Перайсьці да зьместу

Сьпіс загінулых удзельнікаў Эўрамайдану

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вонкавыя відэафайлы
Выкарыстаньне аўтаматаў і снайперскай зброі супраць грамадзян на Эўрамайдане.
У мітынгоўцаў страляюць з пальнай зброі.

Сьпіс загі́нулых удзе́льнікаў Эўрамайдану, Нябе́сная со́тня (па-ўкраінску: Небесна сотня)[1][2][3][4] — пералік удзельнікаў акцыяў пратэсту ва Ўкраіне ў сьнежні 2013 — лютым 2014 г. Ужо 21 лютага 2014 г. афіцыйныя ўлады Ўкраіны юрыдычна прызнала пацярпелымі загінулых, якія мітынгавалі на «Эўрамайдане»[5]. Загінулыя публічна названыя «Нябеснай сотняй», Героі Ўкраіны (пастанова № 4213, Вярхоўная Рада Ўкраіны)[6]. У гэты сьпіс уваходзяць цывільныя асобы, якія мелі непасрэдныя адносіны да Эўрамайдану. Прозьвішчы прыведзены ў храналягічным парадку.

Сьпіс загінулых да 18 лютага

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Прозьвішча, імя, імя па бацьку Грамадзянства Кароткія зьвесткі Дата сьмерці Абставіны сьмерці
1 Мазурэнка Павал АнатольевічУкраіна42 гады (дата нараджэньня 02.12.1971), нарадзіўся ў Жытомірскай вобласьці, потым сям’я пераехала ў Сацкі раён Крыму. 1989—1995 г. вучоба ў КПІ. Скончыў Радыётэхнічны факультэт. Працаваў у Кіеве інжынэрам-праграмістам. Жанаты, сыну 9 гадоў. Наведваў мітынг на Эўрамайдане[7].22 сьнежня 2013Быў зьбіты невядомымі (зь ягоных словаў 5 чалавек у форме «Бэркута» ў раёне гандлёвага цэнтру «Квадрат» на вул. Гната Юры ўвечары 18 сьнежня, па абвінавачваньні ва ўдзеле ў акцыях на Эўрамайдане[8]. 9 сьнежня адмовіўся ад шпіталізацыі хуткай дапамогай. Памёр 22 сьнежня ў рэанімацыі Кіеўскай гарадзкой клінічнай лякарні № 12 ад двухбаковай пнэўманіі.[9]
2 Вярбіцкі Юры ТарасавічУкраінаПрацаваў у аддзеле сэйсьмічнасьці Карпацкага аддзяленьня Інстытуту геафізыкі НАН Украіны ва Львове[10].21/22 студзеня 2014Выкрадзены невядомымі з Аляксандраўскай лякарні разам з актывістам Ігарам Луцэнкам раніцай 21 студзеня 2014 году[11]. Ягонае цела было знойдзенае 22 студзеня ў навакольлях сяла Гнедзін Барыспальскага раёну Кіеўскай вобласьці са сьлядамі катаваньняў[12]. Паводле відэапаказаньняў сябра Юрыя Вярбіцкага Рамана, пры апазнаньні было відавочна, што ногі перабітыя — віднеліся косткі, уся сьпіна была сіняя, твар пабіты, рэбры выпіралі справа са скуры, таму што хутчэй за ўсё былі паламаныя[13]. Афіцыйнай прычынай сьмерці прызнанай лекарамі — пераахаладжэньне[14].
3 Нігаян Сяргей ГагікавічУкраінаНарадзіўся і жыў у сяле Беразнаватаўка Днепрапятроўскай вобласьці[15]. Ягоная сям’я пераехала ва Ўкраіну, ратуючыся ад вайны ў Нагорным Карабаху[16]. Займаўся лёгкай атлетыкай і ўсходнімі адзінаборствамі, два курсы правучыўся ў Днепрадзяржынскім каледжы фізычнага выхаваньня[17].

На Эўрамайдан прыехаў 8 сьнежня 2013 году, быў задзейнічаны ў ахове[15].
22 студзеня 2014Загінуў 22 студзеня 2014 падчас штурму на вуліцы Грушэўскага. Атрымаў тры агнястрэльныя раненьні карцечай на аснове сплаву волава[18] — у галаву, шыю і грудзі[19].
4 Жызьнеўскі Міхаіл МіхайлавічБеларусьБеларус, пераехаў ва Ўкраіну праз палітычныя праблемы. Сябра ўкраінскай нацыяналістычнай арганізацыі УНА-УНСО. У апошні час жыў і працаваў у Кіеве й Белай Царкве[20].

Быў задзейнічаны ў ахове Эўрамайдану[20].
22 студзеня 2014Загінуў 22 студзеня 2014 падчас штурму на вуліцы Грушэўскага. Атрымаў скразное раненьне ў сэрца паляўнічай куляй[18][19].
5 Сенік Раман ФёдаравічУкраінаРодам зь Львоўшчыны, апошнія гады жыў у горадзе Турка.25 студзеня 2014Памёр у кіеўскай лякарні[21]. Падчас штурму 22 студзеня 2014 на вуліцы Грушэўскага ён атрымаў цяжкое агнястрэльнае раненьне ў плячо. Куля затрымалася ў лёгкіх, руку з раздробненай косткай прыйшлося ампутаваць, арганізм страціў больш за 3,5 літры крыві[22].
6 Каліняк Багдан МіхайлавічУкраіна52 гады, родам з Каламыі, Івана-Франкоўскай вобласьці28 студзеня 2014Памёр у шпіталі ў Кіеве[23].
7 Сіненка Сяргей ПятровічУкраінаАктывіст «Аўтамайдану» Запарожжа. Бацька чатырох дзяцей[24].13 лютага 2014У чацьвер, 13 лютага, на дарозе паміж сёламі Чырвоны Яр і Івангорад у Запароскім раёне згарэў аўтамабіль «Таёта» разам з уладальнікам унутры. Па папярэдняй інфармацыі, узгараньне адбылося праз тое, што невядомы стрэліў у бэнзабак аўтамабіля, з-за чаго той загарэўся[25]. Труп быў апазнаны паводле ДНК. У відэазвароце адказнасьць за забойства ўзялі на сябе так званыя «Здані Севастопалю»[26].
Прозьвішча, імя, імя па бацьку Грамадзянства Кароткія зьвесткі Дата сьмерці Абставіны сьмерці
1 Дзідыч Сяргей Васільевіч[27][28]УкраінаДэпутат Гараднякоўскай раённай рады Івана-Франкоўскай вобласьці ад УА Свабода, 44 гады18 лютага 2014Загінуў у Кіеве падчас сутыкненьняў паміж мітынгавальнікамі й «Бэркутам». Граната падарвалася ля шыі Сяргея й разарвала артэрыю. Цела знойдзенае ў „Доме афіцэраў“ г. Кіева.
2 Кішчук Уладзімер Юр’евічУкраіна1956 году нараджэньня, родам з Запароскай вобласьці18 лютага 2014Загінуў у Кіеве падчас сутыкненьняў паміж мітынгавальнікамі й „Бэркутам“. Праламаная галава ў раёне патыліцы. Цела знойдзенае ў „Доме афіцэраў“ г. Кіева.
3 Шапавал Сяргей БарысавічУкраіна1969 году нараджэньня, актывіст Самаабароны Майдану18 лютага 2014Цела знойдзенае ў „Доме афіцэраў“ г. Кіева.
4 Сярдзюк Ігар МікалаевічУкраіна40 годоў, з гораду Крамянчуг18 лютага 2014Забіты выстралам у твар з абрэзу.
5 Хурцыя Зураб Грузіянар. 24 ліпеня 1960 году18 лютага 2014Цела было знойдзенае на барыкадзе, якая месьцілася на вул. Інстытуцкай, побач зь верхнім уваходам у мэтро „Хрэшчацік“. Загінулы чалавек меў пры сабе пэнсійнае пасьведчаньне на імя Мікалая Нікіціна, выдадзенае ў г. Кіраваградзе, і пашпарт грамадзяніна Грузіі на імя Зураба Хурцыя, выдадзенае амбасадай Грузіі ва Ўкраіне. „У яго было хворае сэрца, ён прымаў лекі. З-за падзеяў на Інстытуцкай яно ня вытрымала“, — паведаміў пазьней Мікалай Нікіцін.
6 Дваранец Антаніна РыгораўнаУкраіна62-гадовая жыхарка г. Бровары18 лютага 2014Цела было знойдзенае на барыкадзе, якая месьцілася на вул. Інстытуцкай, побач зь верхнім ўваходом ў мэтро „Хрэшчацік“. У яе было знойдзенае пасьведчаньне ліквідатара чарнобыльскай катастрофы на імя Дваранец Антаніны. Загінула празь зьбіцьцё дубінкамі спэцназам[29].
