Перайсьці да зьместу

Украіна і Эўрапейскі Зьвяз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дачыненьні Ўкраіны і Эўразьвязу
Украіна і Эўрапейскі Зьвяз

Украіна

Эўрапейскі Зьвяз
Дыпляматычныя місіі
Прадстаўніцтва Ўкраіны
пры Эўразьвязе
Прадстаўніцтва
Эўразьвязу ва Ўкраіне
Амбасадары
Усевалад Чанцоў Мацьці Маасікас

Украіна — удзельнік праграмы Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства» (з 2009 году). У 2014 годзе Ўкраіна й Эўразьвяз падпісалі Пагадненьне аб асацыяцыі, якое замяніла ранейшае Пагадненьне аб партнэрстве й супрацы паміж Эўрапейскімі супольнасьцямі й Украінай. З 23 чэрвеня 2022 году Ўкраіна зьяўляецца кандыдатам на сяброўства ў ЭЗ.[1] 14 сьнежня 2023 году Рада Эўразьвяза вырашыла пачаць перамовы аб далучэньні Ўкраіны да Эўразьвяза.[2]

Пагадненьне аб асацыяцыі было ініцыяванае ў 2012 годзе, але ўкраінскі ўрад спыніў падрыхтоўку да яго падпісаньня 21 лістапада 2013 году падчас прэзыдэнцтва прарасейскага палітыка Віктара Януковіча. У якасьці тагачаснага кіраўніка дзяржавы браў удзел у саміце ЭЗ у Вільні 28-29 лістапада 2013 г., дзе плянавалася падпісаньне Пагадненьня аб асацыяцыі, але не было. Рашэньне аб адмове ад падпісаньня пагадненьня стала прычынай пачатку Эўрамайдана й у выніку прывяло да зрынаньня Януковіча й урада Мікалая Азарава пасьля Рэвалюцыі годнасьці ў лютым 2014 году. 21 лютага 2019 году ўнесеныя зьмены ў Канстытуцыю Ўкраіны, нормы аб стратэгічным курсе Ўкраіны на сяброўства ў Эўрапейскім Зьвязе й НАТА замацаваны ў прэамбуле Асноўнага закону, трох артыкулах і пераходных палажэньнях[a][3]. З таго часу Ўкраіна імкнецца да поўнай інтэграцыі й далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу, што замацавана ў Канстытуцыі Ўкраіны ад 21 лютага 2019 году[4].

Сьцяг, які выкарыстоўвалі актывісты на Эўрамайдане.

Палітычную частку Пагадненьня аб асацыяцыі падпісаў 21 сакавіка 2014 году прэм’ер-міністар Арсень Яцанюк. Эканамічную частку Пагадненьня аб асацыяцыі паміж Украінай і Эўрапейскім Зьвязам 27 чэрвеня 2014 году падпісаў пяты прэзыдэнт Пётар Парашэнка.

1 студзеня 2016 году Ўкраіна далучылася да ПВЗСТ з ЭЗ. Украінскім грамадзянам з 11 чэрвеня 2017 году надаецца бязьвізавы рэжым для ўезду ў краіны Шэнгенскай зоны на тэрмін да 90 дзён на працягу ўсякага 180-дзённага пэрыяду. Пагадненьне аб асацыяцыі афіцыйна набыло моц 1 верасьня 2017 году.[5] 12 кастрычніка 2021 году Ўкраіна заключыла авіяцыйны бязьвіз зь ЭЗ.[6] 16 сакавіка 2022 году Ўкраіна далучылася да сынхроннай сеткі кантынэнтальнай Эўропы, а менавіта ENTSO-E.[7]

Праз поўнамаштабнае расейскае ўварваньне ва Ўкраіну, 28 лютага 2022 году Ўкраіна падала заяўку на ўступленьне ў ЭЗ паводле прысьпешанай працэдуры[8], а падтрымка ўступленьня ў ЭЗ павялічылася да рэкордных 91%.[9] У першыя дні шырокамаштабнай расейска-ўкраінскай вайны адбыўся рост з 68% да 86%, далей рост доўжыўся й станам на канец сакавіка складае 91% — абсалютны рэкорд за ўсе гады дасьледаваньняў.[10]

4 чэрвеня 2022 году Эўразьвяз скасаваў на год усе мыты на ўвоз тавараў з Украіны, каб падтрымаць украінскіх вытворцаў падчас расейскага вайсковага ўварваньня[11]. 23 чэрвеня 2022 году Эўрапэйскі савет надаў Украіне статус кандыдата на ўступленьне ў Эўразьвяз.[12]

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. 20 лютага 2019 году «Голас Украіны» афіцыйна апублікаваў закон «Аб унясеньні зьменаў у Канстытуцыю Ўкраіны датычна сяброўства Ўкраіны ў ЕЗ і НАТА»: Закон України від 7 лютого 2019 року № 2680-19 «Про внесення змін до Конституції України (щодо стратегічного курсу держави на набуття повноправного членства України в Європейському Союзі та в Організації Північноатлантичного договору)». Спасылка: https://zakon.rada.gov.ua/rada/show/2680-19#Text
  1. Ukraine has officially received the status of a candidate for EU membership (укр.) Праверана 2022-06-23 г.
  2. ЛІДЕРИ ЄС ПІДТРИМАЛИ ВІДКРИТТЯ ПЕРЕГОВОРІВ З УКРАЇНОЮ І МОЛДОВОЮ (укр.) Праверана 2023-12-14 г.
  3. Закон про зміни до Конституції щодо курсу на вступ в ЄС і НАТО набув чинності | Євроінтеграційний портал (укр.) Праверана 2021-03-23 г. Архіўная копія ад 28 вересня 2020 г.
  4. Архівована копія Праверана 14 лютого 2021 г. Архіўная копія ад 28 вересня 2020 г.
  5. European Commission - EU-Ukraine Association Agreement fully enters into force Праверана 14 лютого 2021 г. Архіўная копія ад 14 жовтня 2019 г. (Press release)
  6. Україна та ЄС підписали угоду про «відкрите небо» (укр.) Праверана 2022-04-10 г.
  7. Україна стала частиною енергетичної системи Євросоюзу (укр.) Праверана 2022-04-10 г.
  8. Зеленський підписав заявку на членство України в ЄС – Рада (укр.) Праверана 2022-03-21 г. Архіўная копія ад 21 березня 2022 г.
  9. Record number of Ukrainians support joining EU, backing for NATO membership falls - poll (анг.) 2022-04-05 г. Праверана 2022-04-06 г.
  10. Support for EU accession hits record high at 91% in Ukraine, while that for joining NATO slides - poll (анг.) Праверана 2022-04-06 г.
  11. Эўразьвяз афіцыйна адмяніў усе пошліны і зборы з украінскага экспарту // Радыё «Рацыя», 4 чэрвеня 2022 г. Праверана 12 чэрвеня 2022 г.
  12. Ukraine has officially received the status of a candidate for EU membership (укр.) Праверана 2022-06-23 г.