Урад Яцанюка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Ура́д Арсе́ня Яцаню́ка — назва, пад якой вядомы цяперашні ўрад Украіны, створаны ў выніку падзеяў Эўрамайдану напрыканцы лютага—пачатку сакавіка 2014 году. Паводле ўкраінскага заканадаўства ачольваецца прэм’ер-міністрам краіны, якім на цяперашні час зьяўляецца Арсень Яцанюк.

Новы ўрад краіны неўзабаве быў прызнаны большасьцю краінаў міжнароднае супольнасьці, у прыватнасьці канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель, прэм’ер-міністаркай Латвіі Лаймдатай Страўюма і прэм’ер-міністрам Летувы Альгірдасам Буткявічусам, якія 27 лютага гэтага ж году афіцыйна павіншавалі Арсеня Яцанюка з прызначэньнем на пасаду[1][2][3]. У той жа дзень віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што ЗША выражае падтрымку часоваму ўраду краіны на чале зь Яцанюком[4][5][6][7]. Між іншым, падзеі, у выніку якіх быў сфармаваны новы ўрад краіны, былі асуджаныя Расеяй як незаконны пераварот, падобныя ацэнкі выказалі таксама прадстаўнікі ўладаў на Крымскім паўвостраве. Гэта, у сваю чаргу, спрычынілася да працягу г.зв. Крымскага крызісу, у якім актыўны ўдзел узялі прарасейскія ўладавыя структуры рэгіёну пры падтрымцы Расеі[8][9][10][11].

Утварэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Эўрамайдан

Напрыканцы лістапада 2013 году ў Кіеве, а потым па ўсёй тэрыторыі краіны пачаўся шэраг антыўрадавых дэманстрацыяў, якія, незважаючы на некалькі пэрыядаў своеасаблівага згасаньня пратэстаў, разьвіліся ў буйныя антыўрадавыя выступленьні. Урэшце ў выніку пратэстаў тагачасны прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч уцёк з краіны, і 21 лютага 2014 Вярхоўная Рада Ўкраіны, карыстаючыся вернутай на той момант Канстытуцыяй 2004 году, зацьвердзіла імпічмэнт Януковіча і надала паўнамоцтвы сьпікера Рады й выканаўца абавязкаў прэзыдэнта краіны аднаму зь лідэраў апазыцыі, Аляксандру Турчынаву[12].

Упершыню ўрад быў прадстаўлены на галоўным месцы пратэстаў Эўрамайдану, Майдане Незалежнасьці 26 лютага[13], на наступны дзень склад ураду быў зацьверджаны на чарговай сэсіі Вярхоўнае Рады[14][15]. У складзе новага ўраду не было прадугледжана ніводнае пасады для прадстаўнікоў партыі УДАР, у тым ліку й для ейнага лідэра, Віталя Клічко[16][17], у выніку чаго прадстаўнікі партыі адмовіліся ад фармаваньня новага ўраду[18].

У першы дзень утварэньня новага ўраду 250 дэпутатаў з партыяў Бацькаўшчына, УДАР і Свабода ўтварылі дэпутацкія фракцыі Эканамічнае разьвіцьцё й Сувэрэнная Эўрапейская Ўкраіна[19].

Як паведамляецца, новы ўрад не выказвае жаданьня па далучэньні Ўкраіны да НАТА[20].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ніжэй прыведзены пералік новых чальцоў ураду Ўкраіны. Курсівам указаныя выканаўцы абавязкаў міністра.

