Цьвярская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цьвярская вобласьць
Тверская область

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць Расеі[d]
Уваходзіць у Цэнтральная фэдэральная акруга
Цэнтральная эканамічная акруга
Адміністрацыйны цэнтар Цьвер
Улучае 36 раёнаў
Дата ўтварэньня 29 студзеня 1935
Кіраўнік Дзьмітры Зяленін
Насельніцтва (2010) 1 360 377
Шчыльнасьць 16,2 чал./км²
Плошча 84 100 км² (39-е месца)
Месцазнаходжаньне Цьвярской вобласьці
Цьвярская вобласьць на мапе
Мапа Цьвярской вобласьці
Цьвярская вобласьць, мапа
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +3
Код ISO 3166-2 RU-TVE
Код аўтам. нумароў 69
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Цьвярска́я во́бласьць (па-расейску: Тверская область) — вобласьць у Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Цьвер.

Мяжуе з Маскоўскай, Яраслаўскай, Валагодзкай, Наўгародзкай, Смаленскай і Пскоўскай абласьцямі.

Была ўтвораная 29 студзеня 1935 як Калінінская вобласьць (назоў Цьвярская мае ад 1990).

Геаграфічныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месцазнаходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмяшчаецца на захадзе Эўрапейскай частцы Расеі Працягласьці вобласьці з поўначы на поўдзень 260 км, з захаду на ўсход — 450 км.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +17 — +18°С, студзеня -9 — -7°С. Сярэдняя колькасьць ападкаў — 650 мм.

Рэльеф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Знаходзіцца на захадзе сярэдняй частцы Ўсходне-Эўрапейскай раўніны. На паўночным усходзе пралягае Авінішчанскае ўзвышша.

Водныя аб'екты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вобласьць налічвае больш за 800 рэчак, агульнай даўжынёй каля 17 тысячаў кілямэтраў. Асноўная рака — Волга. Іншыя значныя рэкі: Заходняя Дзьвіна (262 км), Цьверца (188 км), Мядзьведзіца (269 км), Малога (280 км) і Мяжа (259 км). Па тэрыторыі вобласьці праходзіць водападзел Касьпійскага і Балтыйскага мораў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Была ўтвораная 29 студзеня 1935.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле зьвестак за 2002 у Цьвярской вобласьці жыло 8581 беларусаў (0,6 %, 5-е месца).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад вобласьці ўваходзяць 12 местаў абласнога падпарадкаваньня і 36 муніцыпальных раёнаў.