Буратыя
| Буратыя | |
| Республика Бурятия Буряад Улас | |
Сьцяг | |
| Гімн | Гімн Рэспублікі Буратыі[d] |
|---|---|
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Фэдэральная акруга | Сыбірская |
| Статус | рэспубліка |
| Уваходзіць у | Сібірская фэдэральная акруга і Далёкаўсходняя фэдэральная акруга |
| Адміністрацыйны цэнтар | Улан-Удэ |
| Дата ўтварэньня | 21 красавіка 1992 |
| Кіраўнік | Аляксей Самбуевіч Цыдзенаў[d] |
| Афіцыйныя мовы | расейская мова і бурацкая мова |
| Насельніцтва (2025) | 970 679 |
| Плошча | 351 300 км² |
| Буратыя на мапе Расеі | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +8 |
| Код ISO 3166-2 | RU-BU |
| Код аўтам. нумароў | 03 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |

Бура́тыя — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Ўсходняй Сыбіры ў Забайкальлі, які мяжуе з Іркуцкай вобласьцю й Забайкальскім краем, Тувой і Манголіяй. Амываецца возерам Байкал.
Насельніцтва Буратыі — 969,1 тыс. чал. (2005). Шчыльнасьць насельніцтва: 2,8 чал./км² (2005), удзельная вага гарадзкога насельніцтва: 57% (2005).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1703 годзе Буратыя паводле дамовы, падпісанай Пятром I, была ўключаная ў склад Расейскай імпэрыі. 30 траўня 1923 была створаная Бурат-Мангольская АССР у складзе РСФСР. У 1937 году з складу Буратыі былі вылучаныя Усьць-Ардынская і Агінская Бурацкія аўтаномныя акругі. У 1958 ператвораная ў Бурацкую АССР. З 1992 Буратыя — рэспубліка ў складзе Расейскай Федэрацыі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нацыянальны склад: расейцы (67,8%), бураты (27,8%), немцы (1,16%), украінцы (0,98%), татары (0,83%).
У Буратыі 6 гарадоў, 21 адміністрацыйны раён, 29 паселішчаў гарадзкога тыпу і 614 сельскіх населеных пунктаў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Буратыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

