Перайсьці да зьместу

Эўрамайдан

Гэта добры артыкул. Націсьніце на выяву зоркі, каб атрымаць дадатковыя зьвесткі.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эўрамайдан
Рэвалюцыя годнасьці
Зьлева направа ўверсе: сьцяг Эўразьвязу, сьпявачка Руслана зачытвае рэзалюцыю, Майдан Незалежнасьці 27 лістапада. Другі шэраг: Эўрапейская плошча 1 сьнежня. Унізе: елка зь сьцягамі; абліваньне з шлянгу міліцыянэраў, якія штурмавалі Кіеўскую мэрыю; пастамэнт зьнесенага помніка Леніну.
Зьлева направа ўверсе: сьцяг Эўразьвязу, сьпявачка Руслана зачытвае рэзалюцыю, Майдан Незалежнасьці 27 лістапада. Другі шэраг: Эўрапейская плошча 1 сьнежня. Унізе: елка зь сьцягамі; абліваньне з шлянгу міліцыянэраў, якія штурмавалі Кіеўскую мэрыю; пастамэнт зьнесенага помніка Леніну.
Дата21 лістапада 2013 — 22 лютага 2014
МесцаКіеў (Украіна)
Прычыныадмова падпісаць Пагадненьне аб асацыяцыі з Эўразьвязам
Мэтыпадпісаньне Пагадненьня аб асацыяцыі з Эўразьвязам
Спосабыпікет, стачка, шэсьце
Вынікпадпісаньне Пагадненьня аб асацыяцыі 27 чэрвеня 2014 году
Удзельнікі канфлікту
Ключавыя асобы
Сілы бакоў
12 000
400 000
Страты
17 забітых, 280 параненых
104 забітых, 2000 параненых

Эўрамайда́н (укр. Євромайдан — Эўраплошча) — масавыя пратэсты ва Ўкраіне, якія распачаліся 21 лістапада 2013 году як рэакцыя на пастанову Кабінэту міністраў Украіны пра прыпыненьне працэсу падрыхтоўкі да падпісаньня Пагадненьня аб асацыяцыі паміж Украінай і Эўразьвязам.

3 сакавіка 2014 году новы ўрад Яцанюка скасаваў гэтую пастанову[1].

21 лістапада 2013 году, за некалькі дзён да саміту ў Вільні, Кабінэт міністраў Украіны вырашыў прыпыніць працэс падрыхтоўкі да заключэньня Пагадненьня аб асацыяцыі паміж Украінай і Эўрапейскім Зьвязам. Распараджэньне пра гэта было афіцыйна апублікаванае прэм’ер-міністрам Украіны Мікалаем Азаравым.[2][3]

У адказ на гандлёвую экспартную блякаду Ўкраіны Расеяй Кабінэт Міністраў таксама даручыў міністэрствам і ведамствам «прыняць меры… накіраваныя на разьвіцьцё гандлю, вытворчай каапэрацыі й абмен тэхналёгіямі зь дзяржавамі — чальцамі СНД». Паводле словаў Мікалая Азарава, гэтае рашэньне абумоўленае немагчымасьцю правядзеньня мадэрнізацыі эканомікі ў сьціснутыя тэрміны для падтрыманьня канкурэнцыі з эўрапейскімі вытворцамі, якая паўстане ў выпадку падпісаньня Пагадненьня, павелічэньнем замежных даўгоў Украіны, у прыватнасьці перад МВФ і неўрэгуляванымі гандлёвымі дачыненьнямі з Расейскай Фэдэрацыяй.[4][5][6][7]

Акрамя таго, Вярхоўная Рада Ўкраіны своечасова не прыняла эўраінтэграцыйныя законы (аб пракуратуры, зьмены ў выбарчае заканадаўства й лячэньне зьняволеных за мяжой), якія былі ўмовай падпісаньня Пагадненьня аб асацыяцыі Ўкраіны з ЭЗ.[7]

Першапачатковыя патрабаваньні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

24 лістапада 2013 году адбыўся найбуйнейшы мітынг апазыцыі за пэрыяд прэзыдэнцкага кіраваньня Віктара Януковіча. Калёны мітынгоўцаў расьцягнуліся на ўвесь Хрэшчацік ад бульвару Шаўчэнкі да Эўрапейскай плошчы. Паводле ацэнак апазыцыйнага аб’яднаньня «Бацькаўшчына», мітынг сабраў 150 тысячаў чалавек, паводле ацэнак міліцыі — 50 тысячаў чалавек. Гэты мітынг аднагалосна ўхваліў «патрабаваньні Эўрамайдану»:

  1. Адстаўка ўраду Азарава за здраду нацыянальных інтарэсаў.
  2. Правядзеньне 27 лістапада (гэта значыць да саміту ў Вільні) пазачарговай сэсіі Вярхоўнай Рады, на якой павінныя быць прынятыя ўсе неабходныя эўраінтэграцыйныя законы, у тым ліку й закон аб вызваленьні Юліі Цімашэнка. У выпадку непрыняцьця гэтых законаў Эўрамайдан патрабуе роспуску парлямэнту й правядзеньня пазачарговых выбараў.
  3. Плошча патрабуе ад Януковіча адмяніць рашэньне аб прыпыненьні падрыхтоўкі да асацыяцыі з ЭЗ, вызваліць Цімашэнка падпісаць «Пагадненьне аб асацыяцыі Ўкраіны й Эўразьвязу» на саміце ў Вільні. У выпадку непадпісаньня «Пагадненьня аб асацыяцыі» Майдан патрабуе імпічмэнту Януковіча за здраду нацыянальных інтарэсаў.
  4. Таксама Эўрамайдан: — зьвяртаецца:
  • Да краінаў Захаду з заклікам — увесьці пэрсанальныя санкцыі супраць Януковіча й прадстаўнікоў ягонай улады з боку Захаду;
  • Да кіраўніцтва ЭЗ з заклікам — не зачыняць Украіне дзьверы ў Эўропу, стварыць умовы для падпісаньня асацыяцыі пасьля зьмены ўлады ва Ўкраіне[8][9].

Патрабаваньні па-за сталіцай

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 16:00 24 лістапада 2013 году больш за 20 000 львавянаў паставілі свае подпісы пад зваротам, у якім яны падтрымліваюць эўраінтэграцыйны курс Украіны, адстаўку прэзыдэнта Віктара Януковіча й прэм’ер-міністра Мікалая Азарава, старшыні Львоўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, генэрала міліцыі Алега Сала (прызначаны паводле загаду № 600/2013 ад 31 кастрычніка 2013[10]).[11]

Грамады Роўна й Луцку запатрабавалі правесьці пазачарговую сэсію Вярхоўнай Рады, на якой яны патрабавалі выказаць недавер ураду Мікалая Азарава й сфармаваць новы ўрад эўрапейскай інтэграцыі[12].

25 лістапада студэнты на Эўрамайдане ў Івана-Франкоўску абвясьцілі шэраг патрабаваньняў. Акрамя падпісаньня Пагадненьня аб асацыяцыі з ЭЗ, студэнты таксама запатрабавалі адстаўкі міністра адукацыі й навукі Дзьмітрыя Табачніка, скасаваць усе платныя паслугі ў вышэйшых навучальных установах, рэальна выконваць палажэньні аб кругласутачным доступе студэнтаў у інтэрнаты[13][14].

Рост пратэставых настрояў у грамадзтве адзначаўся многімі сацыёлягамі. Як адзначалі спэцыялісты: «У параўнаньне з кастрычнікам 2012 году, колькасьць людзей, якія гатовыя выходзіць на вуліцы, вырасла на 5% і значна зьменшылася колькасьць тых, хто дакладна не зьбіраецца пратэставаць, — з 51 да 36%»[15].

Так званы «Чорны чацьвер», калі ўрад Украіны пастанавіў прыпыніць працэс падрыхтоўкі да заключэньня Пагадненьня аб асацыяцыі паміж Украінай і ЭЗ, толькі падштурхнуў людзей да актыўных дзеяньняў. Пратэстоўцы хутка адгукнуліся на заклікі да арганізацыі Эўрамайдану[16][17]. Хваля пратэстаў пракацілася па Ўкраіне й сьвеце. Адначасова з 21 да 23 лістапада акцыі прайшлі без выкарыстаньня палітычнай сымболікі[18].

Паводле ацэнкі ўкраінскай службы Deutsche Welle, па стане на 28 лістапада на ўсеўкраінскі страйк выйшлі дзясяткі тысячаў украінскіх студэнтаў[19].

Заклікі ў сацыяльных сетках

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле сьцьвярджэньняў BBC, упершыню слова «Євромайдан» выкарыстоўвалі 21 лістапада ў сацыяльных сетках. Адразу хэштэг #Євромайдан трапіў у трэнды Тўітэру. Да 22 лістапада яго выкарыстоўвалі больш за 21 000 разоў, калі акцыі ўжо праводзіліся ў Данецку, Івана-Франкаўску, Луцку, Ужгарадзе й Львове.[20]

Падчас Аранжавай рэвалюцыі важную ролю ў каардынацыі й арганізацыі пратэстоўцаў сыгралі мабільныя тэлефоны. Ва ўмовах кантролю інфармацыйнай прасторы з боку ўлады, з дапамогай sms-паведамленьняў атрымалася сабраць вялікую колькасьць людзей. Падняць людзей на пратэставыя акцыі 2013 дапамаглі сацыяльныя сеткі[20].

Паводле паведамленьняў некаторых СМІ, людзі адгукнуліся на заклік журналіста Мустафы Наема ў сацыяльнай сетцы Facebook выходзіць на Майдан Незалежнасьці[21]. Зварот быў апублікаваны на пэрсанальнай старонцы Наема 21 лістапада ў 19:55[22].

Наступнай акцыяй, пра якую ўдзельнікі Эўрамайдану паведамілі ў сацсетках, стала распаўсюджваньне інфармацыі пра збор подпісаў пад пэтыцыяй да прэзыдэнта ЗША Барака Абамы з патрабаваньнем увесьці санкцыі супраць Януковіча й чальцоў украінскага ўраду[23]. З 26 па 30 лістапада пад гэтай пэтыцыяй было сабрана 100 тысячаў подпісаў. 29 лістапада на сайце Белага дому зьявіўся тэкст яшчэ адной пэтыцыі, у якой урад ЗША заклікаюць дапамагчы ўкраінцам ў мірным зьвяржэньні дзеючага ўраду. За суткі падпісаліся больш за 30 000 чалавек.[24].

27 лістапада ў сацыяльных сетках быў апублікаваны плян дзеяньняў Эўрамайдану, прапанаваны Аляксандрам Салантаем і Ігарам Луцэнкам, на выпадак непадпісаньня Пагадненьня аб асацыяцыі, які прадугледжвае 5 канкрэтных крокаў да зьвяржэньня існуючага рэжыму:[25]

  1. 28.11 — мільённы Эўрамарш у Кіеве
  2. 29.11 — аб’яўленьне агульнанацыянальнага страйку
  3. 30.11 — блякада ўрадавага кварталу ў Кіеве
  4. 01.12 — Эўрамарш у рэгіёнах
  5. 02.12 — паход на Межыгор’е (рэзыдэнцыю Януковіча)

Пачатак пратэстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Эўрамайдан у Кіеве, 27 лістапада 2013

Першы Эўрамайдан пачаўся ў сталіцы Ўкраіны — Кіеве.

  • Пад вечар 21 лістапада, неўзабаве пасьля публікацыі пастановы ўраду аб прыпыненьні працэсу падрыхтоўкі падпісаньня Пагадненьня асацыяцыі Ўкраіны з ЭЗ, людзі сталі самаарганізоўвацца праз сацыяльныя сеткі. Першая акцыя пачалася ў Кіеве на Майдане Незалежнасьці каля 22:00. Пад канец дня ўдзельнікаў мітынгу налічвалася каля 1500 чалавек[26]. На Майдан прыйшлі журналісты, грамадзкія актывісты, апазыцыйныя палітычныя лідэры. Сталі зьяўляцца міліцыя й узмоцненыя атрады Бэркуту. Частка актывістаў пайшла пад Адміністрацыю прэзыдэнта Ўкраіны, пасьля чаго вярнулася на Майдан Незалежнасьці. Людзі вырашылі заставацца на ноч[26][27]. У гэты дзень суд прыняў рашэньне забараніць устаноўку намётаў, кіёскаў, падстрэшкаў падчас правядзеньня акцыяў на Майдане Незалежнасьці, вуліцы Хрэшчацік і Эўрапейскай плошчы да 7 студзеня 2014 году[28][29]. Аднак на Эўрапейскай плошчы зьявіўся намётавы гарадок.
  • Першыя сутычкі зь міліцыяй пачаліся 22 лістапада, калі міліцыя ў мэтах выкананьня рашэньня суда, паспрабавала перашкодзіць актывістам ўсталёўваць намёты. У адказ на гэта апазыцыя правяла мітынгі ў іншых гарадах Украіны.
  • 23 лістапада — раніца ў Кіеве на Майдане Незалежнасьці пачаўся з бойкі зь міліцыяй, якая спрабавала адціснуць мітынгоўцаў, пашырыўшы плошчу вакол месца ўстаноўкі навагодняй яліны[30].

23 лістапада ў інтэрнэце стала зьяўляцца інфармацыя пра тое, што Партыя рэгіёнаў і Ўкраінскі выбар зьбіраюць людзей для ўдзелу ў мітынгах і для ажыцьцяўленьня правакацыяў за грошы[31][32][33]. У прыватнасьці, паводле інфармацыі СМІ, Партыя рэгіёнаў пачала пошук маладых хлопцаў спартовага целаскладу ў Палтаве й Луганску для паездкі ў Кіеў за 200 грыўняў, каб арганізоўваць правакацыі супраць людзей на Эўрамайдане[34]. З Макееўкі ў Кіеў арганізавана адправіліся аўтобусы з студэнтамі, якіх сабралі, паабяцаўшы па 200 грыўняў кожнаму, для ўдзелу ў масавых палітычных мерапрыемствах, заплянаваных на 24 лістапада ў падтрымку Віктара Януковіча[35]. Зьяўляюцца паведамленьні аб адпраўцы аўтобусаў з праплочанымі людзьмі й зь іншых гарадоў[36].

Эўрамайдан у Кіеве, 24 лістапада 2013
  • 24 лістапада — у гэты дзень у Кіеве адбылося вялікае шэсьце й мітынг на Майдане Незалежнасьці, якія сабралі больш за 100 тысячаў грамадзянаў Украіны[37][38] (праціўнікі эўраінтэграцыі налічылі ад 30 да 60 тыс. удзельнікаў[39]). Паводле меркаваньня BBC, пратэсты сталі самымі масавымі з часу Аранжавай рэвалюцыі 2004 году[37]. Пасьля гэтага на Майдане Незалежнасьці паўстала намётавае мястэчка[40].

Партыя рэгіёнаў і Ўкраінскі выбар зьвезьлі людзей на свой ​​анты-эўрамайдан ў Кіеве. Спачатку Ўкраінскі выбар арганізаваў мітынг на Эўрапейскай плошчы, людзі махалі шарыкамі з надпісам «Эўра=гома»[41]. Пазьней яны зьмянілі тактыку й разьмясьцілі людзей у выглядзе жывога шчыта перад радамі «Бэркуту» каля Кабінэту міністраў Украіны на вуліцы Міхайлы Грушэўскага й каля Адміністрацыі прэзыдэнта на вуліцы Банкавая, каб утрымаць межы міліцыі выстаўленыя супраць эўрадэманстрантаў[42]. Паводле сьведчаньняў відавочцаў, нанятых людзей арганізоўваюць у шэрагі й загадваюць бегчы на калёны эўраінтэгратараў, каб пасеяць паніку[41]. Паводле сьведчаньняў відавочцаў, людзі, якіх Партыя рэгіёнаў і Ўкраінскі выбар нанялі для праплочаных мітынгаў на 3:00, адстаялі гэты час, потым у большай сваёй масе разышліся.

Каля 15:00 на вуліцы Грушэўскага пад домам ураду адбыліся сутыкненьні міліцыі зь мітынгоўцамі. Міліцыянты ўжылі гумовыя дубінкі, сьлезацечны газ і сьветлашумавые гранаты для разгону натоўпу[43].

Нягледзячы на рашэньне Кіеўскага акруговага адмінсуда аб забароне ўстаноўкі намётаў у цэнтры Кіева да 7 студзеня 2014 году, прадстаўнікі аб’яднанай апазыцыі ўстанавілі 15 вайсковых брызэнтавых намётаў і 20 тэнтаў «штабу Эўрапейскай плошчы» на Эўрапейскай плошчы ў Кіеве. Камэндантам намётавага мястэчка абраны Андрэй Парубій. Інфармацыйна-прапагандысцкую працу ўзначаліў Вячаслаў Кірыленка[44].

Каля 23:20 спэцпадразьдзяленьні «Бэркуту» ў колькасьці больш за 1000 байцоў пачалі штурм Эўрамайдану на Эўрапейскай плошчы з ужываньнем сьлезацечнага газу. Адбыліся жорсткія сутычкі зь міліцыяй, дзясяткі людзей былі арыштаваныя[45]. Зь лідэраў апазыцыі сярод мітынгоўцаў знаходзіўся толькі Юры Луцэнка[46]. Падчас нападу «Бэркуту» на Эўрапейскую плошчу на Хрэшчаціку зьнікла асьвятленьне. Нягледзячы на гэта, прыхільнікі эўраінтэграцыі Ўкраіны адбілі два напады сілавікоў і адціснулі іх у бок гатэлю «Дняпро»[45].

  • 25 лістапада — на 00:10 25 лістапада намётавае мястэчка на Эўрапейскай плошчы застаецца. Там знаходзіцца каля 300 прыхільнікаў эўраінтэграцыі Ўкраіны. Адноўлены рух аўтатранспарту на Хрэшчаціку й Эўрапейскай плошчы. На Майдане Незалежнасьці знаходзіцца каля 600 чалавек[47].
  • 26 лістапада — у гэты дзень студэнты КНУ імя Шаўчэнкі й НаУКМА выйшлі на першы папераджальны студэнцкі страйк. Студэнты Кіева-Магілянскай акадэміі ў колькасьці каля 1500 чалавек адправіліся калёнай у КНУ ім Шаўчэнкі, дзе аб’ядналіся з студэнтамі апошняга ВНУ[48]. Пасьля нядоўгага мітынгу ў парку імя Шаўчэнкі, яны разам пайшлі на Майдан Незалежнасьці[49].

У гэты ж дзень, паводле рашэньня лідэраў аб’яднанай апазыцыі, у Кіеве адбылося аб’яднаньне дзьвюх плошчаў у адну. Намёты й сцэну на Эўрапейскай плошчы дэмантавалі і часткова перанесьлі на Майдан Незалежнасьці, куды таксама групамі пераходзяць мітынгоўцы. Да 23:00 аб’яднаньне двух эўрамайданаў было завершанае[50][51].

  • 27 лістапада — у гэты дзень адбыўся папераджальны студэнцкі страйк. Некалькі калёнаў удзельнікаў, якія фармаваліся ў КНУ імя Шаўчэнкі, КПІ і НаУКМА, абышлі празь дзясяткі ВНУ Кіева, заклікаючы студэнтаў выходзіць на страйк. Кіраўніцтва гэтых трох ВНУ раней падтрымалі правядзеньне студэнцкага страйку. Усе калёны выйшлі на Эўрамайдан. Студэнты ВНУ НМУ імя Багамольца, НУХТу сутыкнуліся зь перашкодамі або пагрозамі з боку кіраўніцтва ўнівэрсытэтаў.[52][53][54][55]

Паводле ўказаньня кіраўніка гарадзкой адміністрацыі Аляксандра Папова, байцы МНС устанавілі на Майдане Незалежнасьці вялікі вайсковы намёт для абагрэву мітынгоўцаў. Начаваць у ім не дазвалялася, можна было толькі сагрэцца ля буржуйкі й пакаштаваць гарачай ежы. Было заяўлена, што працаваць гэты пункт абаграваньня будзе кругласутачна. Побач дзяжурыла карэта хуткай дапамогі[56].

Каля 15 000 студэнтаў з 12 унівэрсытэтаў адправіліся з Майдану Незалежнасьці да Адміністрацыі Прэзыдэнта, каб уручыць зварот з патрабаваньнем падпісаць Пагадненьне аб асацыяцыі з ЭЗ. Пасьля гэтага калёна пайшла назад да Эўрамайдану[57][58].

  • 28 лістапада — адбыўся агульны студэнцкі страйк. Некалькі калёнаў студэнтаў зь дзясяткаў розных ВНУ Кіева аб’ядналіся ў парку Шаўчэнкі, пасьля чаго пайшлі на Майдан Незалежнасьці[59]. Кіраўніцтва некалькіх ВНУ зноў ня выпусьцілі студэнтаў на страйк.
  • 29 лістапада — увечары на Эўрамайдане адбыўся буйны мітынг. Удзел у мерапрыемстве прынялі лідэры трох апазыцыйных партыяў, а таксама экс-кіраўнік МУС Юры Луцэнка. Апазыцыйныя лідэры патлумачылі, што ў Вярхоўнай Радзе будуць патрабаваць датэрміновых выбараў[60].
Пратэсты ў Львове ля манумэнту Тарасу Шаўчэнку, 24 лістапада 2013

22 лістапада на пазачарговай сэсіі Львоўскай гарадзкой рады быў прыняты зварот да Віктара Януковіча, з патрабаваньнем звольніць прэм’ер-міністра Міколу Азарава й падпісаць Пагадненьне аб асацыяцыі з ЭЗ[61]. Акцыя пад Львоўскай аблдзяржадміністрацыяй перарасла ў некалькітысячную калёну студэнтаў, якая рушыла па вуліцах да цэнтру гораду. Увечары сабралася каля 10 тысячаў чалавек, пераважна моладзь і студэнты. На мітынгу іх падтрымалі гарадзкі галава Андрэй Садовы, і былы рэктар Львоўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту імя Івана Франко Іван Вакарчук, іншыя грамадзкія й палітычныя дзеячы Львову[62].

Акцыі пратэсту адбыліся ў Адэсе, Данецку, Івана-Франкоўску, Крывым Рогу, Луганске, Мікалаеве, Харкаве, Чаркасах, Чарнігаве.

Узмацненьне канфлікту

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьцягі Ўкраіны ды Ўкраінскай паўстанчай арміі 29 лістапада на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве

30 лістапада а 4 гадзіне ночы спэцпадразьдзяленьне «Бэркут» сілавым мэтадам разагнала мітынг прыхільнікаў эўраінтэграцыі з Майдану ў Кіеве, большасьць зь якіх былі моладзьдзю — студэнтамі ВНУ[63][64]. Некалькі дзясяткаў людзей атрымалі цялесныя пашкоджаньні[65]. Зь іх, паводле афіцыйных зьвестак, 21 чалавек быў дастаўлены ў бальніцу, 7 шпіталізаваныя[66]. «Бэркут» перасьледаваў людзей па Хрэшчаціку й прылеглых вуліцах аж да Міхайлаўскага сабору, манахі якога адчынілі браму й атулілі актывістаў. Некалькі дзясяткаў чалавек былі затрыманыя[67]. Паводле апазыцыянэраў, на момант разгону мітынгу а 4 раніцы на пляцы было каля 1000 чалавек[68]. Пацярпелыя й параненыя пасьля штурму актывісты атуліліся ў Міхайлаўскім саборы.[69].

Абураныя ўжываньнем сілы, украінцы раніцай 30 лістапада выйшлі на мітынг на Міхайлаўскую плошчу, на якую прыйшлі, паводле розных зьвестак, ад 10 да 15 тысячаў чалавек[70]. У Львове Віталь Клічко заклікаў да «народнага веча», пазьней адтуль у Кіеў на аўтобусах адправіліся каля 10 тысячаў чалавек[71].

Заклік да рэвалюцыі. Урадавы будынак. 1 сьнежня

1 сьнежня мітынгоўцы зь Міхайлаўскай плошчы перамясьціліся на Майдан. Паводле зьвестак МУС Украіны, на цэнтральны пляц Кіева выйшлі 40 тысячаў чалавек, паводле зьвестак СМІ — 200 тысячаў. Падтрымаць мітангоўцах прыехала дэлегацыя з Польшчы на чале зь Яраславам Качынскім і Ежы Бузэкам[72].

Група з 200 актывістаў паспрабавала ўзяць штурмам Адміністрацыю прэзыдэнта на Банкавай вуліцы[73]. Міліцэйскія загароды тараніліся бульдозэрам. Апазыцыя пазьней назвала гэтых нападнікаў правакатарамі[74]. Перад гэтым завязалася бойка паміж прыхільнікамі й супраціўнікамі ўжываньня бульдозэра[75]. Бэркут ужыў сьлезацечны газ і сьветлашумавыя гранаты[76]. Былі захоплены мэрыя Кіева й Дом прафсаюзаў, дзе разьмясьцілі «Штаб нацыянальнага супраціву»[77]. Ініцыятарам разьмяшчэньня штабу быў Алег Цягнібок. У канцы дня міліцыя ўсклала адказнасьць на арганізацыі Свабода і Братэрства (Дзьмітро Карчынскі).

Зь Львова ў Кіеў арганізавана прыехалі каля 10 тысячаў жыхароў[78][79]. Калёна з аўтамабіляў спрабавала праехаць у прэзыдэнцкую рэзыдэнцыю Межыгор’е, але была спыненая міліцыяй[80]. А 21-й гадзіне актывісты зьдзейсьнілі спробу зьнесьці помнік Леніну, аднак іх спроба была перарваная сіламі спэцслужбаў.

1 сьнежня 2013 году старшыня ўраду Мікола Азараў і прэзыдэнт Віктар Януковіч заявілі аб асуджэньні разгону спэцпрызнам «Бэркут» намётавага мястэчка 30 лістапада на Майдане Незалежнасьці. Кіраўнік кіеўскай міліцыі Валер Карак узяў на сябе адказнасьць за разгон і падаў у адстаўку[40].

Пратэстоўцы разабралі елку й упрыгожылі яе сьцягамі
«Марш мільёнаў», 8 сьнежня 2013

2 сьнежня мітынгоўцы заблякавалі працу Кабінэту міністраў Украіны. У Кіеў былі ўведзеныя нутраныя войскі. Затрыманыя ў ноч разгону актывісты былі адпушчаныя судом. Затрыманыя 1 сьнежня заставаліся пад вартай. Прэм’ер-міністар Украіны Азараў паведаміў, што падзеі ў Кіеве набываюць усе рысы перавароту[81].

3 сьнежня Вярхоўная Рада адпрэчыла прапанаваны апазыцыяй законапраект пра выказваньне вотуму недаверу ўраду Азарава. За адстаўку прагаласавалі 186 дэпутатаў пры патрэбных 226[82]. 4 сьнежня адказнасьць за штурм адміністрацыі прэзыдэнта ўзяла на сябе Сацыял-Нацыянальная асамблея, адзначаючы, што гэта была стыхійная акцыя, бо яны «прыйшлі абараняць людзей, бо пасьля разгону Майдану ў людзей назапасілася нянавісьць да ўлады»[83]. На 4 сьнежня 2013 году дэманстранты заблякавалі будынкі Вярхоўнай Рады і Кабінэту міністраў Украіны[84].

У Данецку прайшоў кароткатэрміновы (каля 1 гадзіны) праўрадавы мітынг, на які выйшла, паводле зьвестак арганізатараў і міліцыі, ад 12 да 15 тыс. удзельнікаў, паводле дадзеных інфармацыйнага агенцтва УНІАН — каля 5 тыс. чалавек, большасьць зь якіх зьяўляліся працаўнікамі дзяржаўных шахтаў і шахтакіраўніцтваў[85].

Прэм’ер-міністар Украіны Мікола Азараў падчас сустрэчы з Генэральным сакратаром Рады Эўропы, Турб’ёрнам Ягляндам, заявіў, што на Эўрамайдане 30 лістапада былі разагнаныя не студэнты, а правакатары[86]. У той жа дзень у Кіеў прыбыў кіраўнік МЗС Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле. Ён павітаў Майдан і сустрэўся зь В. Клічко і А. Яцанюком[87].

Два зь дзевяці затрыманых на Банкавай вуліцы былі адпушчаныя судом[88].