Пасада Партыя Займае[14][21]
Прэм’ер-міністар Бацькаўшчына Арсень Яцанюк
Першы віцэ-прэм’ер-міністар Незалежны Віталь Ярэма
Віцэ-прэм’ер-міністар УА Свабода Аляксандар Сыч
Віцэ-прэм’ер-міністар незалежны Уладзімер Гройсман
Міністар рэгіянальнага разьвіцьця, будаўніцтва й жыльлёва-камунальнае гаспадаркі Ўкраіны Незалежны Уладзімер Гройсман
Міністар юстыцыі Бацькаўшчына Павал Пятрэнка
Міністар замежных справаў Незалежны Андрэй Дзяшчыца (да 19 чэрвеня)
Незалежны Павал Клімкін
Міністар фінансаў Незалежны Аляксандар Шлапак
Міністар сацыяльнае палітыкі Бацькаўшчына Людміла Дзянісава
Міністар аховы здароўя Актывісты Эўрамайдану Алег Мусі
Міністар эканамічнага
разьвіцьця й гандлю
Незалежны Павал Шарамета[22]
Міністар адукацыі й навукі Незалежны Сяргей Квіт
Міністар культуры Актывісты Эўрамайдану Яўген Нішчук[22]
Міністар абароны УА Свабода Ігар Ценюх (да 25 сакавіка)
Незалежны Міхаіль Коваль
Міністар унутраных справаў Бацькаўшчына Арсэн Авакаў
Міністар аграрнае палітыкі й харчаваньня УА Свабода Ігар Швайка
Міністар паліва й энэргетыкі Юры Продан
Міністар экалёгіі й прыродных рэсурсаў УА Свабода Андрэй Мохнік
Міністар інфраструктуры Бацькаўшчына Максім Бурбак
Міністэрства моладзі й спорту Актывісты Эўрамайдану Дзьмітры Булатаў
Міністар Кабінэту міністраў Украіны Бацькаўшчына Астап Семярак[a]

24 ліпеня гэтага ж году старшыня ўраду Арсень Яцанюк падаў у адстаўку з прычыны распаду кааліцыі «Эўрапейскі выбар». Як адзначыў Яцанюк, дзеля фармаваньня новае кааліцыі давялося б прыбегнуць да супрацоўніцтва з прыхільнікамі былога ўраду — Партыяй Рэгіёнаў і КПУ, якія, на думку Яцанюка, блякуюць ініцыятывы ўраду, аднак Яцанюк падкрэсьліў недапушчальнасьць гэтага варыянту. Іншым варыянтам паводле Яцанюка стала адстаўка прэм’ер-міністра й ураду, на што, на думку прэм’ера, урадавыя асобы й мусяць пайсьці[23].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У сьпісах на зацьвярджэньне ўказаны як «Яўген Семярак».
  1. ^ Афіцыйная старонка Фэдэральнага Ўраду Нямеччыны. Stabilising Ukraine's economy. — 2014.
  2. ^ Нацыянальнае навінавае агенцтва Латвіі. PM Straujuma offers her congratulations to new government in Ukraine. — 2014.
  3. ^ The Lithuania Tribune. PM Butkevičius congratulates Ukraine’s new Prime Minister. — 2014.
  4. ^ Matthew Bodner. New Ukraine Government Has White House's Support, U.S. Vice President Says. — 2014.
  5. ^ Associated Press. Joe Biden calls new Ukraine leader, pledges support // Politico. — 2014.
  6. ^ Voice of America. Biden: U.S. Supports Ukraine's New Government. — 2014.
  7. ^ Reuters. Vice President Biden calls Ukraine PM Yatseniuk, pledges U.S. support. — 2014.
  8. ^ CNN. Demonstrators rally as Crimea crisis mounts. — 2014.
  9. ^ The Independent. Ukraine crisis: How do you solve a problem like Crimea?. — 2014.
  10. ^ The Washington Post. Transcript: Putin defends Russian intervention in Ukraine. — 2014.
  11. ^ BBC News. Ukraine crisis: Crimea parliament asks to join Russia. — 2014.
  12. ^ Радыё Свабода. Турчынаў выконвае абавязкі прэзыдэнта Ўкраіны. — 2014.
  13. ^ BBC News. Ukraine crisis: Yatsenyuk is PM-designate, Kiev Maidan told. — 2014.
  14. ^ а б Інтэрфакс-Украіна. Ukrainian parliament endorses new cabinet. — 2014.
  15. ^ Сегодня.ua Рада назначила новый Кабмин.
  16. ^ James Marson. Protest Leaders Pick Activists for 'Government of Unity'. — 2014.
  17. ^ BBC News. Ukraine crisis: Key players. — 2014.
  18. ^ Harriet Salem. Who exactly is governing Ukraine? // The Guardian. — 2014.
  19. ^ Інтэрфакс-Украіна. 250 MPs sign up to join coalition - Turchynov. — 2014.
  20. ^ Інтэрфакс-Украіна. Deschytsia states new government of Ukraine has no intention to join NATO. — 2014.
  21. ^ Інтэрфакс-Украіна. Maidan nominates Yatseniuk for prime minister. — 2014.
  22. ^ а б Maidan's Council agrees candidates for ministers of culture, economy, youth and sports, Інтэрфакс-Украіна
  23. ^ Яценюк подав у відставку з поста прем’єр-міністра // УНІАН. — 2014.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]