Архангельская вобласьць
Архангельская вобласьць | |
Архангельская область | |
Сьцяг | |
Гімн | Anthem of Arkhangelsk Oblast[d] |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Расея |
Статус | вобласьць |
Уваходзіць у | Паўночна-заходняя фэдэральная акруга Паўночная эканамічная акруга |
Адміністрацыйны цэнтар | Архангельск |
Дата ўтварэньня | 23 верасьня 1937 |
Губэрнатар | Ігар Арлоў |
Насельніцтва (2015) | 1 183 501 (41-е месца) |
Шчыльнасьць | 2,01 чал./км² |
Плошча | 589 913 км² (8-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 77 м |
Месцазнаходжаньне Архангельскай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +3 |
Код ISO 3166-2 | RU-ARK |
Код аўтам. нумароў | 29 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Арха́нгельская во́бласьць (па-расейску: Архангельская область) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Архангельск. У склад вобласьці ўваходзіць Ненецкая аўтаномная акруга. Створана 23 верасьня 1937 годзе пры падзеле Паўночнай вобласьці РСФСР.
Геаграфічныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вобласьць разьмешчана на поўначы Ўсходне-Эўрапейскай раўніны. Абмываецца Белым, Баранцавым, Пячорскім і Карскі морамі. Архангельская вобласьць разьмяшчаецца блізка да арктычных мораў і выдаленая ад цёплага Паўночна-Атлянтычнага цячэньня, адгалінаваньня Гальфстрыму, клімат тут умерана-кантынэнтальны, на паўночным-захадзе — марскі, на паўночным усходзе — субарктычны, гэта значыць прахалоднае лета й працяглая халодная зіма. На архіпэлягу Новая Зямля, які ўваходзіць у склад вобласьці, маецца арктычны клімат.
Рэльеф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэрыторыя вобласьці ўяўляе сабой шырокую раўніну са слаба выяўленым ухілам да Белага й Баранцавага мораў, дзе раўнінна месцамі парушаецца ўзгоркамі, якія ўтварыліся ў выніку дзейнасьці старажытнага ледавіка.
Карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карысныя выкапні на тэрыторыі вобласьці маюць галоўным чынам ападкавае паходжаньне. За 100 км на поўнач ад Архангельску на тэрыторыі Прыморскага й Мезенскага раёнаў знаходзяцца найбуйнейшыя ў Эўропе радовішча алмазаў.
У вобласьці знаходзяцца значныя радовішчы нафты й газу, асабліва яны значныя ў паўночнай частцы вобласьці — у Вяліказямельскай тундры, маюцца таксама радовішчы каменнага вугалю й велізарныя запасы торфу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У эпоху вікінгаў зямлі, якія ўваходзяць цяпер у склад тэрыторыі вобласьці былі вядомыя ў Скандынавіі як Біярмія, аднак дакладнага меркаваньня гэтага няма. У XII стагодзьдзі яна ўвайшла ў склад Наўгародзкай зямлі. Спрадвеку, акрамя абарыгенных народнасьцяў, тутэйшыя месцы засялялі паморы.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле зьвестак за 2002, у Архангельскай вобласьці жыло 9986 беларусаў (3-е месца). Усяго ў вобласьці пражывае 1 294 993 чалавек паводле зьвестак на 2010 год[1], без уліку насельніцтва Ненецкай аўтаномнай акругі.
Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Людміла Русава (1954, пас. Дашчанае - 2010) - лідэрка беларускага мастацкага авангарду[2]
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На тэрыторыі вобласьці існуе 19 муніцыпальных утварэньняў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Предварительные итоги Всероссийской переписи населения 2010 года
- ^ Свабода, лёгкасьць і пісталет: памяці мастачкі Людмілы Русавай https://www.svaboda.org/a/30643424.html