — 43 кены. Назва паходзіць ад кандзі (сымбалю), які азначае «акругу».

Такійская прэфэктура пасьля ўлучэньня ў ейны склад места Токіё называецца „мэтраполіяй“ (па-японску: то?), а ранейшыя раёны Токіё былі пераўтвораныя ў спэцыяльныя раёны. Назва паходзіць ад кандзі, які азначае «сталіца».

Прэфэктуры Осака і Кіёта называюцца „мескімі прэфэктурамі“ (па-японску: фу?). Кітайскі герогліф, ад якога паходзіць тэрмін, азначаў у сярэднявечным Кітаі цэнтральную мескую зону нацыянальнага значэньня, а ў пазьнейшы пэрыяд — драбнейшы падзел правінцыі.

Хакайда адносіцца да „краёў“ (па-японску: до?); першапачаткова гэты тэрмін азначаў вобласьць, якая складалася зь некалькіх правінцыяў. У Кітаі гэты тэрмін гістарычна таксама азначаў край.

Падпрэфэктурны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Існуюць два тыпу адзінак падзелу прэфэктураў: падпрэфэктура і павет.

Падпрэфэктура (па-японску: 支庁 сіцё?) — японская форма самакіраваньня ніжэй за прэфэктурны ўзровень, падпарадкаваная дзяржаўнай адміністрацыі.

Паветы (па-японску: гун?) Японіі ў 1878—1921 роках прыкладна адпавядалі ўзроўню паветаў Кітаю ці акругаў ЗША. У 1920-я рокі муніцыпальныя функцыі ад кіраўніцтва паветамі перайшлі да мескіх і вясковых радаў у межах павету. Назвы паветаў захаваліся ў паштовых адрасох мястэчак і вёсак, а часам граніцы паветаў выкарыстоўваюцца для разьмежаваньня выбарчых акругаў. Афіцыйных паўнамоцтваў паветы не выконваюць. Клясычны кітайскі герогліф, ад якога паходзіць тэрмін, азначае камандзірства.

Муніцыпальны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
1742 муніцыпальныя і 175 субмуніцыпальных адзінак Японіі

Існуе тры асноўныя катэгорыі муніцыпальнага ўзроўню: места, мястэчка, вёска. Аднак мескія ўтварэньні катэгарызуюцца яшчэ падрабязьней. Спэцыяльныя раёны Токіё таксама лічацца адзінкамі муніцыпальнага падзелу.

Месты Японіі падзяляюцца на чатыры розныя тыпы паводле зьмяншэньня: вызначанае места, цэнтральнае места, спэцыяльнае места і звычайнае места.

Вызначанае места

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Места, вызначанае загадам ураду (па-японску: 政令指定都市 сэйрэй сітэй тосі?), вядомае таксама як вызначанае места (па-японску: 指定都市 сітэй тосі?) або вызначанае ўрадавае места (па-японску: 政令市 сэйрэй сі?) — японскае места з насельніцтвам больш за 500 000 чалавек, вызначанае загадам ураду Японіі паводле артыкулу 252, разьдзелу 19 Закону аб мясцовай аўтаноміі. Вызначаныя месцы падзяляюцца на раёны.

Цэнтральнае места

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Цэнтральнае места (па-японску: 中核市 цюкакусі?) — японскае места з насельніцтвам больш за 300 000 чалавек і плошчай больш за 100 км², хоць трапляюцца і выключэньні, калі сюды ўключаюцца і месты з насельніцтвам ад 200 000 да 300 000 чалавек[1]. Стварэньне цэнтральных местаў прадугледжанае ў першым параграфе 252-га артыкулу, разьдзелу 22 Закону аб мясцовай аўтаноміі.

Спэцыяльнае места

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Спэцыяльнае места (па-японску: 特例市 такурэйсі?) — японскае места з насельніцтвам ня меней за 200 000. Гэтая катэгорыя абумоўленая ў Законе аб мясцовай аўтаноміі, артыкуле 252, параграф 26.

Места (па-японску: сі?) — мясцовая адміністрацыйная адзінка з насельніцтвам ня меней за 50 000 чалавек, ня меней 60% зь якіх пражываюць у цэнтральнай мескай рысе і ня меней за 60% занятыя ў камэрцыі, прамысловасьці або іншых мескіх прафэсіях. Месты, мястэчкі (па-японску: маці?) і вёскі (па-японску: мура?) адносяцца да аднаго ўзроўню адміністрацыйнага падзелу; адзіным адрозьненьнем першых зьяўляецца тое, што яны не ўваходзяць у склад паветаў (па-японску: гун?). Як і іншыя сучасныя адміністрацыйныя адзінкі, месты ўсталяваныя Законам аб мясцовай аўтаноміі 1947 року.

Мястэчка (па-японску: 'цё або маці'?) — мясцовая адміністрацыйная адзінка Японіі. Нароўні з прэфэктурамі (кен ды ейнымі эквівалентамі), местамі (сі) ды вёскамі (мура) ўтвараюць мясцовыя дзяржаўныя органы самакіраваньня. Геаграфічна мястэчка знаходзіцца на тэрыторыі прэфэктуры.

Вёска (па-японску: мура?, часам сон) — мясцовая адміністрацыйная адзінка Японіі. Нароўні з прэфэктурамі (кен ды ейнымі эквівалентамі), местамі (сі) ды мястэчкамі (па-японску: цё?, часам маці) ўтвараюць мясцовыя дзяржаўныя органы самакіраваньня. Геаграфічна тэрыторыя вёскі знаходзіцца на тэрыторыі прэфэктуры.

