Перайсьці да зьместу

Хабараўск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хабараўск
лац. Chabaraŭsk
рас. Хабаровск
Населены пункт
Вуліца Мураўёва-Амурскага ў цэнтры Хабараўску
Вуліца Мураўёва-Амурскага ў цэнтры Хабараўску
Сьцяг Герб
Краіна Расея
Суб’ект фэдэрацыі Хабараўскі край
Дата заснаваньня 1858
Горад з 1880
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Аляксандар Сакалоў[d], Pavel Filippov Dmitrievich[d] і Sergei Kravchuk[d]
Геаграфія
Плошча 386 км²
Вышыня НУМ 72 м
Часавы пас UTC+10
Каардынаты 48°29′ пн. ш. 135°04′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 618 150 чал. (2018)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 4212
Паштовы індэкс 680000–680150
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі
Сайт khabarovskadm.ru (рас.) (анг.)
Хабараўск на мапе Расеі
Хабараўск
Хабараўск
Хабараўск

Хаба́раўск — горад у Расеі. Адміністрацыйны цэнтар Хабараўскага краю і Далёкаўсходняй фэдэральнай акругі. Насельніцтва на 2018 год — 618 150 чалавек. Плошча гораду — 386 км². Адлегласьць ад Масквы: па паветры — каля 6100 км, па чыгунцы — 8533 км.

Заснаваны ў 1858 годзе як ваенны пост Хабараўка, названы ў гонар расейскага землепраходца XVII стагодзьдзя Ерафея Хабарава. З 1880 году — горад Хабараўка, адміністрацыйны цэнтар Прыморскай вобласьці, з 1884 году — адміністрацыйны цэнтар Прыамурскага генэрал-губэрнатарства. У Хабараўск пераназваны ў 1893 годзе. У 1897 годзе злучаны чыгункай з Уладзівастокам. У 1902 годзе заснаваны ваенны завод «Арсэнал». У пачатку XX стагодзьдзя Хабараўск — буйны гандлёвы цэнтар Далёкага Ўсходу, з 1904 году — база Амурскай ваеннай флятыліі. У 1916 годзе пабудаваны чыгуначны мост цераз Амур, які злучыў Хабараўск з чыгункай Усходняй Сыбіры. У складзе Далёкаўсходняй рэспублікі ў 1922 годзе ўвайшоў у склад РСФСР. З 1926 году — цэнтар Далёкаўсходняга, з 1938 году — Хабараўскага краю. У 1940 годзе злучаны чыгункай з Камсамольскам-на-Амуры. У 1949 годзе праходзіў Хабараўскі працэс.

Прамысловасьць: машынабудаваньне і мэталаапрацоўка (энэргетычнае і ацяпляльнае абсталяваньне, рухавікі, судны, кабэль), нафтаперапрацоўка, дрэваапрацоўка, лёгкая, харчовая, хіміка-фармацэўтычная прамысловасьць, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.

Спаса-Праабражэнскі катэдральны сабор Помнік Мураўёву-Амурскаму на банкноце наміналам у 5000 рублёў Стэла «Горад вайсковай славы» Мост цераз Амур

Міжнародныя стасункі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Консульствы замежных дзяржаваў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Хабараўсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў