Арсэн Авакаў
| Арсэн Авакаў лац. Arsen Avakaŭ | |
| па-армянску: Արսեն Բորիսի Ավագով па-ўкраінску: Арсен Борисович Аваков | |
Арсэн Авакаў у 2010 | |
| Міністар унутраных справаў Украіны | |
|---|---|
| 22 лютага 2014 — 15 ліпеня 2021 | |
| Папярэднік | Віталь Захарчанка |
| Наступнік | Дзяніс Манастырскі |
| Старшыня Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі | |
| 4 лютага 2005 — 4 лютага 2010 | |
| Прэзыдэнт | Віктар Юшчанка |
| Папярэднік | Сьцяпан Масельскі |
| Наступнік | Міхаіл Добкін |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 2 студзеня 1964 (61 год) Баку, Азэрбайджанская ССР |
| Партыя | Бацькаўшчына |
| Адукацыя | Харкаўскі політэхнічны інстытут |
| Сужэнец | Іна |
| Дзеці | Аляксандар |
| Бацька | Барыс Авакаў (1936—1995) |
| Маці | Тацяна (Тані) Ґабараева (1935—2002) |
| Узнагароды | Заслужаны эканаміст Украіны |
| Подпіс | |
| Сайт | avakov.com |
Арсэ́н Бары́савіч Ава́каў (укр. Арсен Аваков; нарадзіўся 2 студзеня 1964 году, Баку, Азэрбайджанская ССР) — украінскі палітычны і грамадзкі дзяяч, міністар унутраных справаў Украіны з 22 лютага 2014 року да 15 ліпеня 2021. Дэпутат Вярхоўнай рады VII скліканьня. Заслужаны эканаміст Украіны.
Старшыня Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі (2005—2010), чалец Рады нацыянальнай бясьпекі й абароны (2007—2008)[1][2]
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць]Арсэн Авакаў нарадзіўся 2 студзеня 1964 году ў пасёлку імя Кірава (Кіраўскі раён, у цяперашні час — Бінагадзінскі раён) Баку (АзССР) у сям’і вайскоўца. З 1966 году пастаянна пражывае ва Ўкраіне.
У 1988 годзе скончыў інстытут паводле спэцыяльнасьці «Аўтаматызаваныя сыстэмы кіраваньня», кваліфікацыя — інжынэр-сыстэматэхнік. У 1987—1990 гадох працаваў інжынэрам ва Ўсесаюзным навукова-дасьледчым інстытуце аховы вод у Харкаве.
У 1990 годзе заснаваў і ўзначаліў АТ «Інвэстар», а ў 1992 годзе — камэрцыйны банк «Базіс».
У 2002 годзе абраны чальцом выканаўчага камітэту Харкаўскай мескай рады. Падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2004 году быў намесьнікам кіраўніка харкаўскага штабу Віктара Юшчанкі.
4 лютага 2005 году ўказам прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі прызначаны старшынём Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Асабістая бачына (рас.)
- Нарадзіліся 2 студзеня
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Міністры ўнутраных справаў Украіны
- Нарадзіліся ў Баку
- Заслужаныя эканамісты Ўкраіны
- Украінскія эканамісты
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 7-га скліканьня
- Выпускнікі Харкаўскага політэхнічнага інстытуту
- Сябры «Нашай Украіны»
- Сябры ўсеўкраінскага аб’яднаньня «Бацькаўшчына»
- Удзельнікі Аранжавай рэвалюцыі
- Удзельнікі Эўрамайдану