5 сьнежня 3 былыя прэзыдэнты Ўкраіны — Леанід Краўчук, Леанід Кучма й Віктар Юшчанка ў агульным звароце выказалі салідарнасьць зь мітынгоўцамі[89]. 6 сьнежня жыхарамі Васількова быў заблякаваны выезд з вайсковай часьці, дзе базуюцца байцы спэцпадразьдзяленьня «Тыгар», каб не дазволіць ім выехаць на кіеўскі Эўрамайдан[90]. 7 сьнежня міліцыя ўзмацніла ахову тэлецэнтру, каб пазьбегнуць яго захопу апазыцыяй[91]. Майдан наведаў Міхаіл Саакашвілі[92]. Увечары на Эўрамайдане выступіў беларускі гурт Ляпіс Трубяцкі й беларускі паэт Уладзімер Някляеў[93].

8 сьнежня адбыўся так званы «Марш мільёнаў» у Кіеве, на які прыйшло, паводле розных ацэнак, ад 500 000 да 1 000 000 чалавек[94][95][96]. Апазыцыя дала Януковічу 48 гадзінаў на выкананьне патрабаваньняў Майдану, паабяцаўшы блякаваць ягоную рэзыдэнцыю Межыгор’е. Па завяршэньні афіцыйнай часткі мерапрыемства мітынгоўцы пайшлі па вуліцы ўрадавага кварталу, дзе стварылі й пабудавалі некалькі блёкпостаў і барыкадаў. Увечары група маладых людзей зьнесла помнік Леніну, які быў устаноўлены на Бэсарабскім пляцы ў 1946 годзе[97]. Адказнасьць за знос узяло на сябе Ўсеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода»[98]. 9 сьнежня міліцыя расчысьціла некалькі вуліцаў ад барыкадаў і блёкпастоў, але сутыкнулася з адпорам дэманстрантаў на плошчы Незалежнасьці і ў будынку Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі, адкуль адступіла[99].

11 сьнежня байцамі «Бэркута» была зьдзейсьненая спроба штурму, але спроба правалілася. 12 сьнежня 2013 году некалькі тысячаў чалавек зладзілі пікет каля Генэральнай пракуратуры Ўкраіны супраць перасьледу ўдзельнікаў Эўрамайдану[100].

15 сьнежня адбыліся чарговыя масавыя акцыі пратэсту, названыя «Дзень годнасьці» (па-ўкраінску: День гідності). Паводле паведамленьняў СМІ, найбольш масавая акцыя пратэсту прайшла ў Кіеве, дзе сабралася каля некалькі сотняў тысячаў чалавек[101].

19 сьнежня пад ціскам апазыцыі Вярхоўная Рада прагаласавала за вызваленьне ад крымінальнага перасьледу ўдзельнікаў масавых акцыяў. За законапраект апазыцыі прагаласавалі 339 дэпутатаў[102].

29 сьнежня ўдзельнікі Эўрамайдану й Аўтамайдану ажыцьцявілі «экскурсіі» да рэзыдэнцыі прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча «Межыгор’е» і жытла Віктара Мядзьведчука. Народны дэпутат Андрэй Парубій паведаміў, што мітынгоўцы правялі «папераджальную блякаду» дамоў Мікалая Азарава і Ўладзімера Рыбака. «На плоце напісалі патрабаваньні Майдана й пажаданьні Азараву», адзначыў ён[103].

31 сьнежня на Эўрамайдане адбылася народная сустрэча Новага году. У ноч з 31 сьнежня на 1 студзеня на Майдан Незалежнасьці ў Кіеве, агароджаны барыкадамі Эўрамайдану, прыйшлі некалькі соцень тысячаў украінцаў, каб прасьпяваць гімн Украіны й сустрэць разам Новы Год[104].

3 студзеня актывісты Эўрамайдану пікетавалі сталічную ДАІ, бо супрацоўнікі ДАІ не прапускалі на Майдан Незалежнасьці машыны, якія вязуць у намётавае мястэчка рэчы, а таксама сьмецьцязборачныя машыны й іншы тэхнічны транспарт. Рух па вуліцы быў заблякаваны[105].

5 студзеня ўдзельнікі Эўрамайдану й Аўтамайдану пікетавалі дом міністра ўнутраных справаў Украіны Віталя Захарчанкі ў сяле Падгорцы пад Кіевам. Далей яны адправіліся да дому міністра адукацыі й навукі Дзьмітрыя Табачнікава. Замест кватэры Табачнікава мітынгоўцы пікетавалі й абляпілі надпісамі выпадковую кватэру, паколькі атрымалі няслушны адрас, за што імі на наступны дзень былі прынесеныя выбачэньні й выяўленая ахвотнасьць кампэнсаваць прычыненыя нязручнасьці[106].

8 студзеня было прынята рашэньне, што на «Эўрамайдане» будуць задзейнічаныя альтэрнатыўныя крыніцы для асьвятленьня тэрыторыі. 6—7 студзеня на Эўрамайдане не было вонкавага асьвятленьня. Вонкавае асьвятленьне на ліхтарных слупах было адключанае ад Кастрычніцкага палацу й на ўсім Майдане Незалежнасьці й ад Эўрапейскага пляцу на ўсёй вуліцы Хрэшчацік да Бэсарабскага пляцу[107]. Арганізатары Эўрамайдану аплацілі арэнду й камунальныя плацяжы Дому прафсаюзаў, таму мітынгоўцы і ў далейшым маглі там заставацца. Майдан абвясьціў пра стварэньне стачкаму[108].

12 студзеня ў Кіеве на Майдане адбылося першае ў 2014 годзе Народнае веча. Паводле зьвестак СМІ, у вечы прынялі ўдзел ад 50 да 200 тысячаў чалавек. Поруч з рэзыдэнцыяй прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча ў Межыгор’і прайшоў мітынг удзельнікаў Аўтамайдану[109].

Антыпратэставыя законы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

16 студзеня дэпутаты ад Партыі Рэгіёнаў, Камуністычнай партыі Ўкраіны, а таксама шэраг незалежных дэпутатаў[110] прынялі пакет законаў, накіраваных на вызначанае абмежаваньне пратэстаў; пры гэтым тэксты некаторых з гэтых законаў сталі даступныя дэпутатам ужо пасьля галасаваньня[111]. Палажэньні гэтых законаў прадугледжвалі павелічэньне адказнасьці за спосабы пратэсту, якія выкарыстоўваліся апазыцыяй падчас сучасных пратэстаў[112]. Так, былі зацьверджаныя 10-гадовы турэмны тэрмін за блякаду ўрадавых установаў; падвышэньне штрафаў і турэмных тэрмінаў для пратэстоўцаў з маскамі ды шаломамі, штрафаў і турэмных тэрмінаў за несанкцыянаванае даваньне тэрыторыі або абсталяваньня для ўстаноўкі намётаў і ўзмацняльнікаў у грамадзкіх месцах і штрафы для аўтамабілістаў, якія ўтвараюць калёны ў больш за пяць аўтамабіляў[113], павялічаныя пакараньні за паклёп праз сацыяльныя сеткі або на ўрадавых чыноўнікаў[110], а таксама ўведзеная абавязковая рэгістрацыя для інтэрнэт-СМІ і сэрвісаў мабільнай перадаплаты. Паводле інфармацыі выданьня The Financial Times, адзінаццаць новых законаў былі зацьверджаныя шляхам галасаваньня рукамі, якое адбывалася вельмі хутка, каб у ім можна было падлічыць колькасьць узьнятых рук, а ў некаторых выпадках галасаваньне праходзіла за некалькі сэкундаў[112]. Апазыцыя назвала дзень галасаваньня як «Чорны чацьвер» і абвясьціла, што гэты дзень стаў днём канца ўкраінскага парлямэнтарызму, а прынятыя законы забясьпечылі дыктатуру ў краіне[114]. Чальцы Партыі Рэгіёнаў заявілі, што апазыцыя паспрабавала прадухіліць галасаваньне па законапраектах, адабраўшы карткі для галасаваньня ў праўладных дэпутатаў[111]. Сябра Партыі Рэгіёнаў Алег Цароў заявіў, што мэтаю законаў стала спыненьне эскаляцыі палітычнага крызісу ў краіне[110]. АБСЭ заклікала прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча накласьці вэта на законапраекты з прычыны іх адвольнай інтэрпрэтацыі й мажлівасьці імі абмежаваньня свабоды СМІ, дыскусіі ды палітычных поглядаў[115]. Камісар ЭЗ па пытаньнях пашырэньня й палітыкі добрасуседзтва Штэфан Фюле выказаў сваё расчараваньне законамі, палічыўшы іх паваротам Украіны ад эўрапейскага шляху разьвіцьця й сродкам абмежаваньня партнэрства з грамадзкай супольнасьцю[111]. Вярхоўны старшыня ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан раскрытыкавала законы, якія, на яе думку, сур’ёзна скарацілі поле дзейнасьці грамадзкіх арганізацыяў краіны й спрасьцілі працэдуры ануляваньня мандатаў чальцоў парлямэнту[116]. Таксама Кэтрын Эштан заклікала да перагляду гэтых рашэньняў прэзыдэнтам Украіны й прывядзеньня іх у адпаведнасьці зь міжнароднымі абавязкамі Ўкраіны[116]. Нямецкі міністар замежных справаў Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў, што заканадаўчае абмежаваньне грамадзянскіх правоў украінцаў толькі аддаліць Украіну ад Эўропы[117]. Дзяржаўны Дэпартамэнт ЗША выказаў сваю глыбокую заклапочанасьць, заявіўшы, што цяперашняя дзейнасьць Вярхоўнай Рады дала падставы для сур’ёзных сумневаў у прыхільнасьці Ўкраіны дэмакратычным нормам[118]. У адказ на шэраг замежнай крытыкі ўкраінскі міністар замежных справаў Леанід Кажара заклікаў пазьбягаць аднабаковых заяваў, якія, на ягоную думку, не адлюстроўваюць рэальнага становішча справаў[119].

На наступны дзень Януковіч зацьвердзіў вызваленьне ад пасады камандзіра ўкраінскіх сухапутных войскаў Генадзя Вараб’ёва[120][121]. У знак пратэсту супраць законаў падаў у адстаўку кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Сяргей Лёвачкін[122], а таксама прэс-сакратарка прэзыдэнта Дар’я Чапак[123]. У сьвятле прыняцьця новых законаў міністар унутраных справаў Украіны Захарчанка заявіў, што кожнае злачынства будзе жорстка сустрэтае з боку ведамства[124].

Пратэст супраць «Законаў пра дыктатуру» 19 студзеня ў Кіеве

19 студзеня, у нядзелю, у Кіеве сабраліся прыкладна 200 тыс. чалавек з мэтай пратэсту супраць новых законаў, якія атрымалі негалосную назву «Законы пра дыктатуру»[125][126]. У мітынгу ўзялі ўдзел лідэры апазыцыі, а таксама Тацьцяна Чарнавол, што стала ейным першым выступленьнем пасьля меркаванага нападу на яе прадстаўнікоў уладаў[125]. Шматлікія ўдзельнікі пратэсту кінулі своеасаблівы выклік новым законам, нацягнуўшы маскі, каскі або процігазы. Лідэр руху Аўтамайдан Дзьмітры Булатаў запатрабаваў назваць адзінага лідэра апазыцыі, пасьля чаго натоўп таксама пачаў скандаваць падобныя патрабаваньні[125]. Лідэры партыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк і Аляксандар Турчынаў заявілі пра будучае стварэньне новага, альтэрнатыўнага парлямэнту[125].

Удзельнікі пратэстаў маюць шлемы й шчыты

Актывісты Эўрамайдану, у тым ліку былы начальнік ваенна-марскога флёту Ўкраіны контар-адмірал Ігар Ценюх[127], зьвярнуліся да вайскоўцаў і міліцыянтаў з просьбай вернасьці народу й невыкананьня новых законаў. Яны ўпэўненыя, што тыя службоўцы, якія будуць звольненыя за невыкананьне загадаў, будуць адноўленыя на сваіх пасадах у выпадку ўсталяваньня новага ўраду Ўкраіны[125].

Пасьля таго, як пратэстоўцы паспрабавалі пайсьці да парлямэнту вуліцай Грушэўскага, пачаліся сутыкненьні з дэманстрантамі, якія былі сустрэтыя міліцэйскімі кардонамі, а таксама заблякаваныя ваеннай тэхнікай і аўтобусамі[125][127]. Пасьля гэтага пратэсты перайшлі ў беспарадкі й перарасьлі ў сутыкненьні зь міліцыяй.

Траўмаваны пратэстовец

У пэрыяд 21—22 студзеня падчас беспарадкаў на вуліцы Грушэўскага было забіта 3 чалавекі. Першы з загінулых загінуў 21 студзеня — гэта быў 22-гадовы мужчына, які ўпаў з трынаццацімэтровае калянады ля стадыёну «Дынама» падчас сутычак з «Бэркутам», у выніку чаго мужчына атрымаў пераломы шыйных пазванкоў. Другі чалавек загінуў а шостай гадзіне раніцы 22 студзеня ў выніку выстралу міліцыянта падчас узыходжаньня пратэстоўцы на барыкады. Паведамлялася, што мужчына атрымаў чатыры выстралы (у тым ліку й у галаву) і памёр адразу на месцы здарэньня яшчэ да таго, як быў дастаўлены ў лякарню[128][129][130]. Трэцім загінулым стаў грамадзянін Беларусі Міхаіл Жызьнеўскі, ён таксама быў забіты выстралам міліцыянта. Пазьней сутыкненьні распаўсюдзіліся на Лютэранскую вуліцу, што побач з Адміністрацыяй прэзыдэнта Ўкраіны, у гэтых сутычках сталі выкарыстоўвацца кактэйлі Молатава[131].

Па зьяўленьні першых актывістаў, дастаўленых у лякарні, сталі ўзьнікаць паведамленьні пра іх зьнікненьні[131]. Так, з Аляксандраўскай лякарні пяцьцю невядомымі мужчынамі 21 студзеня а чацьвертай гадзіне раніцы былі выкрадзеныя Ігар Луцэнка й Юры Вярбіцкі[132]. На наступны дзень зьбіты Луцэнка быў знойдзены ў лесе, тады як Вярбіцкі быў знойдзены мёртвым: ягонае цела было адшуканае 22 студзеня.

У адказ на эскаляцыю гвалту, міліцыя атрымала ад ураду Ўкраіны дадатковыя паўнамоцтвы па спыненьні беспарадкаў і пратэстаў. Цяпер украінская міліцыя стала ў стане перакрываць дарогі, а таксама выкарыстоўваць вадамёты, незалежна ад тэмпэратуры паветра (якая на той час складала −10C)[133][134]. Нягледзячы на гэта, паводле інфармацыі акаўнту Vitalii Sediuk у Twitter, на падтрымку пратэстоўцам дадаткова прыйшло прыкладна 50 тыс. чалавек[135]. Танкі, як паведамлялася, перавозіліся чыгункай з Чарнігава, але ўрадавыя крыніцы сьцьвярджалі, што гэты груз пастаўляўся ў Адэсу[136]. Украінская міліцыя таксама апублікавала імёны й адрасы найвядомейшых актывістаў Аўтамайдану, што, на думку аналітыкаў, было зроблена незаконна.

22 студзеня прэзыдэнт Украіны прадставіў да ўзнагародаў шэраг фігураў у міліцыі й войску за іх дапамогу ў стрымліваньні канфлікту. Разам з гэтым, Віктар Януковіч паспрабаваў прадставіць да ўзнагароды патрыярха УПЦ Філярэта, які, аднак, адмовіўся ад узнагароды[137].

Лідэры апазыцыі далі прэзыдэнту 24-гадзінны тэрмін на выкананьне іх патрабаваньняў. Віталь Клічко заявіў, што пратэстоўцы пачнуць атаку ў выпадку невыкананьня патрабаваньняў на наступны дзень[138], у сваю чаргу Арсені Яцанюк заявіў, што «заўтра мы ідзем наперад разам. Калі куля ў лоб, то куля ў лоб»[139]. Пасьля гэтага УНА-УНСО выступіла з заявай, дзе заклікала ўсіх украінцаў, якія валодаюць зброяй, далучыцца з зброяй да абароны Майдану[140].

Радыкальна настроеныя пратэстоўцы кідалі кактэйлі Молатава ў бок нутраных войскаў

22 студзеня тры танкі з Чарнігава былі разгорнутыя, аднак афіцыйна яны былі накіраваныя ў Адэскую вобласьць[136]. 23 студзеня было аб’яўлена, што праз складаную сытуацыю ў краіне ўсе танкі былі вернутыя на сталае месца дысьлякацыі[141].

У гэты ж дзень а дзевятнаццатай гадзіне вечару група невядомых у масках і з дубінкамі ўварвалася і захапіла офіс тэлеканалу «Київ», што на вуліцы Хрэшчацік[142]. Пазьней некалькі тысячаў пратэстоўцаў з г.зв. «антымайдану» атачылі амбасаду ЗША ў Кіеве. Лідэр мітынгоўцаў Іван Працэнка абвінаваціў ЗША ў фінансаваньні пратэстаў Эўрамайдану[143]. Тым ня менш, частка пратэстоўцаў, г.зв. «цітушкоў», уступіла ў спрэчкі з арганізатарамі мітынгу з прычыны таго, што ім не аплацілі ўдзел у пікеце[144].

Уранку 23 студзеня міліцыя правяла рэйд і зьнішчыла цэнтар Чырвонага Крыжа на Эўрамайдане[145]. Цягам ночы групаю актывістаў стала паведамляцца пра адключэньне тэлевізійных каналаў і інтэрнэт-рэсурсаў, якія ажыцьцяўлялі інфармацыйнае асьвятленьне эўрамайдану[145].

У інтэрвію BBC украінскі прэм’ер-міністар Мікола Азараў паведаміў, што Бэркут не выкарыстоўваў пальную зброю[146]. Тым ня менш, існавалі сьведчаньні выкарыстаньня чальцамі Бэркуту кактэйляў Молатава[147] і камянёў[148], што не дазволена заканадаўствам. Міліцыя таксама прывезла вадамёты, незважаючы на тое, што тэмпэратура паветра была ніжэйшай за нуль.

Актывісты эўрамайдану неаднаразова зьяўляліся сьведкамі жорсткіх дзеяньняў з боку міліцыі, Бэркуту й вайсковых падразьдзяленьняў, якія нападалі на актывістаў і нават на выпадковых мінакоў, зьневажалі іх шляхам нецэнзурнае лаянкі й прымусамі распранацца дагала[149][150]. Прыкладам, аднаго з актывістаў пасьля зьбіцьця прымусілі поўнасьцю распрануцца, пасьля чаго супрацоўнікі сталі здымаць актывіста на камэру[145][151].

23 студзеня сталі зьяўляцца паведамленьні пра выкарыстаньне АМАПам самаробных гранатаў, цьвікоў ды іншых прыладаў[152]. У гэты ж дзень, паводле паведамленьняў жонкі аднаго з байцоў Бэркуту, войскі атрымалі прадпісаньне на вываз сваіх сем’яў з гарадоў[153]. Сваю падтрымку пратэстоўцам выказалі некаторыя футбольныя клюбы, як, напрыклад, Шахтар Данецк[145]. На 24 студзеня 2014 году дэманстранты занялі адміністрацыйныя будынкі ў Львове, Цярнопалі, Роўне і Кіеве[154].

28 студзеня 2014 году тагачасны прэм’ер-міністар Украіны Мікола Азараў падаў у адстаўку ў сувязі з вынікамі надзвычайнае сэсіі Вярхоўнае Рады, скліканай Віктарам Януковічам. Прэзыдэнт прыняў адстаўку Азарава і падпісаў указ пра роспуск Кабінэту Міністраў, які мусіў набыць моц пасьля зацьвярджэньня новага кабінэту, праз што, такім чынам, урад Азарава працягваў сваё функцыянаваньне[155]. На зьмену Азараву прыйшоў Сяргей Арбузаў, сам Азараў пакінуў краіну, зьехаўшы ў Аўстрыю і выказаўшы адсутнасьць жаданьня вярнуцца ва Ўкраіну[155][156]. На думку лідэра УА Свабода Алега Цягнібока, Азараў падаў у адстаўку ва ўмовах нарастаньня вотуму недаверу. Апрача таго, Партыя Рэгіёнаў разам з дэпутатамі ад апазыцыйных партыяў скасавала 9 зь 12 г.зв. антыпратэставых законаў, прынятых 16 студзеня, аднак апазыцыя пагадзілася зацьвердзіць больш абмежаваныя варыянты некаторых з ранейшых абмежаваньняў. Так, напрыклад, было вернутае пакараньне за пашкоджаньне помнікаў, але гэтае палажэньне перастала датычыць помнікаў, не зьвязаных з падзеямі ІІ Сусьветнай вайны — такім чынам, зьнішчэньне помнікаў Леніну перастала лічыцца крымінальна перасьледваным дзеяньнем[157].

29 студзеня 2014 году ў Кіеве было падпалена каля 23 аўто з нумарамі з заходніх вобласьцяў Украіны, 31-га — аўтамабіль супрацоўніка Амбасады Канады ва Ўкраіне. Адказнасьць за гэтыя падзеі ўзяла на сябе групоўка пад назваю «Чырвоны Сэктар», прынесшы прабачэньні гаспадарам аўтамабіляў і растлумачыўшы сваю акцыю небясьпекаю з боку «фашыстаў»[158].

30 студзеня Януковіч адправіўся на бальнічны з нагоды высокае тэмпэратуры й рэсьпіраторнага захворваньня. Паводле словаў Расьціслава Паўленкі, сябра партыі УДАР, гэты сыход быў толькі тактычным ходам Януковіча, які дазволіў бы яму не ісьці на кантакт з чальцамі апазыцыі. Тым ня менш, 31 студзеня 2014 году Януковіч падпісаў закон, палажэньні якога анулявалі антыпратэставыя законы 16 студзеня[159]. На наступны дзень Януковіч аб’явіў пра сваю тыднёвую паездку ў Маскву для сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным, якая адбылася на наступны дзень[160]. Пазьней, у гэты ж дзень, быў знойдзены жывым лідэр Аўтамайдану Дзьмітры Булатаў, які, паводле сьведчаньняў журналістаў, быў жорстка зьбіты і траўмаваны: у Булатава было адрэзана вуха, на руках назіраліся мэханічныя адтуліны[161][162]. Паводле словаў Булатава, ягоныя скрадвальнікі размаўлялі з расейскім акцэнтам[162][163][164]. Адзін зь лідэраў апазыцыі Пётар Парашэнка высунуў меркаваньне, што скрадвальнікі Булатава былі тымі ж асобамі, што й выкрадвальнікі Ігара Луцэнкі ды забойцы Юрыя Вярбіцкага; як было ўсталявана, Булатаў знаходзіўся ў той жа мясцовасьці і атрымліваў тыя ж пытаньні[165]. Іншы лідэр апазыцыі, Арсень Яцанюк параўнаў гэтыя падзеі з эскадронамі сьмерці, што існавалі ў Лацінскай Амэрыцы[166]. На думку ўкраінскае міліцыі, Булатаў сам нанёс сабе траўмы з мэтаю распаўсюджаньня нэгатыўнага грамадзкага рэзанансу[167]. На наступны дзень Булатаў і некаторыя іншыя актывісты Аўтамайдану былі аб’яўленыя ў вышук, 31 студзеня міліцыя паспрабавала арыштаваць Булатава падчас яго знаходжаньня ў лякарні Кіева, аднак супрацоўнікі міліцыі былі спыненыя дэманстрантамі[163][168][169]. Як заяўляў А. Яцанюк, імі будуць высунутыя патрабаваньні пра міжнароднае расьсьледаваньне дадзеных інцыдэнтаў. Карл Більт абвінаваціў украінскія ўлады ў злачынствах супраць Булатава, прадстаўнік Вярхоўнага Камісара ААН па правох чалавека Рупэрт Колвіл заклікаў распачаць адпаведнае расьсьледаваньне[170]. Украінскі міністар замежных справаў Леанід Кажара заявіў, што Булатаў знаходзіцца ў добрым стане, маючы толькі драпіну на шчацэ[171]. Паводле паведамленьняў BBC міліцыяй за мескай рысай Кіева былі спыненыя праўрадавыя пратэстоўцы, будучы прынятымі за прыхільнікаў Эўрамайдану, пасьля чаго на іх напалі. Нягледзячы на крыкі пасажыраў пра тое, што яны займаюць «той жа бок», што й міліцыя, міліцыянты пачалі зьбіваць пасажыраў. Быў атакаваны кіраўнік пратэстоўцаў, паколькі нумары ягонае машыны сьведчылі пра яго паходжаньне з захаду Ўкраіны, але насамрэч група пасажыраў ехала зь Севастопалю[172].

31 студзеня тагачасны ўкраінскі міністар унутраных справаў Віталь Захарчанка зьвярнуўся з афіцыйнай просьбай пра дазвол выкарыстаньня супраць дэманстрантаў гранатамётаў тыпу «Шмель» з мэтаю аднаўленьня парадку ў краіне[173]. Гэтага ж чысла Служба Бясьпекі Ўкраіны абвінаваціла партыю «Бацькаўшчына» ў падрыхтоўцы да дзяржаўнага перавароту[174].

2 лютага 2014 году пратэсты на Майдане Незалежнасьці сталі налічваць каля 50 тысячаў чалавек[175].

3 лютага гэтага ж году прэзыдэнт Януковіч аднавіў сваю працу пасьля чатырох дзён хваробы[176]. Паводле словаў аднаго зь сябраў Партыі Рэгіёнаў Юрыя Мірашнічэнкі, Януковіч не зьбіраўся аб’яўляць надзвычайнае становішча або выкарыстоўваць войскі, бо, як было заяўлена, ён бачыць пратэстоўцаў як «таксама нашых грамадзянаў»[177]. Украінскае інфармацыйнае агенцтва УНІАН у гэты ж дзень апісвала сытуацыю на Майдане Незалежнасьці й вуліцы Грушэўскага як спакойную, паведамляючы пра 1000 пратэстоўцаў на Майдане Незалежнасьці і 50 — на вуліцы Грушэўскага[178].

4 лютага апазыцыя паспрабавала прасунуць у Вярхоўнай Радзе заканапраекты пра безумоўную амністыю для ўсіх затрыманых дэманстрантаў і вяртаньне Канстытуцыі 2004 году[177]. Згодна зь Юрыем Мірашнічэнкам Украіна «пачала рухацца наперад» у перамоўным працэсе, у той жа дзень віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падчас тэлефоннай размовы зь Віктарам Януковічам заклікаў апошняга прыняць міжнародную падтрымку па вырашэньні палітычнага крызісу, адвесьці АМАП і прыцягнуць да адказнасьці ўсіх, хто абвінавачваецца ў нападах на журналістаў і пратэстоўцаў[179][180][181].

4—5 лютага адбыўся візыт Кэтрын Эштан ва Ўкраіну, падчас якога адбыліся яе сустрэчы з украінскай апазыцыяй і прэзыдэнтам Януковічам[181][182][183].

Прапановы рэформаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На наступны дзень адзначылася праца Вярхоўнай Рады, у якой не атрымаў ухваленьня ніводны з заканапраектаў, аднак паводле тагачаснага сьпікера ВР Уладзімера Рыбака, «у наступным дні працавацьме рабочая камісія й лідэры фракцыяў з мэтаю падрыхтоўкі закону аб Канстытуцыйнай рэформе»[184]. Як адзначыў адзін зь лідэраў апазыцыі Арсень Яцанюк, доўгатэрміновым плянам апазыцыі стане распрацоўка новае Канстытуцыі да верасьня гэтага ж году, у кароткай пэрспэктыве разглядацьмецца вяртаньне да Канстытуцыі 2004 году ў якасьці часовага рашэньня да прыняцьця новага асноўнага закону краіны[185]. Таксама Яцанюк зацеміў, што ён гатовы атрымаць пасаду прэм’ер-міністра, але толькі пры наяўнасьці ў складзе ўраду прадстаўнікоў апазыцыі і пры вяртаньні Канстытуцыі 2004 году[185]. 6 лютага 2014 году лідэр парлямэнцкай фракцыі Партыі Рэгіёнаў Аляксандар Яфрэмаў заявіў, што ягоная фракцыя будзе браць удзел у распрацоўцы зьменаў у Канстытуцыю краіны, лічачы патрэбным прывядзеньне Канстытуцыі Ўкраіны ў адпаведны сучаснаму становішчу стан у тэрмін да верасьня[186].

Выбух у доме прафсаюзаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6 лютага 2014 году ў будынку прафсаюзаў у Кіеве адбыўся выбух, які параніў двух актывістаў зь Львоўскае вобласьці: 20-гадовага Рамана Дзьвіноўскага, якому адсекла руку, а таксама 16-гадовага Назара Дзяржылу, які страціў вока[187][188][189]. Выбух адбыўся на пятым паверсе, дзе знаходзіўся рэвалюцыйны штаб «Правага сэктару». Паводле сьведчаньняў пацярпелага, выбухоўку ён атрымаў з рук іншага чалавека, які, між іншым, размаўляў па-ўкраінску з расейскім акцэнтам[187][190]. Ва Ўкраінскім Доме была знойдзеная мацнейшая выбуховая прылада, але яе здолеў прыбраць адзін з удзельнікаў Аўтамайдану[191]. Дэпутатка ад «Бацькаўшчыны» Алеся Арабец, спасылаючыся на ўласныя крыніцы, заявіла, што гэтыя апэрацыі зьяўляліся правакацыяй з мэтаю выстаўленьня «Правага сэктару» як экстрэмісцкай арганізацыі[187]. На наступны дзень міністар унутраных справаў Захарчанка выказаў здагадку, што выбух быў спробай парушэньня міру, што пацьвярджаецца апэратыўнай інфармацыяй[192], аднак на думку Арабец выбуховая прылада зьяўлялася зьвязанай з вайсковым арсэналам[187].

Закон аб амністыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гэты ж дзень генэральны пракурор Украіны Віктар Пшонка заявіў, што новы закон аб амністыі прыменены да 359 чалавек і каля 70 чалавек заставаліся пад вартай[193]. Пшонкам таксама было паведамлена, што закон аб амністыі будзе выкарыстоўвацца толькі ў выпадках поўнага вызваленьня ўсіх захопленых адміністрацыйных будынкаў, расьцягваньня барыкадаў і разблякаваньня ўсіх занятых транспартных маршрутаў да 17 лютага 2014 году[193].

6 лютага старэйшы дарадца прэзыдэнта Расеі Сяргей Глазьеў заявіў, што ЗША нібыта выдаткоўвае 20 млн даляраў на дзень, уключаючы пастаўкі «бунтаўшчыкоў» з зброяй і навучаньне гэтых байцоў у амбасадзе ЗША[194]. На думку Глазьева, украінскія ўлады сутыкнуліся з спробай дзяржаўнага перавароту і яны ня маюць іншага спосабу як выкарыстаньне сілы — у адваротным выпадку краіна, паводле Глазьева, трапіць у хаос[194]. Дадаткова Глазьеў адзначыў, што ЗША ды Расея зьяўляюцца гарантамі сувэрэнітэту й тэрытарыяльнае цэласьці Ўкраіны, а Расея абавязаная ўмяшацца пры ўзьнікненьні канфліктных сытуацыяў падобнага роду[194].

7 лютага афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Вікторыя Нуланд заявіла на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве, што ЗША гатовыя аказаць падтрымку Ўкраіне, калі краіна будзе рухацца да абароны правоў чалавека, годнасьці, а таксама будзе імкнуцца да вырашэньня канфліктаў і палітычных рэформаў. У адваротным выпадку ЭЗ, Міжнародны валютны фонд і ЗША ня будуць аказваць фінансавую дапамогу Ўкраіне[195].

9 лютага 2014 году лідэры ўкраінскай апазыцыі аб’явілі пра стварэньне атрадаў самаабароны па ўсёй краіне. Віталь Клічко заявіў, што людзі могуць далучыцца да атрадаў праз партыю УДАР, у той час як іншы зь лідэраў апазыцыі Юры Луцэнка заклікаў людзей узяць бэйсбольныя біты й шлемы для абароны пратэстаў. Сваю прамову Луцэнка ажыцьцяўляў для жыхароў усходу Ўкраіны, прамаўляючы яе па-расейску. Палітоляг Аляксей Гарань высунуў меркаваньне пра сустрэчу Януковіча з Пуціным у Сочы, дзе абмяркоўваўся магчымы сілавы разгон пратэстаў[196]. Пазьней атрады самаабароны Эўрамайдану знайшлі будынак, які належаў міністру адукацыі Дзьмітрыю Табачнікаву, у гэтым будынку былі знойдзеныя запісы актывістаў, зьвязаных з выбухам у будынку прафсаюзаў, а таксама, як меркавалі актывісты Эўрамайдану, ажыцьцяўлялася рыхтаваньне выбухоўкі[197].

15 лютага стала вядома, што Андрэй Білецкі, лідэр Сацыял-нацыянальнай асамблеі, якая ўваходзіла ў склад кааліцыі «Правага сэктару», зьнік бязь вестак. СНА заявіла, што ў выпадку незнаходжаньня іхнага лідэра, арганізацыя прыме адпаведныя меры[198]. У гэты ж дзень выданьне Подробности.ua паведаміла, што чальцы анты-майданаўскае групы «Кіяўляне за чысты горад» прадпрынялі спробу дэмантажу барыкадаў і ўступілі ў бойку з атрадамі самаабароны УА Свабода[199]. Паводле ўкраінскай міліцыі, напад зьдзейсьнілі актывісты УА «Свабода», але на думку актывістаў «Свабоды» напад быў арганізаваны «антымайданаўцамі»; існавалі фатаздымкі, на якіх удзельнікі «Антымайдану» заўважаныя з расейскімі георгіеўскімі стужкамі[200].

17 лютага набыў моц Закон аб амністыі на ўмовах вызваленьня адміністрацыйных будынкаў і разблякаваньня транспартных шляхоў[201]; як паведамляла агенцтва УНІАН, некалькі вуліцаў у Кіеве заставаліся заблякаванымі[202]. У гэты ж дзень міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў заявіў, што неўзабаве ва Ўкраіну паступіць частка траншу з 15 мільярднага крэдыту, паабяцанага раней Украіне Расеяй[203].

18 лютага блізу 20 тыс. пратэстоўцаў Эўрамайдану выйшлі да Вярхоўнае Рады з мэтаю падтрымкі вяртаньня Канстытуцыі 2004 году. Міліцыя й дэманстранты пачалі выкарыстоўваць зброю, дадаткова міліцыя пачала прымяняць сьлёзацечныя й сьветлашумавыя гранаты з мэтаю адлюстраваньня дзеяньняў дэманстрантаў[204]. У прыватнасьці, найбольш сур’ёзныя сутыкненьні адбыліся ў Марыінскім парку, на вуліцы Грушэўскага, а таксама на ўчастку вуліцы Інстытуцкай ля вуліцы Шаўкавічнай. Прынамсі 26 чалавек загінула, зь іх — 10 міліцыянтаў; цягам дня было паранена як мінімум прыкладна 1100 чалавек[205][206][207]. У наступным міліцыя распачала штурм галоўнага лягеру пратэстоўцаў на Майдане Незалежнасьці[208]. Пасьля прапановы Януковіча на пераход да мірных дэманстрацыяў адзін з апазыцыйных лідэраў А. Яцанюк заявіў, што народ краіны знаходзіцца «перад самымі драматычнымі старонкамі ва ўкраінскай гісторыі»[209].

На наступны дзень, 19 лютага, былі ўсталяваныя міліцэйскія кантрольна-прапускныя пункты, а таксама ўведзеныя абмежаваньні адносна грамадзкага транспарту і школаў, што, паводле выданьня «Ўкраінская Праўда», фактычна стала ажыцьцяўленьнем надзвычайнага становішча[210][211][212][213][214][215][216]. Адзін з чальцоў парлямэнту паведаміў, што па краіне дэ-факта разгортваецца рэжым надзвычайнага становішча, транспартные зносіны ў бок Кіева паралізаваныя[217]. Між тым, Расея атрымала афіцыйнае папярэджаньне наконт магчымага ўмяшальніцтва краіны ва ўнутраныя справы Ўкраіны[218].

20 лютага міністар унутраных справаў Украіны Захарчанка аб’явіў пра падпісаньне ім указу аб дазволе выкарыстаньня баявых патронаў супраць дэманстрантаў[219]. Паводле Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны, з 18 па 21 лютага ў выніку сутыкненьняў у цэнтры Кіева па лекарскую дапамогу зьвярнулася 577 пацярпелых, зь якіх 369 шпіталізавалі. Ад пачатку сутыкненьняў загінула 77 чалавек[220].

21 лютага тагачасны прэзыдэнт краіны Віктар Януковіч і Вярхоўная Рада абвясьцілі 22 і 23 лютага траўрнымі днямі ў сувязі «з гібельлю людзей у выніку масавых беспарадкаў»[221]. Падчас свайго выступу на Майдане Віталь Клічко заявіў, што апазыцыя ў бліжэйшы час пачне галасаваньне па імпічмэнце Януковіча, і што адпаведны заканапраект ужо зарэгістраваны ў папярэдняй сэсіі Вярхоўнае Рады[222]. Сьпікер парлямэнту У. Рыбак падаў у адстаўку спаслаўшыся на хваробу[223]. Месцазнаходжаньне Януковіча стала невядомым, аднак некаторыя СМІ паведамлялі пра яго палёт у Харкаў. Як заявіў Аляксандар Турчынаў, большасьць міністраў і прэзыдэнт краіны зьніклі (у прыватнасьці, зьяўляліся паведамленьні пра ўцёкі Захарчанкі ў Беларусь[224][225]. Згодна з паведамленьнямі шэрагу сродкаў масавай інфармацыі, Захарчанка, а таксама С. Курчанка ўсё ж прыбылі на тэрыторыю Беларусі, але атрымалі патрабаваньні пакінуць тэрыторыю краіны[226]). На думку Турчынава, найгалоўнейшай задачай стала абраньне новага сьпікера, прэм’ер-міністра й міністра ўнутраных справаў краіны, а Вярхоўная Рада засталася адзіным легітымным органам улады[222].

22 лютага адбыўся зьезд дэпутатаў паўднёвых і ўсходніх рэгіёнаў Украіны, на якім была прынятая рэзалюцыя пра гатоўнасьць узяць на сябе «адказнасьць за абарону канстытуцыйнага парадку на сваёй тэрыторыі». Паводле адпаведных заяваў «нядаўнія падзеі ў Кіеве прывялі да паралічу цэнтральнае ўлады і дэстабілізацыі ў краіне»[227].

У выніку сутыкненьняў пратэстоўцаў зь сіламі МУС Украіны з 30 лістапада 2013 г. загінула 100 чалавек, у тым ліку 16 міліцыянтаў[228].

Першым з загінулых пратэстоўцаў стаў Павал Мазурэнка, які сканаў пасьля зьбіцьця 18 сьнежня 2013 году. Існуе прынамсі дзьве вэрсіі гібелі мужчыны: канфлікт з супрацоўнікамі прыватнай ахоўнай фірмы або канфлікт з супрацоўнікамі МУС[229]. Прынамсі пяць чалавек з загінулых пратэстоўцаў зьяўляліся грамадзянамі іншых краінаў, адзін зь іх — Міхаіл Жызьнеўскі, зьяўляўся грамадзянінам Рэспублікі Беларусь. Жызьнеўскі прыехаў на Эўрамайдан на заданьне газэты як няштатны карэспандэнт[230]. Усе мірныя пратэстоўцы, што загінулі падчас абвастрэньня палітычнай сытуацыі ва Ўкраіне, на цяперашні час вядомыя як Нябесная сотня (укр. Небесна сотня). 24 лютага 2014 году Вярхоўная Рада даручыла надаць усім загінулым на Эўрамайдане званьне Герояў Украіны[231].

З прычыны сутыкненьняў супрацоўнікаў МУС з украінскімі пратэстоўцамі пэўную колькасьць ахвяраў панесьлі таксама супрацоўнікі міліцыі. Паводле зьвестак на 21 лютага 2014 году, паведамлялася пра 16 загінулых міліцыянтаў[232]. Першыя загінулыя сілавікі зьявіліся ў сярэдзіне лютага 2014 году[233].

Ушанаваньне памяці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

26 лістапада 2014 году прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка зацьвердзіў указ аб наданьні званьня Герой Украіны 99 загінулым удзельнікам Эўрамайдану. Аднак у гэты сьпіс ня трапіла 6 іншых ахвяраў, а таксама 3 загінулыя грамадзяне іншых краінаў (Міхаіл Жызьнеўскі, Зураб Хурцыя, Давыд Кіпіяні). Прэс-сакратар прэзыдэнта Ўкраіны С. Цаголка заявіў, што наданьне такой узнагароды грамадзянам іншых краінаў не адпавядае заканадаўству Ўкраіны, замест чаго 3 загінулыя замежнікі атрымаюць новазацьверджаны ордэн Героя Нябеснай сотні, аб зацьвярджэньні якога падпісаны адпаведны ўказ. Разам з тым, дазволу надаваць званьне Героя Ўкраіны патрабавала арганізацыя «Сям’я герояў Нябеснай сотні», а таксама бацькі Міхаіла Жызьнеўскага, на думку якіх наданьне такой узнагароды пасьмяротна дазволіла б ім пазьбегнуць паклёпаў з боку навакольных жыхароў. Акрамя таго, з нагоды гадавіны Эўрамайдану на вуліцы Грушэўскага, дзе разгарнуліся асноўныя падзеі Эўрамайдану, быў адкрыты мэмарыял у гонар Жызьнеўскага[234][235][236][237].

Пятро Парашэнка выказаў абяцаньне прыкласьці намаганьні па наданьні Міхаілу Жызьнеўскаму званьня Героя Ўкраіны, але грамадзкія арганізацыі патрабавалі наданьня гэтага званьня ўсім загінулым удзельнікам пратэстаў[235][236]. 13 чэрвеня 2017 году прэзыдэнт Парашэнка падпісаў Указ № 158 «Аб прысваеньні М.Жызьнеўскаму званьня Герой Украіны»[238].

Пратэсты па-за межамі Ўкраіны

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мітынг у Парыжы, Францыя

Акцыі падтрымкі прыхільнікаў эўраінтэграцыі прайшлі й за межамі Ўкраіны. 24 лістапада ўкраінцамі й мясцовай дыяспарай былі праведзеныя акцыі ў Польшчы, Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Францыі, Італіі, Швэцыі, Аўстрыі, Чэхіі, Баўгарыі, ЗША, Канадзе[239].

26 лістапада акцыі прайшлі ў Варшаве, Кракаве, Лодзі, Познані, Уроцлаве, Катавіцах, Любліне, Жэшаве, Ольштыне, Эльблёнгу, Замасьце, Бялым Бору, Лёндане, Парыжы, Мюнхэне, Бэрліне, Франкфурце, Штутгарце, Будапэшце, Осьлё, Бэргене, Стакгольме, Мальмё, Люндзе, Вене, Вільні, Тбілісі, Таронта (каля 150 чалавек), Вініпэгу (больш за 100 чалавек), Саскатуне, Эдмантане (каля 150 чалавек), Сафіі, Гаазе.

29 лістапада на польска-ўкраінскай мяжы на перасячэньні ў Мэдыка палякі й украінцы стварылі жывы ланцуг як сымбаль салідарнасьці паміж дзьвюма краінамі, і ў знак падтрымкі Эўрамайдану[240].

1 і 2 сьнежня акцыі салідарнасьці прайшлі ў некалькіх гарадах Канады й ЗША[241].

2 сьнежня ля амбасады Ўкраіны ў Маскве адбыўся пікет у падтрымку Эўрамайдану. 11 чалавек былі затрыманыя паліцыяй і пазьней адпушчаныя з-за парушэньня працэдуры[242].

4 сьнежня Палац культуры й навукі ў Варшаве быў падсьвечаны ў сіні й жоўты колеры ў знак падтрымкі Ўкраіны[243].

28 студзеня 2014 году прэзыдэнт В. Януковіч прыняў адстаўку ўраду прэм’ера М. Азарава і прызначыў Сяргея Арбузава ў якасьці выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра[244][245]. 20 лютага ўрад ЗША скасаваў візы 20 прадстаўнікам кіраўніцтва Ўкраіны[246].

21 лютага Вярхоўная Рада прагаласавала за вяртаньне Канстытуцыі 2004 году, якая абмяжоўвала паўнамоцтвы прэзыдэнта[247], у гэты ж дзень былі ўхваленыя папраўкі ў заканадаўства, якія дазволілі на наступны дзень вызваліць былую прэм’ер-міністарку Ю. Цімашэнку[248].

22 лютага Вярхоўная Рада адхіліла прэзыдэнта Януковіча ад пасады праз імпічмэнт, прызначыла датэрміновыя выбары прэзыдэнта на 25 траўня[249], а таксама надала пасаду кіраўніка Вярхоўнай Рады (сьпікера) Аляксандру Турчынаву[250]. На наступны дзень быў прызначаны выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны, якім стаў новы сьпікер Турчынаў[251].

25 лютага выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных справаў Арсэн Авакаў падпісаў загад № 144 «Пра ліквідацыю спэцыяльных падразьдзяленьняў міліцыі грамадзянскай бясьпекі „Бэркут“»[252].

27 лютага прэм’ер-міністрам краіны быў прызначаны адзін зь лідэраў колішняй апазыцыі, Арсень Яцанюк[253].

28 лютага ўрад Швайцарыі замарозіў банкаўскія рахункі Януковіча і 19 ягоных хаўрусьнікаў (былыя прэм’ер Азараў і яго намесьнік Сяргей Арбузаў, кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Андрэй Клюеў і ягоны брат-прадпрымальнік Сяргей Клюеў, міністры ўнутраных справаў Віталь Захарчанка і юстыцыі Алена Лукаш, генэральны пракурор Віктар Пшонка, мэр Харкава Генадзь Кернэс)[254]. У гэты ж дзень адхілены ад улады былы прэзыдэнт краіны Віктар Януковіч, месцазнаходжаньне якога цягам некалькіх дзён было невядомым, апынуўся на тэрыторыі Расеі і даў прэс-канфэрэнцыю, на якой заявіў, што дагэтуль лічыць сябе прэзыдэнтам Украіны[255].

3 сакавіка ўрад Украіны скасаваў распараджэньне пра прыпыненьне працэсу Асацыяцыі з Эўразьвязам[1]. 21 сакавіка прэм’ер Украіны А. Яцанюк падпісаў у Брусэлі (Бэльгія) з 28 кіраўнікамі дзяржаваў і ўрадаў ЭЗ частку Пагадненьня аб асацыяцыі, датычную палітычнага ўзаемадзеяньня, бясьпекі і змаганьня супраць тэрарызму[256]. 27 чэрвеня новаабраны прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў эканамічную частку Пагадненьня аб асацыяцыі з Эўразьвязам[257].

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паштовая марка Ўкраіны «ЄВРОМАЙДАН 2013—2014»

22 жніўня 2014 году, праз паўгады пасьля ўцёкаў Януковіча ў Расею, у Кіеве была прэзэнтаваная паштовая марка, прысьвечаная падзеям Эўрамайдану, наклад маркі складаў 233 тыс. асобнікаў, распрацаваная мастаком Уладзімерам Таранам на падставе здымку фатографа Андрэя Краўчанкі[258].

  1. ^ а б Зьміцер Уласаў. Новы ўкраінскі ўрад адмяніў распараджэньне аб адмове ад падпісаньня пагадненьня аб асацыяцыі з ЭЗ, якое выклікала масавыя акцыі пратэсту // БелаПАН, 3 сакавіка 2014 г. Праверана 7 сакавіка 2014 г.
  2. ^ Уряд прийняв розпорядження про призупинення процесу підготовки до укладання Угоди про асоціацію з ЄС (укр.). Урядовий портал. Праверана 21-11-2013 г.
  3. ^ Азаров відмовився від Угоди про асоціацію з ЄС (укр.). Українська правдаПраверана 21-11-2013 г.
  4. ^ Азаров каже, що від ЄС його відігнав МВФ, тому він пішов до Росії (укр.). Українська правдаПраверана 22-11-2013 г.
  5. ^ Азаров подякував опозиції за борги перед МВФ і пішов з Ради. 24 каналПраверана 22-11-2013 г.
  6. ^ Я не бачу ніякої трагедії, — Азаров про відмову від асоціації (укр.). 24 каналПраверана 22-11-2013 г.
  7. ^ а б Війна нервів чи кінець євроінтеграції?. Deutsche WelleПраверана 21-11-2013 г.
  8. ^ «Левы бераг». Эўрамайдан прыгразіў Януковічу імпічмэнтам і абвесьціў акцыю бестэрміновай // Газэта «Новы час», 24 лістапада 2013 г. Праверана 8 лістапада 2020 г.
  9. ^ Євромайдан висунив вимоги до влади [відео]. 5 канал. 24.11.2013  (укр.)
  10. ^ Львівщиною можуть керувати тільки «генерал-губернатори»? / газета «Високий замок».— № 180 (5048), 29.11 — 1.12.2013. с. 1; 4  (укр.)
  11. ^ У Львові оголосили безстроковий страйк. Радіо Свобода. 24.11.2013  (укр.)
  12. ^ Волинські євромайдани проголосували за відставку уряду Азарова. Радіо Свобода. 24.11.2013  (укр.)
  13. ^ В Івано-Франківську на підтримку євроінтеграції вийшло 12 тис. студентів. РБК. 25.11.2013  (укр.)
  14. ^ В Івано-Франківську студенти оголосили про безстроковий страйк. УНН. 25.11.2013  (укр.)
  15. ^ Опитування: все більше українців готові вийти на вулиці (укр.). Тиждень.uaПраверана 11-06-2013 г.
  16. ^ Євромайдани у регіонах: у Луцьку роздають апельсини, у Дніпропетровську погрожують «тітушками». Українська правда. 22.11.2013  (укр.)
  17. ^ У Львові кілька тисяч студентів вийшли на вулицю. Українська правда. 22.11.2013  (укр.)
  18. ^ Україною покотилася хвиля євромайданів. Українська правда. 22.11.2013  (укр.)
  19. ^ Будні Євромайдану: як страйкують українські студенти. Deutsche Welle. 28.11.2013  (укр.)
  20. ^ а б European Square: Hashtag of Ukraine protest. BBC. — 2013. —22.11.  (анг.)
  21. ^ Девятая годовщина Оранжевой революции превратилась в «евромайдан». Подробности. Інтер. 22.11.2013  (рас.)
  22. ^ Заклик вийти на Майдан незалежності. Мустафа Найєм
  23. ^ Impose personal sanctions on President of Ukraine Viktor Yanukovych and Cabinet of Ministers of Ukraine members
  24. ^ Нова петиція до Білого дому зібрала вже понад 30 тисяч підписів  (укр.)
  25. ^ Соцмережами шириться план дій Євромайдану на випадок непідписання Угоди про асоціацію  (укр.)
  26. ^ а б На Майдан прийшло близько 1500 обурених зупинкою євроінтеграції (укр.). Українська правда (22 лістапада 2013). Праверана 13 лістапада 2014 г.
  27. ^ На Майдане митингуют противники остановки асоциации с ЕС (обновляется)(рас.))
  28. ^ Суд обмежив проведення акцій на Майдані. Українська правда. 22.11.2013
  29. ^ КМДА: мітингувати можна без наметів. Українська правда. 22.11.2013  (укр.)
  30. ^ Міліція відтіснила євромайдан у Києві. Українська правда. 23.11.2013  (укр.)
  31. ^ [1]
  32. ^ Опозицію на Майдані зустрінуть «тітушки» від організаторів концертного туру за МС. Українська правда. 23.11.2013
  33. ^ [2]
  34. ^ До Києва планують звезти проплачених «єврошахтарів» та «тітушок». Українська правда. 23.11.2013  (укр.)
  35. ^ На київський евромайдан вже їде «десант донецьких тітушок». Українська правда. 23.11.2013  (укр.)
  36. ^ Николаевские регионалы отправили в Киев 300 проплаченных противников евроинтеграции. Преступности. НЕТ, НикВести. 23.11.2013 ( (рас.))
  37. ^ а б Huge Ukraine rally over EU agreement delay
  38. ^ У центрі Києва вже зібралися більше 100 тисяч людей, які хочуть в Європу. Українська правда. 24.11.2013 (укр.)
  39. ^ http://vesti.ua/kiev/26439-blogger-matematik-razvejal-mif-oppozicii-o-300-tysjachah-sobravshihsja-na-evromajdan
  40. ^ а б Аляксандар Кісялёў. «Эўрамайдан»: хронiка i першыя вынiкi // Зьвязда : газэта. — 3 сьнежня 2013. — № 227 (27592). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  41. ^ а б День Європейської України. ОНЛАЙН Українська правда. 24.11.2013  (укр.)
  42. ^ Під Кабміном бійка, «Беркут» розпилює сльозогінний газ  (укр.)
  43. ^ Милиция разгоняет митингующих под Кабмином «звуковыми гранатами»  (рас.)
  44. ^ Опозиція встановлює намети на Європейській площі  (укр.)
  45. ^ а б Мітингувальники «відбили» 2 атаки беркутівців на Європейській площі Радіо свобода, 25 листопада 2013  (укр.)
  46. ^ «Беркут» начал штурм Евромайдана: Сносят все на своем пути, пошли первые аресты (обновлено) Источник: http://censor.net.ua/n260827  (рас.)
  47. ^ Силовики намагалися зачистити Європейську площу. Мітингувальники її відстояли(недаступная спасылка) Українська правда, 25 листопада 2013 р.  (укр.)
  48. ^ «Студентський страйк, студентська солідарність». Радіо Свобода. 26.11.2013  (укр.)
  49. ^ Студенти ще двох університетів оголосили страйк. Українська правда. 26.11.2013  (укр.)
  50. ^ Евромайдан на Европейской площади прекращает свое существование  (рас.)
  51. ^ Как в Киеве объединялись два Евромайдана: опубликованы фото  (рас.)
  52. ^ Молодь нації за Євроінтеграцію. #Євромайдан. 5 канал. 27.11.2013
  53. ^ Студентський страйк. Студентів залякують, але кількість страйкарів зростає (оновлено 13:26). Тексти. 27.11.2013  (укр.)
  54. ^ У Києві одні студенти пікетують за ЄС, інші зазнають «жорстоких утисків» від ректорату. Українська правда. 27.11.2013  (укр.)
  55. ^ Студентам «Богомольца» пригрозили отчислением за участие в Евромайдане  (рас.)
  56. ^ На Євромайдані влада встановила свій намет  (укр.)
  57. ^ 15 тисяч студентів вирушили до Януковича вимагати асоціації з ЄС. ТСН. 1+1. 26.11.2013  (укр.)
  58. ^ Студенты отнесли Януковичу письмо(рас.)). Лівий берег. 27.11.2013
  59. ^ Студенти йшли протестувати такою колоною, що кінця не видно. Українська правда. 28.11.2013  (укр.)
  60. ^ Опозиція на Євромайдані заговорила про імпічмент і вибори — ТСН.ua — 29.11.2013  (укр.)
  61. ^ Сесія міської ради Львова проголосувала євроінтеграційну заяву. Львоўская гарадзкая рада. 22.11.2013  (укр.)
  62. ^ «Украінская праўда». Мэр Львова заклікаў да ўсеагульнай мабілізацыі // Газэта «Новы час», 22 лістапада 2013 г. Праверана 8 лістапада 2020 г.
  63. ^ «Беркут» неистово бил беззащитных участников Евромайдана  (рас.)
  64. ^ СМИ: При разгоне Евромайдана пострадали десятки человек  (рас.)
  65. ^ Разгон Евромайдана закончился десятками раненых, людям разбивали головы дубинками  (рас.)
  66. ^ Во время разгона Евромайдана десятки людей получили травмы, некоторые попали в больницу  (рас.)
  67. ^ «Беркут» задержал несколько десятков активистов Евромайдана  (рас.)
  68. ^ «Беркут» взял под контроль Майдан  (рас.)
  69. ^ В Михайловский собор, где скрывались раненные после штурма Евромайдана, идет отряд милиции  (рас.)
  70. ^ В Киеве на Михайловской площади уже 15 тысяч: оппозиция выдвинула несколько требований — Политика — Главред (рас.) Праверана 2013-12-3 г.
  71. ^ Сотня авто і автобуси їдуть із Львова на мітинг в Києві Українська Правда, 1 грудня 2013 р.  (укр.)
  72. ^ На Евромайдан прилетели вице-президент Европарламента и поляки (рас.)
  73. ^ «Беркут» выгнал протестующих с Банковой  (рас.)
  74. ^ Милиция рассказала о жертвах под АП от атаки штурмовиков  (рас.)
  75. ^ Евромайдан: тысяча правоохранителей вытеснили митингующих с ул. Банковой | Новости политики | РБК-Украина (рас.) Праверана 2013-12-3 г.
  76. ^ Новости Украины NEWSru.ua :: «Беркут» применил слезоточивый газ и гранаты против митингующих возле АП (рас.) Праверана 2013-12-3 г.
  77. ^ Милиция пытается уговорить захватчиков КГГА и Дома профсоюзов  (рас.)
  78. ^ Первые 5 тысяч львовян приехали в Киев (рас.)
  79. ^ Около 10 тыс. жителей Львова отправляются в Киев для участия в «народном вече» (рас.)
  80. ^ «Беркут» перекрыл дорогу на Межигорье (рас.)
  81. ^ Lenta.ru: Бывший СССР: Украина: МВД Украины подтвердило стягивание внутренних войск в Киев (рас.) Праверана 2013-12-3 г.
  82. ^ Януковіча заклікалі адправіць урад у адстаўку // Наша Ніва, 3 сьнежня 2013 г. Праверана 9 лістапада 2020 г.
  83. ^ http://news.bigmir.net/ukraine/779105-Otvetstvennost--za-shturm-AP-vzjali-na-sebja-social-nacionalisty (укр.)
  84. ^ Юры Царык. «Частка ўлады працуе на рэвалюцыю» // Зьвязда. — 5 сьнежня 2013. — № 229 (27594). — С. 1, 2.
  85. ^ В Донецке на пропрезидентский митинг пришли 5 тысяч человек — УНІАН (рас.)
  86. ^ На Євромайдані були провокатори (укр.)
  87. ^ Глава МИД Германии пришел на Майдан (рас.)
  88. ^ http://news.liga.net/news/politics/936087-sud_otpustil_dvukh_zaderzhannykh_po_delu_stolknoveniy_na_bankovoy.htm
  89. ^ Януковіч параіцца з папярэднікамі // Зьвязда. — 10 сьнежня 2013. — № 232 (27597). — С. 1.
  90. ^ Активисты не выпустили крымский спецназ из Василькова на Евромайдан (рас.)
  91. ^ Милиция окружила киевский телецентр для защиты от оппозиции (рас.)
  92. ^ На киевский Евромайдан приехал Саакашвили(недаступная спасылка) (рас.)
  93. ^ Ірына Арахоўская, Ганна Бадзяка. Някляеў на Майдане: «Сёньня тут вырашаецца лёс Беларусі». Міхалок: «Вы супэргероі!» // Наша Ніва, 7 сьнежня 2013 г. Праверана 9 лістапада 2020 г.
  94. ^ http://odessa.comments.ua/news/2013/12/08/132830.html
  95. ^ https://web.archive.org/web/20131211170208/http://www.svoboda.org.ua/diyalnist/novyny/045246/
  96. ^ Awesome panoramic video, photos prove it really was a March of a Million. Kyiv Post. Праверана 09.12 2013 г. (анг.)
  97. ^ http://www.pravda.com.ua/rus/news/2013/12/8/7005453/
  98. ^ http://www.pravda.com.ua/rus/news/2013/12/8/7005461/
  99. ^ Юры Царык. Пра важнасьць паўтарэньня пройдзенага // Зьвязда. — 17 сьнежня 2013. — № 237 (27602). — С. 2.
  100. ^ Майдан можа перашкодзiць Украiне залучыць Алiмпiяду // Зьвязда. — 13 сьнежня 2013. — № 235 (27600). — С. 1.
  101. ^ На народном вече собралось уже несколько сотен тысяч людей (рас.)
  102. ^ [http://gazeta.ua/ru/articles/politics/_ne-speshi-ty-nas-hranit-majdan-otstoyal-mesyac/533416 «Не спеши ты нас хоронить» — Майдан отстоял месяц | Политика | Новости на Gazeta.ua (рас.)
  103. ^ Митинг возле дома Азарова завершился салютом и исполнением гимна Украины (фото) : Новости УНИАН (рас.)
  104. ^ [http://argumentua.com/reportazh/vstrecha-novogo-goda-na-evromaidane-2014 Встреча Нового Года на ЕвроМайдане 2014 | АРГУМЕНТ (рас.)
  105. ^ Активисты Евромайдана пикетируют столичную ГАИ, движение по улице заблокировано : Новости УНИАН (рас.)
  106. ^ Автомайданівці вибачилися перед 10-річною дівчинкою, яку налякали під час штурму оселі Табачника — Новини Києва на 1+1 — ТСН.ua (укр.)
  107. ^ Для освещения Евромайдана будут задействованы альтернативные источники энергии — Аваков : Новости УНИАН (рас.)
  108. ^ Майдан объявил о создании стачкома : Новости УНИАН (рас.)
  109. ^ http://www.unian.net/news/616731-vozle-mejigorya-prohodit-miting.html
  110. ^ а б в Ukraine's president signs anti-protest bill into law (анг.) BBC Праверана 24 студзеня 2014 г.
  111. ^ а б в Fule 'shocked, disappointed' at Ukraine's turn from European path (анг.) Інтэрфакс Праверана 24 студзеня 2014 г.
  112. ^ а б Another Black Thursday in Ukraine (анг.) ECFR Праверана 24 студзеня 2014 г.
  113. ^ Ukraine passes sweeping law to crack down on protests (анг.) The Guardian Праверана 24 студзеня 2014 г., Brawl breaks out in Ukrainian parliament – in pictures (анг.). The Guardian. Праверана 24 студзеня 2014 г., Ukraine’s parliament passes tough anti-protest laws (анг.). Financial Times. Праверана 24 студзеня 2014 г.
  114. ^ Ukrainian opposition calls January 16 events in parliament "Black Thursday" (анг.) Інтэрфакс Праверана 24 студзеня 2014 г.
  115. ^ OSCE calls President Yanukovych to veto legislation endangering free speech, media freedom in Ukraine (анг.) Інтэрфакс Праверана 24 студзеня 2014 г.
  116. ^ а б Ashton urges Yanukovych to bring adopted laws in line with Kyiv's international commitments (анг.) Інтэрфакс Праверана 24 студзеня 2014 г.
  117. ^ Limitation of civil rights to distance Ukraine from Europe - German foreign minister (анг.) Інтэрфакс Праверана 24 студзеня 2014 г.
  118. ^ U.S. concerned about adoption of laws restricting right to peaceful protest, freedom of speech in Ukraine (анг.) Інтэрфакс Праверана 24 студзеня 2014 г.
  119. ^ Kyiv says remarks by some foreign officials are interference in Ukraine's internal affairs (анг.) Інтэрфакс Праверана 24 студзеня 2014 г.
  120. ^ Vorobyov dismissed as commander of Ukrainian Ground Forces (анг.) KyivPost Праверана 24 студзеня 2014 г.
  121. ^ Yanukovych signs controversial bills into law (UPDATE) (анг.) KyivPost Праверана 24 студзеня 2014 г.
  122. ^ Lyovochkin resigns over draconian anti-democratic laws; others expected to quit soon (анг.) KyivPost Праверана 24 студзеня 2014 г.
  123. ^ Interfax: Yanukovych's spokesperson, National Institute for Strategic Studies director resign (анг.) KyivPost Праверана 24 студзеня 2014 г.
  124. ^ Zakharchenko pledges harsh response to lawbreakers (анг.) KyivPost Праверана 24 студзеня 2014 г.
  125. ^ а б в г д е EuroMaidan rallies in Ukraine (Jan. 21-22 live updates) (анг.) KyivPost Праверана 24 студзеня 2014 г.
  126. ^ 200,000 mass in Ukraine in defiance of protest curbs (анг.) NST Праверана 24 студзеня 2014 г.
  127. ^ а б Ukraine crisis: Clashes after thousands defy protest ban (анг.) BBC Праверана 24 студзеня 2014 г.
  128. ^ На Грушевського застрелено протестувальника (укр.) espreso.tv Праверана 24 студзеня 2014 г.
  129. ^ Перші вбиті у протестах на Грушевського (укр.) Insider Праверана 24 студзеня 2014 г.
  130. ^ Як це було: Янукович попросив Рибака скликати Раду (укр.) BBC Праверана 24 студзеня 2014 г.
  131. ^ а б Поряд з Адміністрацією президента почали кидати "коктейлі Молотова" (укр.) Insider Праверана 24 студзеня 2014 г.
  132. ^ Two EuroMaidan activists missing; foul play suspected (анг.) KyivPost Праверана 24 студзеня 2014 г.
  133. ^ Additional measures sanctioned in Ukraine to safeguard people's security (анг.) Інтэрфакс Праверана 24 студзеня 2014 г.
  134. ^ Ukrainian govt lifts restrictions on use of water cannons against rioters in cold weather (анг.) Інтэрфакс Праверана 24 студзеня 2014 г.
  135. ^ https://twitter.com/VitaliiSediuk/status/426038824007778304
  136. ^ а б До Чернігова прибули танки, що "вирушать у південному напрямку" (укр.) BBC Праверана 24 студзеня 2014 г.
  137. ^ «Прошу не вручати нагород» (укр.) Українська Православна Церква Київський Патріархат Праверана 24 студзеня 2014 г.
  138. ^ Ukraine opposition sets 24-hour deadline (анг.) Al Jazeera Праверана 24 студзеня 2014 г.
  139. ^ Яценюк: Завтра йдемо вперед - якщо куля в лоб, то куля в лоб (анг.) Insider Праверана 24 студзеня 2014 г.
  140. ^ Звернення УНА-УНСО (укр.) Українська національна асамблея (УНА-УНСО) Праверана 24 студзеня 2014 г.
  141. ^ Всі танки з Чернігова повернулися до Гончарівського (укр.) pik.cn.ua Праверана 24 студзеня 2014 г.
  142. ^ На Хрещатику невідомі захопили приміщення телеканалу – ЗМІ (укр.) TCH Праверана 24 студзеня 2014 г.
  143. ^ В Киеве несколько тысяч протестующих окружили посольство США (рас.) TCH Праверана 24 студзеня 2014 г.
  144. ^ Тітушки "помстилися" за невиплату грошей за мітинг під посольством США (укр.) УП Праверана 24 студзеня 2014 г.
  145. ^ а б в г EuroMaidan rallies in Ukraine (Jan. 23 live updates) (анг.) KyivPost Праверана 24 студзеня 2014 г.
  146. ^ Микола Азаров: демонстрантів могли застрелити провокатори (укр.) BBC Праверана 24 студзеня 2014 г.
  147. ^ 22 СІЧНЯ. ДЕНЬ СОБОРНОСТІ. ПЕРШІ ЖЕРТВИ (укр.) УП Праверана 24 студзеня 2014 г.
  148. ^ EuroMaidan ralles in Ukraine (Jan. 20 updates) (анг.) KyivPost Праверана 24 студзеня 2014 г.
  149. ^ "Беркут" роздягнув і облив двох хлопців водою, змусив бігти голими на Майдан (укр.) Insider Праверана 24 студзеня 2014 г.
  150. ^ "Де твій Бандера?": Беркутівці побили й познущалися з затриманого студента (укр.) УП Праверана 24 студзеня 2014 г.
  151. ^ БЕРКУТ РОЗДЯГНУВ ДОГОЛА ЛЮДИНУ І ЗНІМАВ НА ВІДЕО (укр.) УП Праверана 24 студзеня 2014 г.
  152. ^ Парубий сообщил об использовании "Беркутом" самодельных боевых гранат (рас.) zn.ua Праверана 24 студзеня 2014 г.
  153. ^ “Berkut” special forces police attempt to evacuate their families from Kyiv (анг.) Спільнобачення Праверана 24 студзеня 2014 г.
  154. ^ МУС Украіны заклікае не дапусьціць новых чалавечых ахвяраў // Зьвязда. — 25 студзеня 2014. — № 14 (27624). — С. 1.
  155. ^ а б Euronews. Ukrainian parliament delays vote on amnesty law until Wednesday // Euronews. — 2014.
  156. ^ Agence France-Presse. Ukraine ex-PM Azarov jets to Austria // Global Post. — 2014.
  157. ^ Andrew E. Kramer. Ukrainian Prime Minister Resigns as Parliament Repeals Restrictive Laws // The New York Times. — 2014.
  158. ^ Kyiv Post. EuroMaidan rallies in Ukraine (Jan. 30-31 live updates) // Kyiv Post. — 2014.
  159. ^ BBC. Ukraine activist says he was abducted and tortured // BBC News. — 2014.
  160. ^ zn.ua. Администрация президента поручила МИД подготовить визит Януковича в Россию // zn.ua. — 2014.
  161. ^ ТСН. Булатова розіп'яли та відрізали вухо викрадачі з російським акцентом // ТСН. — 2014.
  162. ^ а б Kyiv Post Staff. AutoMaidan leader Bulatov found alive eight days after disappearance (UPDATE) (PHOTOS, VIDEO) // Kyiv Post. — 2014.
  163. ^ а б BBC. Stand-off over 'tortured' Ukrainian activist Dmytro Bulatov // BBC News. — 2014.
  164. ^ Enjoli Liston, Charlotte McDonald-Gibson Ukraine protests: Amnesty given as President Viktor Yanukovych faces pressure from Moscow // The Independent. — 2014.
  165. ^ theinsider.ua. У активістів Луценка й Булатова були спільні викрадачі, - нардеп // theinsider.ua. — 2014.
  166. ^ Euronews. ‘Death squads’ in Ukraine says leader of one opposition party // Euronews. — 2014.
  167. ^ Жодна людина з тих, хто спілкувався з активістом так званого «автомайдану», не захотіла йти на контакт зі слідством, аби допомогти встановити істину. Про це на прес-конференції повідомив заступник начальника Головного слідчого управління Олег Татаров.
  168. ^ espreso.tv. Для охорони Булатова до клініки "Борис" приїхав загін самооборони Майдану // espreso.tv. — 2014.
  169. ^ Украінская Праўда. МВС оголосило в розшук автомайданців // Украінская Праўда. — 2014.
  170. ^ AlJazeera. UN calls for Ukraine torture probe as activist speaks of being ‘crucified’ // AlJazeera America. — 2014.
  171. ^ AlJazeera. Kerry: We stand with the people of Ukraine // AlJazeera. — 2014.
  172. ^ BBC. Ukraine: Police 'attack wrong protesters' // BBC News. — 2014.
  173. ^ Украінская Праўда. Захарченко хоче застосовувати вогнемети // Украінская Праўда. — 2014.
  174. ^ Украінская Праўда. СБУ відкрила справу про спробу захоплення влади // Украінская Праўда. — 2014.
  175. ^ Channel News Asia. Opposition calls for aid, 'tortured' militant quits Ukraine // Channel News Asia. — 2014.
  176. ^ BBC. Russia warns Ukraine opposition as protests continue // BBC News. — 2014.
  177. ^ а б Richard Balmforth. Ukrainian opposition seeks to cut president's powers // Reuters. — 2014.
  178. ^ УНІАН. Situation at Maidan Nezhalezhnosti and Hrushevskogo remains calm // УНІАН. — 2014.
  179. ^ Інтэрфакс-Украіна. Progress in faction leaders' talks- Yanukovych's representative in Rada // Інтэрфакс-Украіна. — 2014.
  180. ^ Radio Free Europe. Radio Liberty. Biden Urges Yanukovych To Compromise // Radio Free Europe. Radio Liberty. — 2014.
  181. ^ а б Radio Free Europe. Radio Liberty. Ashton Says 'A Lot More Work' Needed To Resolve Ukraine's Crisis // Radio Free Europe. Radio Liberty. — 2014.
  182. ^ УНІАН. Opposition leaders hold meeting with Ashton // УНІАН. — 2014.
  183. ^ УНІАН. Yanukovych discusses ways of stabilization of political situation in Ukraine with Ashton // УНІАН. — 2014.
  184. ^ УНІАН. Rybak closes sitting of Verkhovna Rada // УНІАН. — 2014.
  185. ^ а б Інтэрфакс-Украіна. Yatseniuk ready to head Cabinet of Ministers, but only it consists of opposition // Інтэрфакс-Украіна. — 2014.
  186. ^ Інтэрфакс-Украіна. New constitution to be adopted not earlier than September - Party of Regions faction leader // Інтэрфакс-Украіна. — 2014.
  187. ^ а б в г Olga Rudenko, Solomiya Zinevych. EuroMaidan increases security after bomb cripples two protesters // Kyiv Post. — 2014.
  188. ^ Інтэрфакс-Украіна. Ukrainian Interior Ministry has questions about a Thursday blast at Trade Unions House in Kyiv // Інтэрфакс-Украіна. — 2014.
  189. ^ tvi.ua. У будинку профспілок стався вибух, є постраждалі, – ЗМІ // tvi.ua. — 2014.
  190. ^ Украінская Праўда. Постраждалий від вибуху хлопець розповів, хто передав йому вибухівку // Украінская Праўда. — 2014.
  191. ^ gazeta.ua. З Українського дому вивезли вибухівку - активістка Автомайдану // gazeta.ua. — 2014.
  192. ^ Інтэрфакс-Украіна. Ukrainian interior minister says radicalized groups may be plotting terror attack // Інтэрфакс-Украіна. — 2014.
  193. ^ а б Інтэрфакс-Украіна. Prosecutor general: 259 people fall under new amnesty law, 70 of them still in custody // Інтэрфакс-Украіна. — 2014.
  194. ^ а б в BBC. Ukraine crisis: Putin adviser accuses US of meddling // BBC News. — 2014.
  195. ^ Інтэрфакс-Украіна. U.S. is ready to financially support Ukraine if necessary reforms are conducted - Nuland // Інтэрфакс-Украіна. — 2014.
  196. ^ Kyiv Post. Opposition leaders call for people to join self-defense teams to protect EuroMaidan // Kyiv Post. — 2014.
  197. ^ Украінская Праўда. Активісти знайшли місце, де могли готувати вибухівку для підриву євромайданівців // Украінская Праўда. — 2014.
  198. ^ Сацыял-Нацыянальная Асамблея. Андрій Білецький зник безвісті // Сацыял-Нацыянальная Асамблея. — 2014.
  199. ^ podrobnosti.ua. На Майдане подрались активисты // podrobnosti.ua. — 2014.
  200. ^ Украінская Праўда. На барикади Майдану біля КМДА знову зазіхнули «прибиральники» // Украінская Праўда. — 2014.
  201. ^ Інтэрфакс-Украіна. Law on amnesty of Ukrainian protesters to take effect on Feb 17 // Інтэрфакс-Украіна. — 2014.
  202. ^ УНІАН. Hrushevskogo Street and Parkova Avenue in Kyiv remains blocked // УНІАН. — 2014.
  203. ^ Інтэрфакс-Украіна. Russia to buy eurobonds worth $2 bln from Ukraine this week - Siluanov // Інтэрфакс-Украіна. — 2014.
  204. ^ Kyiv Post. At least four reported dead, more than 100 injured as violent clashes break out near Ukraine's parliament (LIVE UPDATES, VIDEO) // Kyiv Post. — 2014.
  205. ^ Украінская Праўда. МОЗ: З початку сутичок померло 28 людей // Украінская Праўда. — 2014.
  206. ^ gazeta.ua. Шесть милиционеров погибли от огнестрельных ранений в Киеве - МВД // gazeta.ua. — 2014.
  207. ^ Kirit Radia. Ukraine Violence Leaves at Least 25 Dead // abc NEWS. — 2014.
  208. ^ BBC. Ukraine crisis: Police storm main Kiev 'Maidan' protest camp // BBC News. — 2014.
  209. ^ Украінская Праўда. Яценюк: Янукович фактично запропонував здатися // Украінская Праўда. — 2014.
  210. ^ Украінская Праўда. Влада де-факто вводить надзвичайний стан // Украінская Праўда. — 2014.
  211. ^ Украінская Праўда. Влада будує залізобетонну барикаду на Грушевського // Украінская Праўда. — 2014.
  212. ^ Украінская Праўда. Потяги зі Львова і Франківська на Київ затримали // Украінская Праўда. — 2014.
  213. ^ «Украінская праўда». Пад'езды да Кіева блакуюць, машыны правяраюць, людзі едуць лясамі // Газэта «Новы час», 19 лютага 2014 г. Праверана 8 лістапада 2020 г.
  214. ^ Старонка Кіеўскай Мескай Дзяржаўнай Адміністрацыі. Повідомлення оперативного штабу із забезпечення сталої життєдіяльності Києва // Кіеўская меская дзяржаўная адміністарцыя. — 2014.
  215. ^ Старонка кіеўскай мескай дзяржаўнай адміністрацыі. 19 лютого у школах та дитсадках, що у центрі столиці, оголосили вихідний день (укр.). Кіеўская меская дзяржаўная адміністрацыя.. Праверана 28 лютага 2014 г.
  216. ^ Старонка міністэрства ўнутраных справаў Украіны. З метою забезпечення безпеки громадян і громадського порядку, запобігання та припинення правопорушень, з 00.00 годин 19 лютого буде обмежено в’їзд транспорту, у тому числі й громадського, до міста Києва. (укр.). Міністэрства ўнутраных справаў Украіны. Праверана 28 лютага 2014 г.
  217. ^ УНІАН. Надзвичайний стан фактично введений в усій Україні - Томенко // УНІАН. — 2014.
  218. ^ Украінская Праўда. МЗС Росії: В Україні "коричнева" революція, ми застосуємо весь вплив // Украінская Праўда. — 2014.
  219. ^ РИА Новости. Ukrainian Police Authorized to Use Live Ammo as Battle Rages // РИА Новости. — 2014.
  220. ^ Януковiч пагадзiўся на датэрміновыя выбары // Зьвязда. — 22 лютага 2014. — № 34 (27644). — С. 1.
  221. ^ Інтэрфакс-Украіна. Yanukovych declares Feb 22-23 days of mourning victims // Інтэрфакс-Украіна. — 2014.
  222. ^ а б Kyiv Post. EuroMaidan rallies in Ukraine (Feb. 21 live updates) // Kyiv Post. — 2014.
  223. ^ Украінская Праўда. Рибак подав заяву про відставку // Украінская Праўда. — 2014.
  224. ^ Главком. Захарченко пересек украино-белорусскую границу // Главком. — 2014.
  225. ^ Украінскія СМІ: Захарчанка памкнуўся ў Беларусь // Хартыя’97, 21 лютага 2014 г. Праверана 9 лістапада 2020 г.
  226. ^ Крыніцы ў МУС: Беларусь запатрабавала ад Захарчанкі пакінуць краіну // Хартыя’97, 22 лютага 2014 г. Праверана 9 лістапада 2020 г.
  227. ^ gazeta.ua. Депутати на з'їзді в Харкові беруть на себе повноту влади на Південному сході та Криму - резолюція // gazeta.ua. — 2014.
  228. ^ Нябесная сотня Майдану: Ад сутычак у Кіеве ўжо загінулі і памерлі 100 чалавек // Наша Ніва, 6 сакавіка 2014 г. Праверана 9 лістапада 2020 г.
  229. ^ УНІАН. У МВС назвали причину загибелі чоловіка, побитого "за Майдан" // УНІАН. — 2014.
  230. ^ Міхаіл Жызьнеўскі зьбіраў на барыкадах інфармацыю для газэты // Радыё «Свабода», 24 студзеня 2014 г. Праверана 9 лістапада 2020 г.
  231. ^ UNN. Рада доручила присвоїти загиблим на Майдані звання "Герой України" // UNN. — 2014.
  232. ^ gazeta.ua. В боях у Києві загинули вже 16 міліціонерів // gazeta.ua. — 2014.
  233. ^ Цензор.нет. МВД: От огнестрельных ранений погибло девять милиционеров // Цензор.нет. — 2014.
  234. ^ У Кіеве паставілі помнік беларусу Міхаілу Жызнеўскаму // Белсат. — 2014.
  235. ^ а б У Кіеве адкрылі помнік загінуламу беларусу Міхаілу Жызнеўскаму (фота) // euroradio.fm. — 2014.
  236. ^ а б Парашэнка перадаў ордэн Героя Нябеснай Сотні бацькам Жызнеўскага (фота) // Эўрарадыё. — 2014.
  237. ^ Прэс-служба Парашэнкі: Жызьнеўскі — герой Украіны, але званьня не атрымае // Радыё Свабода. — 2014.
  238. ^ Пятро Парашэнка. Указ №158/2017 (укр.) // Прэзыдэнт Украіны, 13 чэрвеня 2017 г. Праверана 8 лістапада 2020 г.
  239. ^ Ukrainians find help abroad in their struggles (updated) (анг.)
  240. ^ Żywy łańcuch poparcia dla protestujących na Ukrainie - TVP Regionalna - Telewizja Polska S.A. Regionalna.tvp.pl. Праверана 2013-12-03 г. (пол.)
  241. ^ Marta Gold (1 December 2013) Hundreds rally in support of Ukraine protestors Праверана 2 December 2013 г.
  242. ^ В Москве из ОВД отпущены участники пикета у посольства Украины. Svoboda.org.
  243. ^ http://tvnwarszawa.tvn24.pl/informacje,news,palac-kultury-w-kolorach-flagi-ukrainy,107683.html  (пол.)
  244. ^ Прэзыдэнт Украіны прыняў адстаўку Мікалая Азарава і ўрада // Эўрарадыё, 28 студзеня 2014 г. Праверана 8 лістапада 2020 г.
  245. ^ Украінская Праўда. Прем'єром поки попрацює Арбузов // Украінская Праўда. — 2014.
  246. ^ Кропкавыя санкцыі ЗША супраць рэжыму Януковіча // Радыё «Свабода», 26 лютага 2014 г. Праверана 8 лістапада 2020 г.
  247. ^ Рада вярнула Канстытуцыю-2004 // Радыё «Свабода», 21 лютага 2014 г. Праверана 8 лістапада 2020 г.
  248. ^ Вярхоўная Рада 310 галасамі прагаласавала за вызваленне Юліі Цімашэнкі // Наша Ніва, 21 лютага 2014 г. Праверана 8 лістапада 2020 г.
  249. ^ Канец клептакрата: Вярхоўная Рада адхіліла Януковіча ад пасады // Наша Ніва, 22 лютага 2014 г. Праверана 9 лістапада 2020 г.
  250. ^ Постанова Верховної Ради України. Про Голову Верховної Ради України (укр.). Вярхоўная Рада Ўкраіны. Праверана 1 сакавіка 2014 г.
  251. ^ Проект Постанови про Покладення на Голову Верховної Ради обов'язків Президента України згідно із ст.112 Конституцією України (укр.) Афіцыйны партал Вярхоўнае Рады Ўкраіны. Вярхоўная Рада Ўкраіны. Праверана 1 сакавіка 2014 г.
  252. ^ МУС Украіны ліквідавала «Бэркут» // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 26 лютага 2014 г. Праверана 28 лютага 2014 г.
  253. ^ Арсеня Яцанюка абралі прэм’ерам Украіны // Радыё «Свабода», 27 лютага 2014 г. Праверана 8 лістапада 2020 г.
  254. ^ Швайцарыя замарозіла рахункі Януковіча і яшчэ 19-ці прысьпешнікаў // Наша Ніва, 28 лютага 2014 г. Праверана 8 лістапада 2014 г.
  255. ^ Януковіч: «Ніхто мяне не скідаў» // Радыё «Свабода», 28 лютага 2014 г. Праверана 8 лістапада 2020 г.
  256. ^ Падпісаны палітычны блок пагадненьня аб асацыяцыі Ўкраіны з ЭЗ // Зьвязда, 21 сакавіка 2014 г. Праверана 8 лістапада 2020 г.
  257. ^ Гістарычны саміт - у Брусэлі // Белтэлерадыёкампанія, 27 чэрвеня 2014 г. Праверана 1 ліпеня 2014 г.
  258. ^ У Києві презентували нову поштову марку, присвячену Євромайдану // еспресо.tv. — 2014.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]