Анадыр
| Анадыр | |||||
| рас. Анадырь | |||||
| |||||
| Першыя згадкі: | 1889 | ||||
| Мясцовая назва: | Кагыргын, В’ен | ||||
| Краіна: | Расея | ||||
| Суб’ект фэдэрацыі: | Чукоцкая аўтаномная акруга | ||||
| Плошча: |
| ||||
| Вышыня: | 35 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: | 15 604 чал. (2018) | ||||
| Часавы пас: | UTC+12 | ||||
| Тэлефонны код: | +7 42722 | ||||
| Паштовы індэкс: | 689000 | ||||
| Нумарны знак: | 87 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 64°44′0″ пн. ш. 177°30′15″ у. д. / 64.73333° пн. ш. 177.50417° у. д.Каардынаты: 64°44′0″ пн. ш. 177°30′15″ у. д. / 64.73333° пн. ш. 177.50417° у. д. | ||||
Анадыр на мапе Расеі Анадыр | |||||
| https://novomariinsk.ru/ | |||||
Ана́дыр — партовы горад на крайнім паўночным усходзе Расеі на беразе Анадырскага заліву Берынгава мора, адміністрацыйны цэнтар Чукоцкае аўтаномнае акругі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва гораду на 2010 год — 11 777 чалавек[1]. Заснаваны ў 1889 годзе. Мясцовыя чукоцкія жыхары называюць горад В’ен («уваход») ці Кагыргын («вусьце»).
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найбуйнейшы аб’ект гарадзкой прамысловасьці — рыбны завод. У навакольлі гораду вядзецца здабыча золата і вуглю, знаходзіцца адна з найбуйнейшых у Расеі ветраных электрастанцыяў — Анадырская ВЭС. Традыцыйна важным заняткам насельніцтва зьяўляюцца аленегадоўля, рыбалоўства ды паляваньне.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімат гораду субарктычны, марскі, суворы. Сярэдняя тэмпэратура ў студзені – −22 °C, у ліпені – +11 °C[2]. Цёплы перыяд году вельмі кароткі. З-за ўплыву мора зіма ў горадзе цяплейшая, а лета халаднейшае за кантынэнтальныя раёны Чукоткі.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Анадырскі палац моладзі
-
Крама ў Анадыры
-
Від з Анадырскай бухты