Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Туркмэністану

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Адміністрацы́йна-тэрытарыя́льны падзе́л Туркмэ́ністану — сукупнасьць падзелу краіны на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якая прадстаўляе зь сябе 5 вэлаятаў і места з правамі вэлаяту. Правы вэлаяту надаюцца местам з насельніцтвам больш за 500 000 чалавек, такі статус мае толькі сталіца Туркмэністану места Ашгабад.

Сучасны адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел краіны вызначаецца паводле Закону Туркмэністану «Пра парадак вырашэньня пытаньняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкаваньня Туркмэністану, наданьня найменьняў і перайменаваньня дзяржаўных прадпрыемстваў, арганізацыяў. установаў ды іншых аб’ектаў», прынятага 18 красавіка 2009 року. Закон грунтуецца на палажэньнях Канстытуцыі Туркмэністану 2008 року і вызначае структуру адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкаваньня краіны, парадак утварэньня й скасаваньня адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, наданьня ды зьмяненьня іхных найменьняў і зьмены межаў. Згодна з Законам, пытаньні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкаваньня вырашаюцца Мэджлісам Туркмэністану па прадстаўленьні Кабінэту міністраў Туркмэністану.

Узроўнямі (далей у пералічэньні гэтага абзацу — паводле зьмяншэньня) адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Туркмэністану зьяўляюцца:

  • Вэлаяты, месты з правамі вэлаяту (5 і 1 адпаведна).
    • Этрапы[a] (50 у вэлаятах і 7[1] — у Ашгабадзе) ды гарады з правамі этрапу (15; статус надаецца гораду з насельніцтвам больш за 30 000 чал.).
      • Гарады ў этрапе, пасёлкі, генгешлікі (9, 79, 559[1]; генгешлік — тэрмін, якім пазначаецца адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, утвораная з аднога ці некалькіх сёлаў[1]).

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад Туркмэністану ўваходзяць 5 вэлаятаў і адно места з правамі вэлаяту.

Назва Адміністрацыйны цэнтар Мапа
Ахалскі Анаў
Ашгабад
Балканскі Балканабат
Дашагускі Дашагуз
Лебапскі Туркмэнабад
Марыйскі Мары

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Аналяг раёну.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Туркмэністанусховішча мультымэдыйных матэрыялаў