Сьпіс загінулых удзельнікаў Эўрамайдану
Выгляд
(Перанакіравана з «Нябесная сотня»)
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Выкарыстаньне аўтаматаў і снайперскай зброі супраць грамадзян на Эўрамайдане. | |
У мітынгоўцаў страляюць з пальнай зброі. |
Сьпіс загі́нулых удзе́льнікаў Эўрамайдану, Нябе́сная со́тня (па-ўкраінску: Небесна сотня)[1][2][3][4] — пералік удзельнікаў акцыяў пратэсту ва Ўкраіне ў сьнежні 2013 — лютым 2014 г. Ужо 21 лютага 2014 г. афіцыйныя ўлады Ўкраіны юрыдычна прызнала пацярпелымі загінулых, якія мітынгавалі на «Эўрамайдане»[5]. Загінулыя публічна названыя «Нябеснай сотняй», Героі Ўкраіны (пастанова № 4213, Вярхоўная Рада Ўкраіны)[6]. У гэты сьпіс уваходзяць цывільныя асобы, якія мелі непасрэдныя адносіны да Эўрамайдану. Прозьвішчы прыведзены ў храналягічным парадку.
Сьпіс загінулых да 18 лютага
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]№ | Прозьвішча, імя, імя па бацьку | Грамадзянства | Кароткія зьвесткі | Дата сьмерці | Абставіны сьмерці |
---|---|---|---|---|---|
1 | Мазурэнка Павал Анатольевіч | Украіна | 42 гады (дата нараджэньня 02.12.1971), нарадзіўся ў Жытомірскай вобласьці, потым сям’я пераехала ў Сацкі раён Крыму. 1989—1995 г. вучоба ў КПІ. Скончыў Радыётэхнічны факультэт. Працаваў у Кіеве інжынэрам-праграмістам. Жанаты, сыну 9 гадоў. Наведваў мітынг на Эўрамайдане[7]. | 22 сьнежня 2013 | Быў зьбіты невядомымі (зь ягоных словаў 5 чалавек у форме «Бэркута» ў раёне гандлёвага цэнтру «Квадрат» на вул. Гната Юры ўвечары 18 сьнежня, па абвінавачваньні ва ўдзеле ў акцыях на Эўрамайдане[8]. 9 сьнежня адмовіўся ад шпіталізацыі хуткай дапамогай. Памёр 22 сьнежня ў рэанімацыі Кіеўскай гарадзкой клінічнай лякарні № 12 ад двухбаковай пнэўманіі.[9] |
2 | Вярбіцкі Юры Тарасавіч | Украіна | Працаваў у аддзеле сэйсьмічнасьці Карпацкага аддзяленьня Інстытуту геафізыкі НАН Украіны ва Львове[10]. | 21/22 студзеня 2014 | Выкрадзены невядомымі з Аляксандраўскай лякарні разам з актывістам Ігарам Луцэнкам раніцай 21 студзеня 2014 году[11]. Ягонае цела было знойдзенае 22 студзеня ў навакольлях сяла Гнедзін Барыспальскага раёну Кіеўскай вобласьці са сьлядамі катаваньняў[12]. Паводле відэапаказаньняў сябра Юрыя Вярбіцкага Рамана, пры апазнаньні было відавочна, што ногі перабітыя — віднеліся косткі, уся сьпіна была сіняя, твар пабіты, рэбры выпіралі справа са скуры, таму што хутчэй за ўсё былі паламаныя[13]. Афіцыйнай прычынай сьмерці прызнанай лекарамі — пераахаладжэньне[14]. |
3 | Нігаян Сяргей Гагікавіч | Украіна | Нарадзіўся і жыў у сяле Беразнаватаўка Днепрапятроўскай вобласьці[15]. Ягоная сям’я пераехала ва Ўкраіну, ратуючыся ад вайны ў Нагорным Карабаху[16]. Займаўся лёгкай атлетыкай і ўсходнімі адзінаборствамі, два курсы правучыўся ў Днепрадзяржынскам каледжы фізычнага выхаваньня[17]. На Эўрамайдан прыехаў 8 сьнежня 2013 году, быў задзейнічаны ў ахове[15]. |
22 студзеня 2014 | Загінуў 22 студзеня 2014 падчас штурму на вуліцы Грушэўскага. Атрымаў тры агнястрэльныя раненьні карцечай на аснове сплаву волава[18] — у галаву, шыю і грудзі[19]. |
4 | Жызьнеўскі Міхаіл Міхайлавіч | Беларусь | Беларус, пераехаў ва Ўкраіну праз палітычныя праблемы. Сябра ўкраінскай нацыяналістычнай арганізацыі УНА-УНСО. У апошні час жыў і працаваў у Кіеве й Белай Царкве[20]. Быў задзейнічаны ў ахове Эўрамайдану[20]. |
22 студзеня 2014 | Загінуў 22 студзеня 2014 падчас штурму на вуліцы Грушэўскага. Атрымаў скразное раненьне ў сэрца паляўнічай куляй[18][19]. |
5 | Сенік Раман Фёдаравіч | Украіна | Родам зь Львоўшчыны, апошнія гады жыў у горадзе Турка. | 25 студзеня 2014 | Памёр у кіеўскай лякарні[21]. Падчас штурму 22 студзеня 2014 на вуліцы Грушэўскага ён атрымаў цяжкое агнястрэльнае раненьне ў плячо. Куля затрымалася ў лёгкіх, руку з раздробненай косткай прыйшлося ампутаваць, арганізм страціў больш за 3,5 літры крыві[22]. |
6 | Каліняк Багдан Міхайлавіч | Украіна | 52 гады, родам з Каламыі, Івана-Франкоўскай вобласьці | 28 студзеня 2014 | Памёр у шпіталі ў Кіеве[23]. |
7 | Сіненка Сяргей Пятровіч | Украіна | Актывіст «Аўтамайдану» Запарожжа. Бацька чатырох дзяцей[24]. | 13 лютага 2014 | У чацьвер, 13 лютага, на дарозе паміж сёламі Чырвоны Яр і Івангорад у Запароскім раёне згарэў аўтамабіль «Таёта» разам з уладальнікам унутры. Па папярэдняй інфармацыі, узгараньне адбылося праз тое, што невядомы стрэліў у бэнзабак аўтамабіля, з-за чаго той загарэўся[25]. Труп быў апазнаны паводле ДНК. У відэазвароце адказнасьць за забойства ўзялі на сябе так званыя «Здані Севастопалю»[26]. |
З 18 лютага
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]№ | Прозьвішча, імя, імя па бацьку | Грамадзянства | Кароткія зьвесткі | Дата сьмерці | Абставіны сьмерці | |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | Дзідыч Сяргей Васільевіч[27][28] | Украіна | Дэпутат Гараднякоўскай раённай рады Івана-Франкоўскай вобласьці ад УА Свабода, 44 гады | 18 лютага 2014 | Загінуў у Кіеве падчас сутыкненьняў паміж мітынгавальнікамі й «Бэркутам». Граната падарвалася ля шыі Сяргея й разарвала артэрыю. Цела знойдзенае ў „Доме афіцэраў“ г. Кіева. | |
2 | Кішчук Уладзімер Юр’евіч | Украіна | 1956 году нараджэньня, родам з Запароскай вобласьці | 18 лютага 2014 | Загінуў у Кіеве падчас сутыкненьняў паміж мітынгавальнікамі й „Бэркутам“. Праламаная галава ў раёне патыліцы. Цела знойдзенае ў „Доме афіцэраў“ г. Кіева. | |
3 | Шапавал Сяргей Барысавіч | Украіна | 1969 году нараджэньня, актывіст Самаабароны Майдану | 18 лютага 2014 | Цела знойдзенае ў „Доме афіцэраў“ г. Кіева. | |
4 | Сярдзюк Ігар Мікалаевіч | Украіна | 40 годоў, з гораду Крамянчуг | 18 лютага 2014 | Забіты выстралам у твар з абрэзу. | |
5 | Хурцыя Зураб | Грузія | нар. 24 ліпеня 1960 году | 18 лютага 2014 | Цела было знойдзенае на барыкадзе, якая месьцілася на вул. Інстытуцкай, побач зь верхнім уваходам у мэтро „Хрэшчацік“. Загінулы чалавек меў пры сабе пэнсійнае пасьведчаньне на імя Мікалая Нікіціна, выдадзенае ў г. Кіраваградзе, і пашпарт грамадзяніна Грузіі на імя Зураба Хурцыя, выдадзенае амбасадай Грузіі ва Ўкраіне. „У яго было хворае сэрца, ён прымаў лекі. З-за падзеяў на Інстытуцкай яно ня вытрымала“, — паведаміў пазьней Мікалай Нікіцін. | |
6 | Дваранец Антаніна Рыгораўна | Украіна | 62-гадовая жыхарка г. Бровары | 18 лютага 2014 | Цела было знойдзенае на барыкадзе, якая месьцілася на вул. Інстытуцкай, побач зь верхнім ўваходом ў мэтро „Хрэшчацік“. У яе было знойдзенае пасьведчаньне ліквідатара чарнобыльскай катастрофы на імя Дваранец Антаніны. Загінула празь зьбіцьцё дубінкамі спэцназам[29]. | |
