Уладзікаўказ
| Уладзікаўказ | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Расея | ||
|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Паўночная Асэтыя | ||
| Дата заснаваньня | 1784 | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Кіраўнік адміністрацыі | Барыс Албегаў[d][1] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 692 м | ||
| Часавы пас | UTC+03:00 | ||
| Каардынаты | 43°02′24″ пн. ш. 44°40′39″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць |
| ||
| Афіцыйная мова | асэтынская мова і расейская мова | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 8672 | ||
| Паштовы індэкс | 362000–362999 | ||
| Узнагароды | |||
| Сайт | vladikavkaz-osetia.ru (рас.) | ||
| Уладзікаўказ на мапе Расеі Уладзікаўказ | |||
Уладзікаўка́з (па-асэтынску: Дзæуджыхъæу — «селішча Дзаўга») — горад на поўдні Расеі, у цэнтральнай частцы Паўночнага Каўказу, сталіца Рэспублікі Паўночная Асэтыя-Аланія. У савецкі пэрыяд горад называўся Арджанікідзэ (1931—1944, 1954—1990) ды Дзаўджыка́ў (1944—1954). Горад месьціцца паабапал ракі Церак, за 30 км ад Дар'яльскае цясьніны.
З 8 кастрычніка 2007 году горад носіць ганаровае званьне «Горад воінскай славы».
Горад Уладзікаўказ зьяўляецца цэнтрам гарадзкой акругі. Горад уключае 4 раёны: Прамысловы ("Промышленный"), Паўночна-Заходні ("Северо-Западный"), Ірыстонскі ("Иристонский"), Зацерачны ("Затеречный"), мікрараёны Карца ды Рэдант. Акрамя іх, у склад гарадзкой акругі ўваходзяць сёлы Балта, Чмы, Эзьмі, Ніжні Ларс, Верхні Ларс, паселішчы Паўднёвы ("Южный"), Завадзкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад заснаваны ў 1784 годзе як расейская фартэцыя на ўваходзе ў Дар’яльскую цясьніну ў сувязі з падпісаньнем Георгіеўскага трактату між Расейскае імпэрыяй і Грузіяй ды пачаткам будаўніцтва Ваенна-грузінскай дарогі. Паселішча набывае статус гораду з 1861 году.