7 Вярэмій Вячаслаў ВасілевічУкраінаЖурналіст газэты „Вести18 лютага 2014Сьмерць наступіла праз страту крыві й раненьні, не сумяшчальныя з жыцьцём[30][31].
8 Бразьдзянюк Валеры АляксандравічУкраіна50 гадоў. Украінскі мастак, вядомы малюнкамі на вадзе[32]18 лютага 2014Загінуў 18 лютага ўначы падчас мітынгу ў Кіеве на Майдане. Быў забіты стрэлам у сьпіну.
9 Корчак Андрэй БагданавічУкраіна49 гадоў, г. Стары Львоўскай вобласьці18 лютага 2014Памёр у 17-й лякарні ад разрыву ўнутраных органаў пасьля зьбіцьця
10 Навумаў Сяргей РыгоравічУкраіна9 сакавіка 1970, с. Шаўчэнка Дабрапольскага раёну Данецкай вобласьці18 лютага 2014Цела знойдзенае 18 лютага, раніцай, на Труханавым востраве. Загінулы меў павязку Самаабароны Майдану на шыі. Міліцэйская вэрсія сьмерці актывіста — „самагубства“. У МУС лічаць, што мужчына скокнуў зь пешаходнага моста.
11 Капінос Аляксандар АнатолевічУкраіна29—30 гадоў, актывіст УА „Свабода“, сяло Дунаеў, Крамянецкі раён, Тарнопальская вобласьць18 лютага 2014У 2012 годзе вытрымаў 12 дзён бязь ежы ў знак пратэсту супраць „моўнага закону“. — На мітынг Аляксандар езьдзіў пэрыядычна некалькі разоў. Падчас сутыкненьняў на вул. Грушэўскага 18 лютага 2014 г. у яго трапілі ваеннай гранатай, — кажа яго сябар Міхаіл Згар. — Яму прабілі артэрыю. Капіноса шпіталізавалі, але ў шпіталі ён памёр.
12 Пляханаў Аляксандар ВіктаравічУкраіна22 гады, студэнт архітэктурнага факультэту[33].18 лютага 2014Загінуў у шпіталі.
13 Зайко Якаў ЯкаўлевічУкраіна73 гады, Жытомір, народны дэпутат Украіны 1-га скліканьня. Ураджэнец Беларусі.18 лютага 2014Памёр ад інфаркту, зьбягаючы ад Бэркуту на вул. Інстытуцкай.
14 Кульчыцкі Ўладзімер СтаніслававічУкраіна1949 году нараджэньня, Кіеў18 лютага 2014Памёр ноччу з 18 на 19 лютага. Куля прайшла навылет у сэрца, другая куля трапіла ў жывот.
15 Чарненка Андрэй МікалаевічУкраіна36 гадоў[34]19 лютага 2014
16 Пасхалін Юры АляксандравічУкраіна1984 году нараджэньня, г. Сьмела, Чаркаская вобласьць19 лютага 2014Тры агнястрэльныя раненьні ў сьпіну й адно пнэўматычнае раненьне.
17 Васільцоў Віталь Валер’евічУкраіна1977 году нараджэньня, Белая Царква, Кіеўская вобласьць19 лютага 2014Застрэлены на вул. Вялікай Жытомірскай.
18 Варэніца Раман МихайлавічУкраіна14 сьнежня 1978, Яроўскі раён, Львоўская вобласьць20 лютага 2014Застрэлены на вул. Вялікай Жытомірскай.
19 Панцялееў Іван МікалаевічУкраіна1 сьнежня 1981, Краматорск, Данецкая вобласьць20 лютага 2014Загінуў на вул. Інстытуцкай а 10:30 сьмяротным раненьнем у сэрца.
20 Точын Раман ПятровічУкраіна1969, Ходараў, Львоўская вобласьць20 лютага 2014Загінуў ад сьмяротнага раненьня ў галаву.
21 Чміленка Віктар ІванавічУкраіна1961, Кіраваградзкая вобласьць, Бабрынецкі раён, сяло Барысаўка. Фэрмэр.20 лютага 2014Застрэлены снайпэрам[35]
22 Вушневіч Алег МіхайлавічУкраіна1982, Драгобыч, Львоўская вобласьць20 лютага 2014Застрэлены снайпэрам на вул. Інстытуцкай
23 Ткачук Ігар МіхайлавічУкраінаЗнаменск, Калінінградзкая вобласьць, Расея20 лютага 2014Цела ідэнтыфікаваная ў гатэлі „Ўкраіна“
24 Царок Аляксандар МікалаевічУкраіна1959, Васількоў, Кіеўская вобласьць20 лютага 2014Загінуў ля „Кастрычніцкага палацу“
25 Галаднюк Усьцім УладзімеравічУкраіна8 сьнежня 1994, Збараж, Тарнопальская вобласьць20 лютага 2014Загінуў у гатэлі «Ўкраіна» ў выніку агнястрэльнага раненьня ў галаву.
26 Шчарбанюк Аляксандар МікалаевічУкраіна2 студзеня 1961, Чарнаўцы20 лютага 2014
27 Кастэнка Ігар ІгаравічУкраіна31 сьнежня 1991, студэнт-географ зь Львову, рэдактар украінскае Вікіпэдыі[36]20 лютага 2014Быў забіты ў раёне «Кастрычніцкага палацу»
28 Шылінг Ёсіп МіхайлавічУкраіна14 сакавіка 1952, Драгобыч20 лютага 2014Загінуў ад раненьня ў галаву ў райне Кастрычніцкага палацу.
29 Парашчук Юры РыгоравічУкраіна1 ліпеня 1966, г. Тальное, Чаркаская вобл. Меў сына ад першага шлюбу й дзьве прыёмныя дачкі. Падчас падзеяў Эўрамайдану працаваў сталяром ў Харкаве[37].20 лютага 2014Загінуў ад выстралу з даху на вул. Інстытуцкай.
30 Дзявульскі Мікола Сьцяпанавіч Украіна1958, Шэпятоўкі. Настаўнік геаграфіі й біялёгіі, актывіст УА Свабода.20 лютага 2014Застрэлены на вул. Інстытуцкай.
31 Сальчанік Багдан ЗіноўевічУкраіна25 ліпеня 1985, Стары Самбор, Львоўская вобласьць, выкладчык Украінскага каталіцкага ўнівэрсытэту.20 лютага 2014Цела ля Міхайлаўскага златаверхага сабору Кіеву.
32 Бандарчук Сяргей МікалаевічУкраіна9 верасьня 1961, Стараканстантынаў, Хмяльніцкая вобласьць. Настаўнік фізыкі, кіраўнік Стараканстантынаўскай гарадзкой арганізацыі УА Свабода20 лютага 2014Забіты на вул. Інстытуцкай
33 Захараў Уладзімер КанстынтынавічУкраіна57 гадоў, IT-спэцыяліст18 лютага 2014Загінуў падчас пажару ў офісе Партыі рэгіёнаў на Ліпскай 10. Паведамленьне пра пажар паступіла 18 лютага ў 00:11. Паводле дадзеных Партыі Рэгіёнаў[38], мужчына задыхнуўся ад дымавых шашак пасьля таго, як яго зьбілі бітамі, абрэзкамі трубаў і нагамі.
34 Майсей Васіль МіхайлавічУкраіна23 сакавіка 1991, Ківерцы, Валынская вобласьць.20 лютага 2014Памёр у 17-й лякарні г. Кіеву ад агнястрэльнага раненьня ў грудную клетку. Раніцай 20 лютага 2014 году на вуліцы Інстытуцкай у яго трапіў снайпэр спэцназу.
35 Байдоўскі Сяргей РаманавічУкраіна21 жніўня 1990, Нававалынск. Працаваў у магістральных нафтаправодах «Дружба»20 лютага 2014Застрэлены
36 Аруцюнян ГеоргіУкраіна50 гадоў, Роўна, грамадзянін Грузіі, чалец ровенскага УА Свабода.20 лютага 2014Цела ля Міхайлаўскага златаверхага сабору Кіеву.
37 Вайтовіч Назар Юр’евічУкраіна1996, Тарнопальская вобласьць.20 лютага 2014Цела ля Міхайлаўскага златаверхага сабору Кіеву.
38 Грыневіч Эдуард МікалаевічУкраіна31 траўня 1981, Валынская вобласьць, Любяшоўскі раён, сяло Дзеравок20 лютага 2014
39 Жалавага Анатоль РыгоравічУкраіна13 сакавіка 1980, Львоў20 лютага 2014Цела ля Міхайлаўскага златаверхага сабору Кіеву.
