Хабараўскі край
| Хабараўскі край | |
| Хабаровский край | |
Сьцяг | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | край |
| Уваходзіць у | Далёкаўсходняя фэдэральная акруга Далёкаўсходні эканамічны раён |
| Адміністрацыйны цэнтар | Хабараўск |
| Дата ўтварэньня | 20 кастрычніка 1938 |
| Губэрнатар | Вячаслаў Шпорт |
| Афіцыйныя мовы | расейская мова |
| Насельніцтва (2014) | 1 339 912 (35-е месца) |
| Шчыльнасьць | 1,7 чал./км² |
| Плошча | 787 633 км² (4-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Хабараўскага краю | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +11 |
| Код ISO 3166-2 | RU-KHA |
| Код аўтам. нумароў | 27 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Хаба́раўскі край (па-расейску: Хабаровский край) — край на ўсходзе Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Хабараўск. Край уваходзіць у Дальнеўсходную фэдэральную акругу, мяжуе з Магаданскай і Амурскай вобласьцю, Якутыяй, Габрэйскай аўтаномнай воласьцю й Прыморскім краем. Акрамя таго край мае выхад да Японскага й Ахоцкага мораў, а ад вострава Сахалін аддзяляецца пралівамі Татарскім й Невельскім.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Акрамя асноўнай, кантынэнтальнай частцы, у склад краю ўваходзяць некалькі астравоў, сярод іх самымі буйнымі ёсьць Шантарскія астравы. Агульная працягласьць берагавой лініі складае каля 2500 км, у тым ліку астравы маюць працягласьць 3390 км.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Сярэднявеччы тэрыторыя сучаснага Хабараўскага краю была населена ў асноўным народамі тунгуса-маньчжурскай моўнай групы, а таксама ніўхамі. У Кітаі яны былі вядомыя пад зборнай назвай «дзікія чжурчжэні»[1].
Першыя расейскія земляпраходцы прыбылі ў гэтыя паўночныя тэрыторыі расейскага краю ў XVII стагодзьдзі. У 1639 годзе атрад казакоў на чале з Іванам Масквіціным выйшаў да берагоў Ахоцкага мора.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У цэлым Хабараўскі край зьяўляецца адным з самых маланаселеных рэгіёнаў Расеі, што абумоўлена, па-першае, агульным эканамічным заняпадам постсавецкага часу, а па-другое — суровасьцю мясцовага клімату, параўнальнага з раёнамі скрайняй Поўначы.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле аб’ёмаў вытворчасьці, назапашанаму вытворчаму, навукова-тэхнічнаму, кадраваму патэнцыялу вядучымі ў прамысловасьці краю зьяўляюцца[2]:
- вытворчасьць машынаў і абсталяваньня
- хімічная прамысловасьць
- вытворчасьць транспартных сродкаў
- вытворчасьць электра- й электроннага абсталяваньня
- мэталюргічная вытворчасьць
- вытворчасьць гатовых мэталічных вырабаў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ «Тырские стелы и храм „Юн Нин“ в свете китайско-чжурчжэньских отношений XIV—XV вв.» Этно-Журнал, 2008-11-14
- ^ Прамысловасьць, транспарт і сувязь. Афіцыйны партал Хабараўскага краю
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Хабараўскі край — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

