Перайсьці да зьместу

Уладзімер Рыбак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Рыбак
лац. Uładzimier Rybak
па-ўкраінску: Володимир Васильович Рибак
Уладзімер Рыбак
Уладзімер Рыбак
10-ы старшыня Вярхоўнае Рады Ўкраіны
13 сьнежня 2012 — 22 лютага 2014
Прэзыдэнт Віктар Януковіч
Папярэднік Уладзімер Літвін
Наступнік Аляксандар Турчынаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся3 кастрычніка 1946 (79 гадоў)
Данецк, УССР
ПартыяПартыя рэгіёнаў
Адукацыя
Узнагароды
Ордэн Князя Яраслава Мудрага ІV ступені
Ордэн Князя Яраслава Мудрага ІV ступені
Ордэн Князя Яраслава Мудрага V ступені
Ордэн Князя Яраслава Мудрага V ступені
Ордэн «За заслугі» I ступені
Ордэн «За заслугі» I ступені
Ордэн «За заслугі» II ступені
Ордэн «За заслугі» II ступені
Ордэн «За заслугі» III ступені
Ордэн «За заслугі» III ступені
Подпіс Выява аўтографу

Уладзімер Васільевіч Рыбак (па-ўкраінску: Володимир Васильович Рибак; нарадзіўся 3 кастрычніка 1946 году, Данецк, Украінская ССР) — старшыня Вярхоўнае Рады Ўкраіны2012 до 22 лютага 2014), першы намесьнік старшыні (з 23 красавіка 2010) Партыі рэгіёнаў.

Украінец. 1961—1965 — навучаньне ў Ясінувацкім будаўнічым тэхнікуме. 1966—1968 — служба ў войску. 1968—1972 — працаваў майстрам у Данецкай будаўнічай управе № 565, 1972—1975 — начальнікам аддзелу БУ № 8. Адначасна ў 1968—1973 навучаўся ў Данецкім нацыянальным унівэрсытэце. У 1975 — галоўны інжынэр, у 1976 — намесьнік начальніка аддзелу.

Зь верасьня 1976 па жнівень 1980 року — старшыня парткамісіі кіеўскага райкаму КПУ места Данецка. У 1980—1982 — слухач Вышэйшае партыйнае школы пры ЦК КПУ. У 1982—1983 — інструктар аддзелу арганізацыйна-партыйнае работы Данецкага аблкаму КПУ. У 1983—1988 — сакратар Кіеўскага РК КПУ м. Данецк. Да 1992 року — старшыня Кіеўскай райрады і райвыканкаму Данецку.

У 1992—1993 — першы намесьнік, да 2002 — старшыня выканкаму Данецкага гарсавету народных дэпутатаў. З 1994 — намесьнік старшыні Данецкага аблсавету. У 2006—2007 — віцэ-прэм’ер Украіны — міністар будаўніцтва, архітэктуры і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. 21 сакавіка — 18 сьнежня 2007 — віцэ-прэм’ер Украіны.

Старшыня Партыі рэгіёнаў адраджэньня Ўкраіны (1997—2000); сустаршыня Партыі рэгіянальнага адраджэньня «Працоўная салідарнасьць Украіны» (2000—2001); намесьнік старшыні Партыі рэгіёнаў (2001—2003); старшыня Данецкага абласнога аддзелу Партыі рэгіёнаў (да 2003). Давераная асоба кандыдата на пост прэзыдэнта Ўкраіны В. Януковіча (2004—2005). Першы намесьнік старшыні Партыі рэгіёнаў Украіны з 2010 року.

З 13 сьнежня 2012 до 22 лютага 2014 року — старшыня Вярхоўнае Рады Ўкраіны VII скліканьня[1].

Узнагароды і званьні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Постанова Верховної Ради України від 13 грудня 2012 року № 2-VII «Про Голову Верховної Ради України»
  2. ^ Указ Президента України № 845/2011 від 23 серпня 2011 року «Про відзначення державними нагородами України з нагоди 20-ї річниці незалежності України»
  3. ^ Указ Президента України № 803/2006 від 2 жовтня 2006 року «Про нагородження В. Рибака орденом князя Ярослава Мудрого»
  4. ^ Указ Президента України № 610/2002 від 3 липня 2002 року «Про відзначення державними нагородами України працівників підприємств, установ та організацій Донецької області»
  5. ^ Указ Президента України № 1123/2000 від 9 жовтня 2000 року «Про відзначення державними нагородами України працівників підприємств, установ і організацій»
  6. ^ Указ Президента України № 585/97 від 27 червня 1997 року «Про нагородження відзнакою Президента України — орденом „За заслуги“»
  7. ^ Указ Президента України № 1048/95 від 14 листопада 1995 року «Про присвоєння В. В. Рибаку почесного звання „Заслужений будівельник України“»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уладзімер Рыбаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў