Перайсьці да зьместу

Тарнопаль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Цярнопаль»)
Тарнопаль
лац. Tarnopaĺ
укр. Тернопіль
Населены пункт
Тарнопальскі замак
Сьцяг Герб
Краіна Украіна
Вобласьць Тарнопальская
Раён Тарнопальскі
Тэрытарыяльная грамада Тарнопальская меская грамада
Першыя згадкі 1540
Дата заснаваньня 1540
Кіраўніцтва і ўлада
Мэр Сяргей Надал[d]
Геаграфія
Плошча 59 км²
Вышыня НУМ 320 м
Часавы пас
Каардынаты 49°33′ пн. ш. 25°36′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 221 820 чал. (2019)[1]
Нацыянальны склад насельніцтва украінцы — 91,2%
расейцы — 7,1%
палякі — 0,5% (2001)
Афіцыйная мова украінская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0352
Паштовы індэкс 46000 - 46499
КОАТУУ 6110100000
Сайт rada.te.ua (укр.)
Тарнопаль на мапе Ўкраіны
Тарнопаль
Тарнопаль
Тарнопаль

Тарнопаль (па-ўкраінску: Тернопіль, Ternopil', Аўдыё Uk-Тернопіль.oga ) — горад на захадзе Ўкраіны, адміністрацыйны цэнтар Тарнопальскай вобласьці. Плошча 59 км². Насельніцтва на 2024 год больш за 215 000 чалавек.

Тарнопаль — адзін з трох галоўных цэнтраў гістарычнага рэгіёну Галічына.

Паходжаньне назову

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Існуюць розныя вэрсіі паходжаньня назову гораду. Хутчэй за ўсё, свой назоў паселішча атрымала ад прозьвішча ягонага заснавальніка, Яна Амара Тарноўскага (да 1944 году горад меў назву па-ўкраінску: Тарнополь[2]).

Тарнопальскі замак

Упершыню ўзгадваецца 15 красавіка 1540 году, калі кароль Жыгімонт I выдаў кракаўскаму кашталяніну, вялікаму кароннаму гетману Яну Амару Тарноўскаму грамату на заснаваньне гораду і валоданьне зямлёй вакол яго. У 1548 годзе горад атрымаў Магдэбурскае права. У 1605 годзе Тарнопаль пацярпеў ад татарскага нападу.

У 1772 годзе, у выніку Першага падзелу Рэчы Паспалітай перайшоў у склад Аўстрыі. У 1809—1815 гадох быў часова акупаваны Расеяй. У 1844 годзе ўказам аўстрыйскага імпэратара Фэрдынанда І Тарнопаль стаў вольным каралеўскім горадам.

Падчас Першай сусьветнай вайны, у 1914—1917 гадох быў акупаваны расейскімі войскамі. З 3 лістапада 1918 году стаў часткай Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі, якая 22 студзеня 1919 году ўвайшла ў склад Украінскае Народнае Рэспублікі.

Зь ліпеня 1919 г. па верасень 1939 г. знаходзіўся ў складзе Польшчы. Падчас Другой сусьветнай вайны, 17 верасьня 1939 году горад занялі войскі Чырвонай арміі. 27 ліпеня 1941 году жыхары гораду ўхвалілі рэзалюцыю ў падтрымку аднаўленьня Ўкраінскае дзяржаўнасьці, прынятую ў Львове 30 чэрвеня 1941 году. З 2 жніўня 1941 году па 15 красавіка 1944 году знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

З 24 жніўня 1991 году Тарнопаль у складзе незалежнай Украіны.

Насельніцтва (чал.)
195919701979198920012017
52 245 84 663 143 625 204 845 227 755 217 866
Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская моварасейскаябеларуская
94,80% 3,37% 0,07%

У Тарнопалі ёсьць тралейбусныя і аўтобусныя маршруты гарадзкога транспарту.

Узьвіжанская царква
  1. Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2019 року». — Київ, Державна служба статистики України, 2019 PDF  (укр.)
  2. http://www.city-adm.ternopil.ua/index.php?module=include&file=e3.2.php

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Тарнопальсховішча мультымэдыйных матэрыялаў