40 Жарэбны Ўладзімер МікалаевічУкраіна6 кастрычніка 1985, Рудкі, Самборскі раён, Львоўская вобласьць. Працаўнік Вішнянскага каледжу Львоўскага нацыянальнага аграрнага ўнівэрсытэту.20 лютага 2014
41 Кемскі Сяргей АляксандравічУкраіна1980, Керч. Экспэрт інстытуту палітычных і эканамічных рызыкаў і пэрспэктываў.20 лютага 2014Цела ля Міхайлаўскага златаверхага сабору Кіеву.
42 Моўчан Андрэй СяргеевічУкраіна17 студзеня 1980, Кіеў. Працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Івана Франко. Чалец «Дэмакратычнага Альянсу».20 лютага 2014
43 Смаленскі Віталь ВітальевічУкраінаУманскі раён, сяло Фурманка. Жыў і працаваў у Кіеве[39].20 лютага 2014Цела ля Міхайлаўскага сабору.
44 Чарнец Віктар РыгоравічУкраіна1977, сяло Падобна, Чаркаская вобласьць19 лютага 2014На трасе «Адэса-Кіеў», жыхары Манькоўкі й Умані побач зь сялом Падобна ўсталявалі блёкпост на дарозе, каб «цітушкі» й спэцназаўцы не дабраліся да сталіцы. Кіроўца джыпа, прабіваў дарогу «ўнутраным войскам», на шалёнай хуткасьці 19 лютага зьбіў 37-летняга жыхара сяла Падобна насьмерць[40].
45 Пагор Дзьмітры АляксеевічУкраіна21 год, сяло Храптова, Чамеравецкі раён, Хмяльніцкая вобласьць19 лютага 2014Загінуў увечар у Хмяльніцкім ля будынку СБУ, адкуль была адкрытая стральба.
46 Дзігдаловіч Андрэй ІванавічУкраіна3 чэрвеня 1973, сяло Сакольнікі, Пустамытаўскі раён, Львоўская вобласьць20 лютага 2014
47 Вайда Багдан ІванавічУкраіна28 красавіка 1965, сяло Летняе, Драгобыцкі раён, Львоўская вобласьць20 лютага 2014
48 Кіпіяні ДавідГрузія21 лютага 2014Цела знайшлі ў ноч з 20 на 21 лютага побач з барыкадай ля крамы «ЦУМ» у форме байца самаабароны зь дзьвюма кулявымі раненьнямі. Памёр у «хуткай дапамозе». Паводле інфармацыі судмэдэкспэртызы, памёр ад вострай ішэміі й недастатковасьці сэрца
49 Бандароў Сяргей АнатольевічУкраіна24 лістапада 1981, Краматорск, Данецкая вобласьць. Праграміст GlobalLogic, апошнія гады працаваў і жыў у Кіеве18 лютага 2014Загінуў ад чатырох кулявых раненьняў падчас першага штурму ў «Дому прафсаюзаў» Кіеву.
50 Гурык Раман ІгаравічУкраіна1994, Івана-Франкоўск, студэнт філязофскага факультэту Прыкарпацкага ўнівэрсытэту19 лютага 2014Загінуў на перадавой ад стрэлу снайпэра ў скронь каля 12:15.
51 Дзьмітроў Ігар ФёдаравічУкраіна30 гадоў, сяло Капанкі, Капушынскі раён, Івана-Франкоўская вобласьць20 лютага 2014Памёр у 17-й лякарні Кіеву.
52 Карнееў Анатоль ПятровічУкраіна23 студзеня 1961, сяло Гаўрылаўцы, Камянец-Падольскі раён20 лютага 2014Загінуў ад аскепку баявой гранаты.
53 Кацюба Віталь МікалаевічУкраіна7 ліпеня 1982, Львоў20 лютага 2014
54 Апанасюк Валер АдамавічУкраіна20 траўня 1971, Роўна20 лютага 2014
55 Панькоў Мікалай АляксандравічУкраіна39 гадоў, Лапаеўка, Львоўская вобласьць20 лютага 2014Забіты куляю ў грудзі.
56 Храпачэнка Аляксандар УладзімеравічУкраіна18 верасьня 1987, Здалбунаў, Ровенская вобласьць20 лютага 2014Загінуў ад трапленьня снайпэрскай кулі ў вока.
