Ненецкая аўтаномная акруга
| Ненецкая аўтаномная акруга | |
| рас. Ненецкий автономный округ нен. Ненёцие автономной ӈокрук | |
Сьцяг | |
| Гімн | Anthem of Nenets Autonomous Okrug[d] |
|---|---|
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Эканамічны раён | Паўночны |
| Статус | Аўтаномная акруга |
| Уваходзіць у | Паўночна-заходнюю фэдэральную акругу |
| Адміністрацыйны цэнтар | Нар’ян-Мар |
| Найбольшы горад | Нар’ян-Мар |
| Дата ўтварэньня | 15 ліпеня 1929 (як Ненецкая нацыянальная акруга) 1977 (як Ненецкая аўтаномная акруга) |
| Губэрнатар | Ігар Кошын |
| Афіцыйныя мовы | расейская, ненецкая |
| Насельніцтва (2015) | ▲43 373 (85-е месца) |
| Шчыльнасьць | 0,25 чал./км² |
| Нацыянальны склад | расейцы, ненцы, комі, украінцы |
| Плошча | 176 810 км² (20-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Ненецкай аўтаномнай акругі | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +3 |
| Код ISO 3166-2 | RU-NEN |
| Код аўтам. нумароў | 83 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Ненецкая аўтаномная акруга (па-ненецку: Ненёцие автономной ӈокрук, па-расейску: Ненецкий автономный округ) — адзін з суб’ектаў Расейскае Фэдэрацыі, аўтаномная акруга. Створаная 10 сьнежня 1930 году. Разьмешчаная на поўначы Заходняй Сыбіры. У адміністрацыйна-тэрытарыяльным дачыненьні складае адзін з суб’ектаў Расеі, пры гэтым адначасова ўваходзіць у склад Архангельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — Нар’ян-Мар. Утворана 15 ліпеня 1929 року як Ненецкая нацыянальная акруга, аднак у 1970 року пераназвана ў Ненецкую аўтаномную акругу.
У Ненецкай аўтаномнай акрузе паводле стану на 2017 рок 15% работнікаў зарабляюць больш за 100 тысяч расейскіх рублёў у месяц. Акруга займае 4 месца ў рэйтынгу ўзроўню заробкаў па рэгіёнах Расеі.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Акруга месьціцца на поўначы Ўсходне-Эўрапейскай раўніны, амаль цалкам за Палярным колам. Уключае астравы Калгуеў і Вайгач. На паўднёвым захадзе акруга мяжуе з Архангельскай вобласьцю, на поўдні мяжуе з Рэспублікай Комі, на паўднёвым усходзе — зь Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругай. На поўначы мяжа акругі праходзіць па ўзьбярэжжы Белага, Баранцава, Карскага мораў. Самае буйное возера акругі — Галодная Губа.

