Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Баўгарыі
Адміністрацы́йна-тэрытарыя́льны падзе́л Баўга́рыі 2-хузроўневы.
Першы ўзровень:
Вобласьці падзеленыя на 265 грамадаў (другі ўзровень).
Сучасны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Грамады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Грамада (Баўгарыя)
Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі з самакіраваньнем. У Баўгарыі налічваецца 265 грамадаў.
Вобласьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Вобласьць (Баўгарыя)
Цяперашнія 28 абласьцей створаныя загадам прэзыдэнта Баўгарыі ў 1999 року, іхнія граніцы супадаюць з граніцам акругаў, якія існавалі ў 1959—1987 роках.
Статыстычныя рэгіёны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Сьпіс статыстычных рэгіёнаў Баўгарыі
Статыстычныя рэгіёны Эўразьвязу не зьяўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі і створаныя выключна дзеля патрабаваньня Эўрастату.
Узровень | Падзел | Лік |
---|---|---|
NUTS 1 | Раёны | 2 |
NUTS 2 | Плянаваныя раёны | 6 |
NUTS 3 | Вобласьці | 28 |
Узровень | Падзел | Лік |
---|---|---|
LAU 1 | Грамады | 264 |
LAU 2 | Населеныя пункты | 5329 |
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За Асманскай імпэрыяй тэрыторыя Баўгарыі падзялялася на вілаеты, санджакі, каазы, нахіі, бэледыеты і мэджлісы.
Пасьля вызваленьня Баўгарыі расейскі цывільны кіраўнік князь Уладзімер Чаркаскі перайменаваў санджакі ў губэрні, каазы — у акругі, нахіі — у воласьці, бэледыеты і мэджлісы — у грамады (мескія і вясковыя).
У 1880 року Баўгарскае княства было падзеленае на 21 акругу і 58 валасьцей. У 1882 року адбылася першая тэрытарыяльная рэформа, паводле якой губэрні былі скасаваныя, краіна падзеленая на 14 акругаў і 56 валасьцей.
У 1901 праведзеная другая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа, паводле якой былі створаныя 12 абласьцей, 71 воласьць і грамада.
Пасьля перавароту 19 траўня 1934 року праведзеная новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа, замест акругаў створаныя 7 новых абласьцей: Сафійская, Плоўдзіўская, Старазагорская, Бургаская, Шуменская, Плевенская, Врачанская.