Бэрген
| Бэрген | |||||
| нарв. Bergen | |||||
| |||||
| Дата заснаваньня: | 1070 | ||||
| Краіна: | Нарвэгія | ||||
| Плошча: | 465,56 км² | ||||
| Вышыня: | 5 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва (2016) | |||||
| колькасьць: | 278 121 чал. | ||||
| шчыльнасьць: | 597,39 чал./км² | ||||
| Паштовы індэкс: | 5003–5098 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 60°23′33″ пн. ш. 5°19′24″ у. д. / 60.3925° пн. ш. 5.32333° у. д.Каардынаты: 60°23′33″ пн. ш. 5°19′24″ у. д. / 60.3925° пн. ш. 5.32333° у. д. | ||||
Бэрген на мапе Нарвэгіі Бэрген | |||||
Бэ́рген (па-нарвэску: Bergen) — другі па колькасьці жыхароў (217 000 на 2008 год) горад Нарвэгіі, сталіца фюльке Хордалан і буйны горад Заходняй Нарвэгіі. Знаходзіцца на захадзе краіны, на беразе Паўночнага мора ў рэгіёне Мідтхорлан. Займае Бэргэнскую паўвыспу, якая адасоблена ад мора выспамі Аскёй, Халсьнёй і Сутра.
Да 1299 году зьяўляўся сталіцай Нарвэгіі, прыкладна да 1830-х гадоў таксама быў самым буйным горадам краіны. У Сярэднявеччы — частка Ганзейскага саюзу. Сёньня Бэргэн — буйны порт, цэнтар нафтавай прамысловасьці. У горадзе ёсьць унівэрсытэт. Сярэднявечная набярэжная Бэргэну зьяўляецца адным з аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. У 2000 годзе Бэргэн быў прызначаны адной з культурных сталіц Эўропы.

Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бэрген — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў