Сацыялёгія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
сацыялёгія
Moreno Sociogram 1st Grade.png
навуковая дысцыпліна, асноўны прадмет
Падкляса адграмадзкія навукі Рэдагаваць
Вывучаецца ўгісторыя сацыялёгіі, sociology of sociology, philosophy of sociology Рэдагаваць
Практыкуеццасацыёляг Рэдагаваць
Гісторыя тэмыгісторыя сацыялёгіі, летапіс грамадазнаўства Рэдагаваць

Сацыялёгія (грамадазнаўства; ад лацінскага socius — грамадзкі й грэцкага λóγος — вучэньне) — навука, якая сыстэматычна дасьледуе функцыянаваньне й зьмены грамадзтва, сацыяльныя законы, працэсы й структуры, якія яднаюць ці падзяляюць людзей, ствараюць сувязі паміж людзьмі альбо ёсьць іхняя праява, а таксама працэс іхніх зьменаў.

Сацыёлягі дасьледуюць таксама адзінкі ў складзе сацыяльных групаў, чалавечыя стасункі (напрыклад, сям’я, супольнасьці, таварыствы, задзіночаньні й т.п.) Чалавечыя стасункі ў разуменьні сацыяльнае дынамікі могуць аб'ядноўваць людзей праз утварэньне сацыяльных групаў, установаў ці нават цэлых грамадзтваў, альбо падзяляць праз грамадзкія падзелы. Ужо ў старажытнасьці на высокім узроўні існавала грамадзкая думка. На эўрапейскім культурным абшары філёзафам, якога можна назваць першым сацыёлягам, быў Плятон. Грамадзкая думка ў той ці іншай форме існавала й да яго й мела сваё разьвіцьцё пасьля. Першым мысьляром, які запрапанаваў назву сацыялёгія быў Аўгуст Конт. Аб'ектам дасьледаваньня сацыялёгіі ёсьць супольнасьць. Адзінкі цікавяць сацыёляга толькі ў працэсе іхніх зьнешніх стасункаў паміж сабой. Паўстаньне сацыялёгіі ў сучасным выглядзе было спрычыненае грамадзкімі зьменамі зьвязанымі з індустрыялізацыяй канца XIX стагодзьдзя, у выніку якіх утварылася новае прамысловае грамадзтва. Зараз адбываецца паўставаньне новых постіндустрыяльных, ці інфармацыйных, грамадзтваў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]