7 | Вярэмій Вячаслаў Васілевіч | Украіна | Журналіст газэты „Вести“ | 18 лютага 2014 | Сьмерць наступіла праз страту крыві й раненьні, не сумяшчальныя з жыцьцём[30][31]. | |
8 | Бразьдзянюк Валеры Аляксандравіч | Украіна | 50 гадоў. Украінскі мастак, вядомы малюнкамі на вадзе[32] | 18 лютага 2014 | Загінуў 18 лютага ўначы падчас мітынгу ў Кіеве на Майдане. Быў забіты стрэлам у сьпіну. | |
9 | Корчак Андрэй Багданавіч | Украіна | 49 гадоў, г. Стары Львоўскай вобласьці | 18 лютага 2014 | Памёр у 17-й лякарні ад разрыву ўнутраных органаў пасьля зьбіцьця | |
10 | Навумаў Сяргей Рыгоравіч | Украіна | 9 сакавіка 1970, с. Шаўчэнка Дабрапольскага раёну Данецкай вобласьці | 18 лютага 2014 | Цела знойдзенае 18 лютага, раніцай, на Труханавым востраве. Загінулы меў павязку Самаабароны Майдану на шыі. Міліцэйская вэрсія сьмерці актывіста — „самагубства“. У МУС лічаць, што мужчына скокнуў зь пешаходнага моста. | |
11 | Капінос Аляксандар Анатолевіч | Украіна | 29—30 гадоў, актывіст УА „Свабода“, сяло Дунаеў, Крамянецкі раён, Тарнопальская вобласьць | 18 лютага 2014 | У 2012 годзе вытрымаў 12 дзён бязь ежы ў знак пратэсту супраць „моўнага закону“. — На мітынг Аляксандар езьдзіў пэрыядычна некалькі разоў. Падчас сутыкненьняў на вул. Грушэўскага 18 лютага 2014 г. у яго трапілі ваеннай гранатай, — кажа яго сябар Міхаіл Згар. — Яму прабілі артэрыю. Капіноса шпіталізавалі, але ў шпіталі ён памёр. | |
12 | Пляханаў Аляксандар Віктаравіч | Украіна | 22 гады, студэнт архітэктурнага факультэту[33]. | 18 лютага 2014 | Загінуў у шпіталі. | |
13 | Зайко Якаў Якаўлевіч | Украіна | 73 гады, Жытомір, народны дэпутат Украіны 1-га скліканьня. Ураджэнец Беларусі. | 18 лютага 2014 | Памёр ад інфаркту, зьбягаючы ад Бэркуту на вул. Інстытуцкай. | |
14 | Кульчыцкі Ўладзімер Станіслававіч | Украіна | 1949 году нараджэньня, Кіеў | 18 лютага 2014 | Памёр ноччу з 18 на 19 лютага. Куля прайшла навылет у сэрца, другая куля трапіла ў жывот. | |
15 | Чарненка Андрэй Мікалаевіч | Украіна | 36 гадоў[34] | 19 лютага 2014 | ||
16 | Пасхалін Юры Аляксандравіч | Украіна | 1984 году нараджэньня, г. Сьмела, Чаркаская вобласьць | 19 лютага 2014 | Тры агнястрэльныя раненьні ў сьпіну й адно пнэўматычнае раненьне. | |
17 | Васільцоў Віталь Валер’евіч | Украіна | 1977 году нараджэньня, Белая Царква, Кіеўская вобласьць | 19 лютага 2014 | Застрэлены на вул. Вялікай Жытомірскай. | |
18 | Варэніца Раман Михайлавіч | Украіна | 14 сьнежня 1978, Яроўскі раён, Львоўская вобласьць | 20 лютага 2014 | Застрэлены на вул. Вялікай Жытомірскай. | |
19 | Панцялееў Іван Мікалаевіч | Украіна | 1 сьнежня 1981, Краматорск, Данецкая вобласьць | 20 лютага 2014 | Загінуў на вул. Інстытуцкай а 10:30 сьмяротным раненьнем у сэрца. | |
20 | Точын Раман Пятровіч | Украіна | 1969, Ходараў, Львоўская вобласьць | 20 лютага 2014 | Загінуў ад сьмяротнага раненьня ў галаву. | |
21 | Чміленка Віктар Іванавіч | Украіна | 1961, Кіраваградзкая вобласьць, Бабрынецкі раён, сяло Барысаўка. Фэрмэр. | 20 лютага 2014 | Застрэлены снайпэрам[35] | |
22 | Вушневіч Алег Міхайлавіч | Украіна | 1982, Драгобыч, Львоўская вобласьць | 20 лютага 2014 | Застрэлены снайпэрам на вул. Інстытуцкай | |
23 | Ткачук Ігар Міхайлавіч | Украіна | Знаменск, Калінінградзкая вобласьць, Расея | 20 лютага 2014 | Цела ідэнтыфікаваная ў гатэлі „Ўкраіна“ | |
24 | Царок Аляксандар Мікалаевіч | Украіна | 1959, Васількоў, Кіеўская вобласьць | 20 лютага 2014 | Загінуў ля „Кастрычніцкага палацу“ | |
25 | Галаднюк Усьцім Уладзімеравіч | Украіна | 8 сьнежня 1994, Збараж, Тарнопальская вобласьць | 20 лютага 2014 | Загінуў у гатэлі «Ўкраіна» ў выніку агнястрэльнага раненьня ў галаву. | |
26 | Шчарбанюк Аляксандар Мікалаевіч | Украіна | 2 студзеня 1961, Чарнаўцы | 20 лютага 2014 | ||
27 | Кастэнка Ігар Ігаравіч | Украіна | 31 сьнежня 1991, студэнт-географ зь Львову, рэдактар украінскае Вікіпэдыі[36] | 20 лютага 2014 | Быў забіты ў раёне «Кастрычніцкага палацу» | |
28 | Шылінг Ёсіп Міхайлавіч | Украіна | 14 сакавіка 1952, Драгобыч | 20 лютага 2014 | Загінуў ад раненьня ў галаву ў райне Кастрычніцкага палацу. | |
29 | Парашчук Юры Рыгоравіч | Украіна | 1 ліпеня 1966, г. Тальное, Чаркаская вобл. Меў сына ад першага шлюбу й дзьве прыёмныя дачкі. Падчас падзеяў Эўрамайдану працаваў сталяром ў Харкаве[37]. | 20 лютага 2014 | Загінуў ад выстралу з даху на вул. Інстытуцкай. | |
30 | Дзявульскі Мікола Сьцяпанавіч | Украіна | 1958, Шэпятоўкі. Настаўнік геаграфіі й біялёгіі, актывіст УА Свабода. | 20 лютага 2014 | Застрэлены на вул. Інстытуцкай. | |
31 | Сальчанік Багдан Зіноўевіч | Украіна | 25 ліпеня 1985, Стары Самбор, Львоўская вобласьць, выкладчык Украінскага каталіцкага ўнівэрсытэту. | 20 лютага 2014 | Цела ля Міхайлаўскага златаверхага сабору Кіеву. | |
32 | Бандарчук Сяргей Мікалаевіч | Украіна | 9 верасьня 1961, Стараканстантынаў, Хмяльніцкая вобласьць. Настаўнік фізыкі, кіраўнік Стараканстантынаўскай гарадзкой арганізацыі УА Свабода | 20 лютага 2014 | Забіты на вул. Інстытуцкай | |
33 | Захараў Уладзімер Канстынтынавіч | Украіна | 57 гадоў, IT-спэцыяліст | 18 лютага 2014 | Загінуў падчас пажару ў офісе Партыі рэгіёнаў на Ліпскай 10. Паведамленьне пра пажар паступіла 18 лютага ў 00:11. Паводле дадзеных Партыі Рэгіёнаў[38], мужчына задыхнуўся ад дымавых шашак пасьля таго, як яго зьбілі бітамі, абрэзкамі трубаў і нагамі. | |
34 | Майсей Васіль Міхайлавіч | Украіна | 23 сакавіка 1991, Ківерцы, Валынская вобласьць. | 20 лютага 2014 | Памёр у 17-й лякарні г. Кіеву ад агнястрэльнага раненьня ў грудную клетку. Раніцай 20 лютага 2014 году на вуліцы Інстытуцкай у яго трапіў снайпэр спэцназу. | |
35 | Байдоўскі Сяргей Раманавіч | Украіна | 21 жніўня 1990, Нававалынск. Працаваў у магістральных нафтаправодах «Дружба» | 20 лютага 2014 | Застрэлены | |
36 | Аруцюнян Георгі | Украіна | 50 гадоў, Роўна, грамадзянін Грузіі, чалец ровенскага УА Свабода. | 20 лютага 2014 | Цела ля Міхайлаўскага златаверхага сабору Кіеву. | |
37 | Вайтовіч Назар Юр’евіч | Украіна | 1996, Тарнопальская вобласьць. | 20 лютага 2014 | Цела ля Міхайлаўскага златаверхага сабору Кіеву. | |
38 | Грыневіч Эдуард Мікалаевіч | Украіна | 31 траўня 1981, Валынская вобласьць, Любяшоўскі раён, сяло Дзеравок | 20 лютага 2014 | ||
39 | Жалавага Анатоль Рыгоравіч | Украіна | 13 сакавіка 1980, Львоў | 20 лютага 2014 | Цела ля Міхайлаўскага златаверхага сабору Кіеву. | |
40 | Жарэбны Ўладзімер Мікалаевіч | Украіна | 6 кастрычніка 1985, Рудкі, Самборскі раён, Львоўская вобласьць. Працаўнік Вішнянскага каледжу Львоўскага нацыянальнага аграрнага ўнівэрсытэту. | 20 лютага 2014 | ||
41 | Кемскі Сяргей Аляксандравіч | Украіна | 1980, Керч. Экспэрт інстытуту палітычных і эканамічных рызыкаў і пэрспэктываў. | 20 лютага 2014 | Цела ля Міхайлаўскага златаверхага сабору Кіеву. | |
42 | Моўчан Андрэй Сяргеевіч | Украіна | 17 студзеня 1980, Кіеў. Працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Івана Франко. Чалец «Дэмакратычнага Альянсу». | 20 лютага 2014 | ||
43 | Смаленскі Віталь Вітальевіч | Украіна | Уманскі раён, сяло Фурманка. Жыў і працаваў у Кіеве[39]. | 20 лютага 2014 | Цела ля Міхайлаўскага сабору. | |
44 | Чарнец Віктар Рыгоравіч | Украіна | 1977, сяло Падобна, Чаркаская вобласьць | 19 лютага 2014 | На трасе «Адэса-Кіеў», жыхары Манькоўкі й Умані побач зь сялом Падобна ўсталявалі блёкпост на дарозе, каб «цітушкі» й спэцназаўцы не дабраліся да сталіцы. Кіроўца джыпа, прабіваў дарогу «ўнутраным войскам», на шалёнай хуткасьці 19 лютага зьбіў 37-летняга жыхара сяла Падобна насьмерць[40]. | |
45 | Пагор Дзьмітры Аляксеевіч | Украіна | 21 год, сяло Храптова, Чамеравецкі раён, Хмяльніцкая вобласьць | 19 лютага 2014 | Загінуў увечар у Хмяльніцкім ля будынку СБУ, адкуль была адкрытая стральба. | |
46 | Дзігдаловіч Андрэй Іванавіч | Украіна | 3 чэрвеня 1973, сяло Сакольнікі, Пустамытаўскі раён, Львоўская вобласьць | 20 лютага 2014 | ||
47 | Вайда Багдан Іванавіч | Украіна | 28 красавіка 1965, сяло Летняе, Драгобыцкі раён, Львоўская вобласьць | 20 лютага 2014 | ||
48 | Кіпіяні Давід | Грузія | 21 лютага 2014 | Цела знайшлі ў ноч з 20 на 21 лютага побач з барыкадай ля крамы «ЦУМ» у форме байца самаабароны зь дзьвюма кулявымі раненьнямі. Памёр у «хуткай дапамозе». Паводле інфармацыі судмэдэкспэртызы, памёр ад вострай ішэміі й недастатковасьці сэрца | ||
49 | Бандароў Сяргей Анатольевіч | Украіна | 24 лістапада 1981, Краматорск, Данецкая вобласьць. Праграміст GlobalLogic, апошнія гады працаваў і жыў у Кіеве | 18 лютага 2014 | Загінуў ад чатырох кулявых раненьняў падчас першага штурму ў «Дому прафсаюзаў» Кіеву. | |
50 | Гурык Раман Ігаравіч | Украіна | 1994, Івана-Франкоўск, студэнт філязофскага факультэту Прыкарпацкага ўнівэрсытэту | 19 лютага 2014 | Загінуў на перадавой ад стрэлу снайпэра ў скронь каля 12:15. | |
51 | Дзьмітроў Ігар Фёдаравіч | Украіна | 30 гадоў, сяло Капанкі, Капушынскі раён, Івана-Франкоўская вобласьць | 20 лютага 2014 | Памёр у 17-й лякарні Кіеву. | |
52 | Карнееў Анатоль Пятровіч | Украіна | 23 студзеня 1961, сяло Гаўрылаўцы, Камянец-Падольскі раён | 20 лютага 2014 | Загінуў ад аскепку баявой гранаты. | |
53 | Кацюба Віталь Мікалаевіч | Украіна | 7 ліпеня 1982, Львоў | 20 лютага 2014 | ||
54 | Апанасюк Валер Адамавіч | Украіна | 20 траўня 1971, Роўна | 20 лютага 2014 | ||
55 | Панькоў Мікалай Аляксандравіч | Украіна | 39 гадоў, Лапаеўка, Львоўская вобласьць | 20 лютага 2014 | Забіты куляю ў грудзі. | |
56 | Храпачэнка Аляксандар Уладзімеравіч | Украіна | 18 верасьня 1987, Здалбунаў, Ровенская вобласьць | 20 лютага 2014 | Загінуў ад трапленьня снайпэрскай кулі ў вока. | |
57 | Шымко Максім Мікалаевіч | Украіна | 33 гады, Віньніца | 20 лютага 2014 | Загінуў ад кулявога раненьня ў галаву | |
58 | Блёк Іван Іванавіч | Украіна | 21 ліпеня 1973, Гарадок, Львоўская вобласьць | 20 лютага 2014 | Памёр ад кулі снайпэра ў сэрца, раніцай 20 лютага, на вуліцы Інстытуцкай. Дзявочае прозьвішча жонкі — Тур, і мужчыну часам таксама называлі Турам, у сьпісы загінулых быў занесены пад гэтым прозьвішчам — Тур Іван Іванавіч. | |
59 | Тарасюк Іван Мікалаевіч | Украіна | 28 студзеня 1993, Алыка, Валынская вобласьць | 20 лютага 2014 | ||
60 | Палянскі Леанід Пятровіч | Украіна | 24 кастрычніка 1975, Жмэрынка, Віньніцкая вобласьць. Паляк, грамадзянін Украіны. | |||
61 | Саенка Андрэй Сьцяпанавіч | Украіна | 26 кастрычніка 1962, Фастаў, Кіеўская вобласьць | 20 лютага 2014 | ||
62 | Катляр Яўген Мікалаевіч | Украіна | 14 красавіка 1980 году, Харкаў. Скончыў Харкаўскі інстытут радыёэлектронікі. Прамысловы альпініст. Актывіст экалягічнай арганізацыі «Зялёны фронт». | 20 лютага 2014 | ||
63 | Шарамет Людміла Данілаўна | Украіна | 22 лютага 1939, Хмяльніцкі. | 20 лютага 2014 | Параненая ў галаву ў Хмяльніцкім ля будынку СБУ, адкуль была адкрытая стральба з аўтамату. Памерла ў лякарні. | |
64 | Максімаў Дзьмітры Вячаслававіч | Украіна | 17 лістапада 1994 году, Кіеў. Срэбны й бронзавы прызэр па дзюдо Дэфлімпійскіх гульняў у Сафіі 2013 году[41]. Кавалер Ордэну «За заслугі» III ступені. | 18 лютага 2014 | Падчас стральбы выбухам гранаты яму адарвала руку, памёр у Доме прафсаюзаў ад страты крыві. | |
65 | Швец Віктар Мікалаевіч | Украіна | нарадзіўся ў Кіеве | 19 лютага 2014 | ||
66 | Цапун Андрэй Міхайлавіч | Украіна | 14 кастрычніка 1978, Кіеў | 21 лютага 2014 | Андрэй быў у камандзе актывістаў, якія ўвечары 20 лютага блякавалі ўезд у Кіеў з Гастомельскай трасы. Апоўначы Андрэй пайшоў дадому адзін. Цела было знойдзена на вуліцы Вербалознай са сьлядамі зьбіцьця й сьмяротнай чэрапна-мазгавой траўмай[42]. | |
67 | Машкоў Максім | Украіна | 21 лютага 2014 | Памёр ў 17-й лякарні Кіеву | ||
68 | Гарошын Максім Максімавіч | Украіна | 25 гадоў, Грушаўка, Каменскі раён, Чаркаская вобласьць | 18 лютага 2014 | Загінуў 18 лютага падчас сутыкненьняў на вуліцы Інстытуцкай ля Ўрадавага кварталу. Атруціўся газам ад гранаты[43]. Памёр у лякарні. | |
69 | Алег | Украіна | Крамянчуцкі раён, Палтаўская вобласьць. Баец першай сотні Майдану. | 23 лютага 2014 | Прычынай сьмерці стала раненьне, атрыманае напярэдадні. Яму зашылі сонную артэрыю, выцягнулі шарык «шрапнэль», але было яшчэ некалькі шарыкаў, якіх ня ўбачылі[44]. | |
70 | Ількіў Багдан Іванавіч | Украіна | 3 ліпеня 1962, Шчырэц, Пустамытаўскі раён, Львоўская вобласьць. | 22 лютага 2014 | Атрымаў два кулявыя раненьні ў жывот падчас стральбы на Майдане, памёр у лякарні[45]. | |
71 | Мяльчук Уладзімер Валер’евіч | Украіна | 22 жніўня 1974 | 20 лютага 2014 | Кулявое раненьне ў грудзі. Памёр у 17-й лякарні[46]. | |
