Дагестан
Выгляд
| Дагестан | |
Сьцяг | |
| Гімн | гімн Дагестану[d] і Дагестан, ты сьвятая Айчына[d] |
|---|---|
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Фэдэральная акруга | Паўднёвая |
| Статус | Рэспубліка |
| Уваходзіць у | Паўночна-Каўкаская фэдэральная акруга і Паўднёвая фэдэральная акруга |
| Адміністрацыйны цэнтар | Махачкала |
| Дата ўтварэньня | 1991 |
| В. а. прэзыдэнта | Рамазан Абдулатыпаў |
| Афіцыйныя мовы | расейская, аварская, агульская, азэрабайджанская, даргінская, кумыцкая, лацкая, лезгінская, нагайская, рутульская, табасаранская, тацкая, цахурская, чачэнская |
| Насельніцтва (2024) | 3 232 224 |
| Шчыльнасьць | 58,6 чал./км² |
| Плошча | 50 270 км² |
| Месцазнаходжаньне Дагестану | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +4 |
| Код ISO 3166-2 | RU-DA |
| Тэлефонны код | 872 |
| Код аўтам. нумароў | 05 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |

Рэспу́бліка Дагеста́н — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны ва ўсходняй частцы Паўночнага Каўказу. З усходу абмываецца водамі Касьпійскага мору. Мяжуе з Грузіяй, Азэрбайджанам, Чачэніяй, Стаўрапольскім краем і Калмыкіяй. На тэрыторыі Дагестану знаходзіцца самы паўднёвы пункт Расеі — гара Базардзюзю.
Поўдзень рэспублікі займаюць горы і перадгор’і Каўказу, на поўначы — пачынаецца Прыкасьпійская нізіна. Плошча складае 50,3 тыс. км². Насельніцтва 3 232 224 чалавек (2024). Зь іх у гарадох жывуць 42,7%.
Нацыянальны склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Народ | Колькасьць у 2002 годзе, тыс.[1] |
|---|---|
| Аварцы | 758,4 (29,4%) |
| у тым ліку андыйцы | 21,3 |
| у тым ліку дыдойцы | 15,2 |
| у тым ліку ахвахцы | 6,4 |
| у тым ліку бежцінцы | 6,2 |
| у тым ліку каратынцы | 6,0 |
| Даргінцы | 425,5 (16,5%) |
| Кумыкі | 365,8 (14,2%) |
| Лезгіны | 336,7 (13,1%) |
| Лакцы | 139,7 (5,4%) |
| Расейцы | 120,9 (4,7%) |
| Азэрбайджанцы | 111,7 (4,3%) |
| Табасараны | 110,2 (4,3%) |
| Чачэнцы | 87,9 (3,4%) |
| Нагайцы | 38,2 (1,5%) |
| Рутульцы | 24,3 (0,9%) |
| Агулы | 23,3 (0,9%) |
| Цахуры | 8,2 |
| Армяне | 5,7 |
| Татары | 4,7 |
| Украінцы | 2,9 |
| Жыды | 1,5 |
| Горскія жыды | 1,1 |
| паказаны народы з колькасьцю больш за 1000 чаловек |
Дагестан падзяляецца на 38 адміністрацыйных раёнаў.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Рэспубліка Дагестан — Афіцыйны сайт
- Сайт ураду Рэспублікі Дагестан
- Інфармацыйны сайт Рэспублікі Дагестан
- Рэспубліка Дагестан — кароткая даведка