Спэцыяльны мескі раён

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Спэцыяльныя мескія раёны (па-японску: 特別区 такубэцу-ку?) — 23 грамады, якія разам утвараюць цэнтар і найбольш населеную частку Такійскай мэтраполіі. Разам яны займаюць тэрыторыю, якая да скасаваньня ў 1943 року называлася непасрэдна местам Токіё, улучанага пазьней у наваствораную мэтраполію. Спэцыяльныя мескія раёны існуюць толькі для Токіё.

Субмуніцыпальны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Гарадзкі раён (па-японску: ку?) — адміністрацыйны падзел местаў, вызначаных загадам ураду Японіі[2].

Двухузроўневы прынцып адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу захоўваецца ў Японіі з часу ліквідацыі ханавай сыстэмы урадам Мэйдзі ў 1871 року. Дагэтуль Японія падзялялася на правінцыі (па-японску: куні?), у сваю чаргу падзеленыя на паветы (па-японску: гун?), а найніжэйшыя — вёскі (па-японску: 里/郷 сато?).

Структурная герархія

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Прэфэктурная Падпрэфэктурная Муніцыпальная Субмуніцыпальная
Прэфэктуры
(без Такійскай мэтраполіі)
Падпрэфэктура «вызначанае места» Мескі раён
 
Павет Мястэчка
Вёска
няма
Падпрэфэктура Павет
  «цэнтральнае места»
«спэцыяльнае места»
Места
 
Мэтраполія Места
Спэцыяльныя мескія раёны
Павет
Падпрэфэктура
Мястэчка
Вёска
УзровеньТыпКандзіРомадзіЛік
Прэфэктурны Такійская мэтраполія to 1 Токіё (東京都 Tōkyō-to)
«край» 1 Хакайда (北海道 Hokkaidō)
«меская прэфэктура» fu 2 Кіёта (京都府 Kyōto-fu) і Осака (大阪府 Ōsaka-fu)
Прэфэктура ken 43 За выключэньнем Токіё, Хакайда, прэфэктураў Кіёта і Осакі
 Падпрэфэктурны Падпрэфэктура 支庁 shichō 158
Павет gun 374
Муніцыпальны «вызначанае места» 政令指定都市 seirei shitei toshi 20
«цэнтральнае места» 中核市 chūkaku-shi 42
«спэцыяльнае места» 特例市 tokurei-shi 40
Места shi 688
Мястэчка chō або machi 746
Вёска mura або son 183
Спэцыяльны раён 区 (特別区) ku (tokubetsu-ku) 23 Спэцыяльныя раёны Токіё (東京都区部 Tōkyō-to kubu), 23 раёны Токіё (東京23区 Tōkyō nijūsan-ku)
 Субмуніцыпальны Гарадзкі раён 区 (行政区) ku (gyōsei-ku) 175
ISO Прэфэктура Кандзі Вобласьць Места [усе-тыпы]
(Спэцыяльны раён)
Гарадзкі раён Павет Мястэчка Вёска
JP-02Ааморы青森県Тахоку108228
JP-23Айці愛知県Цюбу38167142
JP-33Акаяма岡山県Цюгоку15410102
JP-47Акінава沖縄県Кюсю1151119
JP-05Акіта秋田県Тахоку13693
JP-30Вакаяма和歌山県Кансай96201
JP-21Гіфу岐阜県Цюбу219192
JP-10Гунма群馬県Канто127158
JP-08Ібаракі茨城県Канто327102
JP-03Іватэ岩手県Тахоку1410154
JP-17Ісікава石川県Цюбу1158
JP-37Кагава香川県Сікоку859
JP-46Кагосіма鹿児島県Кюсю198204
JP-14Канагава神奈川県Канто19286131
JP-26Кіёта京都府Кансай15116101
JP-39Коці高知県Сікоку116176
JP-43Кумамота熊本県Кюсю1459238
JP-24Міэ三重県Кансай14715
JP-04Міягі宮城県Тахоку13510211
JP-45Міядзакі宮崎県Кюсю96143
JP-20Нагана長野県Цюбу19142335
JP-42Нагасакі長崎県Кюсю1348
JP-29Нара奈良県Кансай1271512
JP-15Ніігата新潟県Цюбу208964
JP-44Оіта大分県Кюсю14331
JP-27Осака大阪府Кансай3331591
JP-41Сага佐賀県Кюсю10610
JP-11Сайтама埼玉県Канто40108221
JP-25Сіга滋賀県Кансай1336
JP-22Сідзуока静岡県Цюбу2310512
JP-32Сіманэ島根県Цюгоку85101
JP-36Такусіма徳島県Сікоку88151
JP-31Таторы鳥取県Цюгоку45141
JP-13Токіё東京都Канто26 (23)158
JP-09Тоцігі栃木県Канто14512
JP-16Тояма富山県Цюбу10241
JP-18Фукуі福井県Цюбу9717
JP-40Фукуока福岡県Кюсю281412302
JP-07Фукусіма福島県Тахоку13133115
JP-01Хакайда北海道Хакайда35106612915[a]
JP-28Хіёга兵庫県Кансай299812
JP-34Хірасіма広島県Цюгоку14859
JP-12Ціба千葉県Канто3766161
JP-38Эхімэ愛媛県Сікоку1179
JP-06Ямагата山形県Тахоку138193
JP-35Ямагуці山口県Цюгоку1346
JP-19Яманасі山梨県Цюбу13586
  1. Не ўключаючы шэсьць вёсак у спрэчнай Курыльскай тэрыторыі.