72 | Пяхенька Ігар Аляксандравіч | Украіна | Вышгарад, Кіеўская вобласьць[47] | |||
73 | Чаплінскі Ўладзімер Уладзімеравіч | Украіна | 1970, Абухаў, Кіеўская вобласьць | 20 лютага 2014 | Памёр на Майдане ад кулі снайпэра. Кулявое раненьне ў шыю. | |
74 | Сямісюк Мікола Мікалаевіч | Украіна | 1986, Хмяльніцкі | 20 лютага 2014 | Кулявое раненьне галавы[48]. | |
75 | Братушка Аляксей Сяргеевіч | Украіна | 10 красавіка 1975, Сумы | 20 лютага 2014 | Кулявое раненьне галавы[48]. | |
76 | Бойкіў Уладзімер Васільевіч | Украіна | 5 лютага 1955, Львоў | 19 лютага 2014 | У ноч на 19 лютага атрымаў кулявыя раненьні галавы, пазваночніка, печані й селязёнкі[49]. | |
77 | Гараднюк Іван | Украіна | 29 гадоў, Бярэзна, Ровенская вобласьць | 20 лютага 2014 | Памёр у Роўне пасьля хваробы, атрыманай на плошчы ў Кіеве (абліты вадой з вадамёту). | |
78 | Прохарскі Васіль Пятровіч | Украіна | 4 траўня 1980, сяло Шчучая Грэбля, Бахмацкі раён, Чарнігаўская вобласьць. Працаваў у Кіеве. | 18 лютага 2014 | Загінуў дапамагаючы мэдыкам ад кулі снайпэра ў патыліцу, якая прайшла навылет. | |
79 | Прахарчук Віктар Аляксандравіч | Украіна | 1975 | |||
80 | Топій Уладзімер Пятровіч | Украіна | 57 гадоў, с. Вішня, Львоўская вобласьць | 18 лютага 2014 | Загінуў падчас пажару ў Доме Прафсаюзаў. | |
81 | Нечыпарук Юры | Украіна | 40 гадоў, Хмельнік | 18 лютага 2014 | Забіты невядомымі, вывезены ў 30 км ад Кіева пад пасёлак Гляваха. На целе выяўленыя 20 нажавых раненьняў — зь іх два на шыі й дзевяць у вобласьці сэрца. | |
82 | Ігар Бачынскі | Украіна | 30 гадоў | 25 лютага 2014 | Атрымаў траўмы на Майдане, лячыўся, але потым памёр. Але ў дакумэнтах аб сьмерці пазначаная прычына сьмерці некрымінальнага характару[50]. | |
83 | Касьцішын Міхаіл Ёсіфавіч | Украіна | 1971, Ніжні Струцінь, Ражнятаўскі раён, Івана-Франкоўская вобласьць | 26 лютага 2014 | Быў жорстка зьбіты на Майдане. З 27 студзеня быў у шпіталі, але выратаваць жыцьцё яму не ўдалося[51]. |
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Небесна Сотня» (на «youtube») (укр.)
- ^ «Небесная сотня Майдана: в Киеве попрощались с погибшими» — сайт ООО «ДИДЖИТАЛ ВЕНЧЕЗ» (рас.)
- ^ 19.30. на «5 канале» телемарафон «Небесная сотня» (рас.)
- ^ 5 канал проведет телемарафон памяти «Небесной сотни» (рас.)
- ^ Рада установила помощь семьям погибших активистов (21 февраля 2014, 18:27) — сайт «LB.ua» (рас.)
- ^ Рада поручила присвоить погибшим на Майдане звание «Герой Украины» (рас.)
- ^ Подробности сьмерти «за Майдан»: врачи уверяют, что избитый умер от пневмонии, ГЛАВРЕД (26 сьнежня 2013)
- ^ У МВС назвали причину загибелі чоловіка, побитого «за Майдан», УНІАН (24 сьнежня 2013) (укр.)
- ^ Правоохоронці побили чоловіка за Майдан. Він помер у лікарні. Українська Правда. 24.12.2013 (укр.)
- ^ Вербицький, якого викрадали разом з Луценком, мертвий, Високий Замок (22 студзеня 2014) (укр.)
- ^ Брат Юрія Вербицького упізнав тіло, знайдене у лісосмузі, Радіо Свобода (22 студзеня 2014) (укр.)
- ^ У Борисьпільському районі виявлено два трупи зі сьлідами тортур, Українська правда (22 студзеня 2014) (укр.)
- ^ Жертвы Майдана: Кто и зачем убивает активистов? Цензор.нет (28.01.14, відэа тэлеканалу TVI, перадача «Знак оклику») (укр.)
- ^ ВЕРБИЦЬКИЙ, ЯКОГО ВИКРАДАЛИ РАЗОМ ІЗ ЛУЦЕНКОМ, МЕРТВИЙ. Українська правда. 22.01.2014 (укр.)
- ^ а б ВІДОМО ІМ’Я ЛЮДИНИ, ЯКУ ЗАСТРЕЛИЛИ НА ГРУШЕВСЬКОГО, Українська правда (22 студзеня 2014) (укр.)
- ^ Семья погибшего в Киеве активиста Нигояна переехала в Украину, спасаясь от войны в Нагорном Карабахе, Интерфакс-Украина (22 студзеня 2014)
- ^ Бывший каратист Сергей Нигоян до гибели охранял Евромайдан, «Комсомольская правда» в Украине (22 студзеня 2014)
- ^ а б Сьлідзтву стали відомі результати ексьпертиз тіл загиблих мітингувальників — керівництво ГСУ, МВС (23 студзеня 2014) (укр.)
- ^ а б Ексклюзив ТВі. Тіла вбитих Жизьневського та Нігояна (увага, шокуюче відео), ТВі (22 студзеня 2014) (укр.)
- ^ а б ЗМІ: Один з убитих на Грушевського — білорус, Українська правда (22 студзеня 2014) (укр.)
- ^ Помер ще один активіст, підстрелений на Грушевського. Українська правда. 25.01.2014 (укр.)
- ^ Более 200 киевлян уже сдали кровь для пострадавшего на Грушевского, Газэта «День» (24 студзеня 2014)
- ^ В областной больнице Ивано-Франковска умер активист евромайдана Богдан Калиняк. ТСН. 1+1. 30.01.2014 (рас.)
- ^ http://www.061.ua/news/476999
- ^ У Запоріжжі в автомобілі заживо спалили активіста Автомайдану (укр.)
- ^ http://www.pravda.com.ua/news/2014/02/16/7014042/ ответственность за спаленого активиста в Запорожье взяли на себя «Призраки Севастополя»
- ^ Artem Shevchenko Тіла вбитих євромайданівців. Один із них має бейджик із прізвищем (фото) | Експрес - онлайн. Expres.ua. Праверана 2014-02-20 г.
- ^ Один з загиблих на Майдані – Дідич Сергій з Городенки. Poglyad.te.ua. Праверана 2014-02-20 г. (укр.)
- ^ Сьогодні у Броварах ховатимуть жінку, яку вбили на барикадах. Маєш право знати. 20.02.2014 (укр.)
- ^ Відео Телевизионной Службы Новостей Канала 1+1
- ^ http://www.pravda.com.ua/rus/news/2014/02/19/7014678/ Посьле столкновения с „титушками“ погиб журналист газэты „Вести“
- ^ http://politiko.ua/blogpost106841 Брезденюк Валерий Винница 50 лет — убит выстрелом в спину (рас.)
- ^ Газэта „Вести“
- ^ Інтернет-газэта „Про все“
- ^ Anna Babinets - Tijdlijnfoto's. Facebook. Праверана 2014-02-20 г.
- ^ http://vesti.ua/strana/38691-vse-pogibshie-na-majdane-stali-zhertvami-snajperov Игорь был одним из лучших студентов факультета, писал статьи об экономике и истории авиации, в том чисьле и для «Википедии» (рас.)
- ^ Похорон тальнівчанина, що загинув на Майдані, відбудеться завтра о 13.00
- ^ https://web.archive.org/web/20150711132254/http://partyofregions.ua/news/5305a8e7f620d2f70b00001a
- ^ Сайт «Главком»
- ^ На уманському блокпосту загинув активіст — Дзьвін
- ^ На Майдані загинув український дзюдоїст — сайт «Espreso.tv»
- ^ Небесная сотня пополнилась бойцом (рас.)
- ^ http://procherk.info/news/7-cherkassy/21286-u-pamjat-pro-zagiblih-na-majdani-nazvut-dvi-vulitsi-na-cherkaschini
- ^ У київській лікарні помер боєць Майдану з Кременчуцького району, ще один — в реанімації. (рас.)
- ^ Погибшие на Майдане 18-20 февраля. Список (дополняется) (рас.)
- ^ http://life.pravda.com.ua/person/2014/02/21/153011/ Загиблі Герої Майдану
- ^ http://argumentua.com/novosti/olga-bogomolets-publikuet-spisok-ubitykh-rezhimom-yanukovicha Ольга Богомолец публикует список убитых режимом Януковича (рас.)
- ^ а б [1] (рас.)
- ^ [2] (рас.)
- ^ https://www.facebook.com/EvromaidanSOS/posts/381184855355863?stream_ref=10
- ^ http://focus.ua/incident/298876/