Бранская вобласьць
| Бранская вобласьць | |
| Брянская область | |
Сьцяг | |
| Гімн | «Шумел сурово Брянский лес» |
|---|---|
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Статус | вобласьць |
| Уваходзіць у | Цэнтральная фэдэральная акруга Цэнтральная эканамічная акруга |
| Адміністрацыйны цэнтар | Бранск |
| Улучае | 25 раёнаў |
| Найбольшы горад | Бранск |
| Іншыя буйныя гарады | Клінцы, Навазыбкаў, Дзяцькава, Унеча |
| Дата ўтварэньня | 1 красавіка 1920 |
| Губэрнатар | М. В. Дзёнін |
| Насельніцтва (2007) | 1 378 941 (38-е месца) |
| Шчыльнасьць | 39,5 чал./км² |
| Плошча | 34 900 км² (62-е месца) |
| Шырата | ад 54° пн.ш. да 52°10' пн.ш. |
| Даўгата | ад 31°10' у.д. да 35° 20' у.д. |
| Месцазнаходжаньне Бранскай вобласьці | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +3 |
| Код ISO 3166-2 | RU-BRY |
| Код аўтам. нумароў | 32 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Бра́нская во́бласьць (па-расейску: Брянская область) — вобласьць у Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Бранск.
На поўначы мяжуе са Смаленскай вобласьцю, на захадзе — з Гомельскай і Магілёўскай абласьцямі Беларусі, на ўсходзе — з Калускай і Арлоўскай абласьцямі, на поўдні — з Курская вобласьцю, Чарнігаўскай і Сумской абласьцямі Ўкраіны.
Была ўтвораная 1 красавіка 1920 року.
Геаграфічныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месцазнаходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разьмяшчаецца на захадзе Эўрапейскай частцы Расеі, на мяжы зь Беларусьсю і Ўкраінай.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня + 18—20°С, студзеня -9 — -7°С.
Разьмяшчаецца ў зоне мяшаных і шыракалістых лясоў, поўдзень — у зоне лесастэпу.
Рэльеф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Знаходзіцца ў заходняй частцы Ўсходне-Эўрапейскай раўніны. Паверхня вобласьці — слабахвалістая раўніна.
Водныя аб’екты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вобласьць налічвае 125 рэчак, агульнай даўжынёй каля 9 тысячаў кілямэтраў. Амаль усе яны належаць да басэйну Дняпра, галоўная рака — Дзясна. У паўночна-заходняй частцы вобласьці праходзіць вадападзел паміж Дняпром і Волгай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Была ўтвораная 1 красавіка 1920 року.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле зьвестак за 2002, у Бранскай вобласьці жыло 7733 беларусаў (3-е месца).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 2006 року на тэрыторыі вобласьці існуе 287 муніцыпальных утварэньняў, зь іх:
- 7 мескіх акругаў
- 27 муніцыпальных раёнаў
- 30 мескіх паселішчаў
- 223 сельскія паселішчы.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
| |||||||||||||

