Паўднёвая фэдэральная акруга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паўднёвая фэдэральная акруга
Южный федеральный округ
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус фэдэральная акруга
Уваходзіць у Расея
Адміністрацыйны цэнтар Растоў-на-Доне
Улучае 8 суб’ектаў фэдэрацыі
Найбольшы горад Растоў-на-Доне
Іншыя буйныя гарады Растоў-на-Доне, Валгаград, Краснадар
Дата ўтварэньня 13 траўня 2000
Прадстаўнік прэзыдэнта Уладзімер Усьцінаў
Насельніцтва (2016)
16 367 949
(11,17%)
Шчыльнасьць 33,37 чал./км²
Плошча 447 821 км² км² (2,4%)
Месцазнаходжаньне Паўднёвай фэдэральнай акругі
Паўднёвая фэдэральная акруга на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Map

Паўднёвая фэдэральная акруга (па-расейску: Южный федеральный округ; з 13 траўня па 21 чэрвеня 2000 году — Паўночна-Каўкаская фэдэральная акруга) — фэдэральная акруга Расейскай Фэдэрацыі на поўдні яе эўрапейскай часткі. Утвораны ўказам прэзыдэнта РФ ад 13 траўня 2000 году. Указам прэзыдэнта Расеі Дз. А. Мядзьведзева ад 19 студзеня 2010 году зь яе складу вылучаная Паўночна-Каўкаская фэдэральная акруга з цэнтрам у месьце Пяцігорску. У склад акругі ўваходзіла шэсьць суб’ектаў фэдэрацыі. 28 ліпеня 2016 году да Паўднёвай фэдэральнай акругі была далучана Крымская фэдэральная акруга[1][2][3][4][5]. У склад Паўднёвай акругі ўвайшлі места Севастопаль і Рэспубліка Крым. Такім чынам цяпер у складзе Паўднёвае фэдэральнае акругі восем суб’ектаў фэдэрацыі. Галоўная ўправа разьмешчана ў найбуйнейшым месьце акругі Растоў-на-Доне. У акрузе таксама яшчэ ёсьць адзін горад-мільянэр (Валгаград).

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На захадзе акруга выходзіць на Чорнае мора, мае з Украінай сухапутныя і водныя межы, на ўсходзе мяжуе з Казахстанам. На поўдні мяжуе з Абхазіяй і Паўночна-Каўкаскай фэдэральнай акругай. На поўначы — з Цэнтральнай і Прыволскай фэдэральнымі акругамі. На ўсходзе фэдэральная акруга абмежавана Касьпійскім морам, на захадзе — Азоўскім і Чорным марамі.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры сваім утварэньні ўказам прэзыдэнта РФ № 849 ад 13 траўня 2000 году акруга атрымала назву Паўночна-Каўкаская. Але ўжо 21 чэрвеня таго ж году, указам № 1149, перайменаваны ў Паўднёвую.

Прававы статус акругі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Канстытуцыі Расеі фэдэральная акруга не зьяўляецца адзінкай адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзяленьня Расейскай Фэдэрацыі (суб’ектам Расейскай Фэдэрацыі). Фэдэральныя акругі зьяўляюцца кіраўнічымі адзінкамі ў рамках адміністрацыі прэзыдэнта Расеі і ўзначальваюцца прадстаўнікамі апошняга. Створаны ўказам У. У. Пуціна з мэтай каардынацыі дзейнасьці суб’ектаў фэдэрацыі, правядзеньня адзінай палітыкі, кантролю і нагляду з боку адміністрацыі прэзыдэнта ў рамках канцэпцыі «вэртыкалі ўлады».).

Склад акругі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўднёвая фэдэральная акруга (пасьля вылучэньня зь яе Паўночна-Каўкаскай фэдэральнай акругі) уключае 2 рэспублікі, 3 вобласьці і 1 край. Яе плошча — 416 840 км². Паўднёвая фэдэральная акруга да 2010 году

Сьцяг Суб’ект Фэдэрацыі Плошча (км²) Насельніцтва (чал.) Места галоўнай управы
1 Рэспубліка Адыгея 7792 451 471 Майкоп
2 Астраханская вобласьць 49 024 1 017 495 Астрахань
3 Валгаградзкая вобласьць 112 877 2 545 227 Валгаград
4 Рэспубліка Калмыкія 74 731 278 855 Эліста
5 Краснадарскі край 75 485 5 514 250 Краснадар
6 Растоўская вобласьць 100 967 4 235 560 Растоў-на-Доне
7 Рэспубліка Крым 26 081[6][7][8] 1 908 322 Сімфэропаль
8 Места фэдэральнаго значэньня
Севастопаль
1080[9][10] 418 987 Севастопаль

Насельніцтва і нацыянальны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колькасьць насельніцтва акругі па зьвестках Расстату складае 16 367 949 чал. (2016). Шчыльнасьць насельніцтва — 33,36 чал. / км² (2016). Гарадзкое насельніцтва — 62,68 % (2015).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]