Курган (горад)
| Курган рас. Курган | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Расея | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Курганская вобласьць | ||||
| Першыя згадкі | 1680 | ||||
| Дата заснаваньня | 1679 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік адміністрацыі | MIHAIL ZAVOZIN SOLDATOV[d], Viktor Serkov[d], Q4175290?, Sergey Rudenko[d], Андрэй Патапаў[d], Алена Сітнікава[d] і Q124250089? | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 393 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 75 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 55°26′27″ пн. ш. 65°20′28″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 327 898 чал. (2012)[1] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +7 3522 | ||||
| Паштовыя індэксы | 640000–640032 | ||||
| Нумарны знак | 45 | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | kurgan-city.ru (рас.) | ||||
| Курган на мапе Расеі Курган | |||||
Курга́н (па-расейску: Курган) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Курганскай вобласьці. Горад разьмешчаны ва Ўральскай фэдэральнай акрузе на поўдні Ўралу на беразе ракі Таболу.
Горад зьяўляецца важным эканамічным, навуковым і культурным цэнтрам рэгіёну, буйным транспартны вузлом і прамысловым цэнтарам — у горадзе маюцца прадпрыемствы сярэдняга машынабудаваньня, хімічнай, лёгкай і харчовай прамысловасьці, а таксама ваенна-прамысловы комплекс. Горад вядомы ў краіне дзякуючы Расейскаму навуковаму цэнтру «Аднаўленчая траўматалёгія і артапэдыя» імя акадэміка Г. А. Ілізарава. Таксама ў Кургане вырабляюцца аўтобусы «КАвЗ», баявыя машыны пяхоты «БМП-3», а таксама мэдыкамэнты.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Згодна з рашэньнем Курганскай гарадзкой думы датай заснаваньня Кургану лічыцца 1679 год[2][3]. Раней датай заснаваньня Кургану афіцыйна лічыўся 1782 год, калі паводле загаду імпэратарцы Кацярыны II Кургану быў прысвоены статус гораду. Існуюць і іншыя меркаваньні адносна стварэньня гораду, у прыватнасьці, разглядаўся 1662 год[4].
Лічыцца, што падставу стварэньня селішча паклаў селянін Цімафей Нявежын, які зрубіў сабе хату на беразе Таболу паблізу старажытных курганоў. На маляўнічы бераг ракі й добрую зямлю пацягнуліся першыя перасяленцы. Такім чынам неўзабаве вырасьлі астрог і слабада.
У 1695 годзе паселішча было перанесена на 8 вёрстаў ніжэй па плыні Таболу. У пачатку XVIII стагодзьдзя гарадзішча ператварылася ў вайсковую крэпасьць.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сацыяльна-эканамічны стан у горадзе ў 2011 годзе характарызаваўся павелічэньнем вытворчасьці прамысловай прадукцыі, грузаабароту аўтамабільнага й чыгуначнага транспарту, уводу жыльля, ростам зарабкаў. За 2011 год у бюджэт гораду паступіла 3,8 млрд рублёў. У параўнаньні з узроўнем 2010 году даходы бюджэту зьнізіліся на 8,5%. Пры гэтым падатковыя й непадатковыя даходы склалі 2,7 млрд рублёў, што на 45,2 мільёну рублёў (ці на 1,7%) больш за даходы, атрыманыя ў 2010 годзе.
Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Найважнейшымі галінамі, якія вызначаюць разьвіцьцё прамысловага комплексу гораду, зьяўляецца машынабудаваньне й мэталаапрацоўка, электраэнэргетыка, мэдычная прамысловасьць. У горадзе працуюць такія машынабудаўнічыя прадпрыемствы, як «Курганскі аўтобусны завод», «Курганскі машынабудаўнічы завод», «Курганскі завод шляхавых машынаў», «Курганскі завод колавых цягачоў» і іншыя.