57 Шымко Максім МікалаевічУкраіна33 гады, Віньніца20 лютага 2014Загінуў ад кулявога раненьня ў галаву
58 Блёк Іван ІванавічУкраіна21 ліпеня 1973, Гарадок, Львоўская вобласьць20 лютага 2014Памёр ад кулі снайпэра ў сэрца, раніцай 20 лютага, на вуліцы Інстытуцкай. Дзявочае прозьвішча жонкі — Тур, і мужчыну часам таксама называлі Турам, у сьпісы загінулых быў занесены пад гэтым прозьвішчам — Тур Іван Іванавіч.
59 Тарасюк Іван МікалаевічУкраіна28 студзеня 1993, Алыка, Валынская вобласьць20 лютага 2014
60 Палянскі Леанід ПятровічУкраіна24 кастрычніка 1975, Жмэрынка, Віньніцкая вобласьць. Паляк, грамадзянін Украіны.
61 Саенка Андрэй СьцяпанавічУкраіна26 кастрычніка 1962, Фастаў, Кіеўская вобласьць20 лютага 2014
62 Катляр Яўген МікалаевічУкраіна14 красавіка 1980 году, Харкаў. Скончыў Харкаўскі інстытут радыёэлектронікі. Прамысловы альпініст. Актывіст экалягічнай арганізацыі «Зялёны фронт».20 лютага 2014
63 Шарамет Людміла ДанілаўнаУкраіна22 лютага 1939, Хмяльніцкі.20 лютага 2014Параненая ў галаву ў Хмяльніцкім ля будынку СБУ, адкуль была адкрытая стральба з аўтамату. Памерла ў лякарні.
64 Максімаў Дзьмітры ВячаслававічУкраіна17 лістапада 1994 году, Кіеў. Срэбны й бронзавы прызэр па дзюдо Дэфлімпійскіх гульняў у Сафіі 2013 году[41]. Кавалер Ордэну «За заслугі» III ступені.18 лютага 2014Падчас стральбы выбухам гранаты яму адарвала руку, памёр у Доме прафсаюзаў ад страты крыві.
65 Швец Віктар МікалаевічУкраінанарадзіўся ў Кіеве19 лютага 2014
66 Цапун Андрэй МіхайлавічУкраіна14 кастрычніка 1978, Кіеў21 лютага 2014Андрэй быў у камандзе актывістаў, якія ўвечары 20 лютага блякавалі ўезд у Кіеў з Гастомельскай трасы. Апоўначы Андрэй пайшоў дадому адзін. Цела было знойдзена на вуліцы Вербалознай са сьлядамі зьбіцьця й сьмяротнай чэрапна-мазгавой траўмай[42].
67 Машкоў МаксімУкраіна21 лютага 2014Памёр ў 17-й лякарні Кіеву
68 Гарошын Максім Максімавіч Украіна25 гадоў, Грушаўка, Каменскі раён, Чаркаская вобласьць18 лютага 2014Загінуў 18 лютага падчас сутыкненьняў на вуліцы Інстытуцкай ля Ўрадавага кварталу. Атруціўся газам ад гранаты[43]. Памёр у лякарні.
69 АлегУкраінаКрамянчуцкі раён, Палтаўская вобласьць. Баец першай сотні Майдану.23 лютага 2014Прычынай сьмерці стала раненьне, атрыманае напярэдадні. Яму зашылі сонную артэрыю, выцягнулі шарык «шрапнэль», але было яшчэ некалькі шарыкаў, якіх ня ўбачылі[44].
70 Ількіў Багдан ІванавічУкраіна3 ліпеня 1962, Шчырэц, Пустамытаўскі раён, Львоўская вобласьць.22 лютага 2014Атрымаў два кулявыя раненьні ў жывот падчас стральбы на Майдане, памёр у лякарні[45].
71 Мяльчук Уладзімер Валер’евічУкраіна22 жніўня 197420 лютага 2014Кулявое раненьне ў грудзі. Памёр у 17-й лякарні[46].
72 Пяхенька Ігар АляксандравічУкраінаВышгарад, Кіеўская вобласьць[47]
73 Чаплінскі Ўладзімер УладзімеравічУкраіна1970, Абухаў, Кіеўская вобласьць20 лютага 2014Памёр на Майдане ад кулі снайпэра. Кулявое раненьне ў шыю.
74 Сямісюк Мікола МікалаевічУкраіна1986, Хмяльніцкі20 лютага 2014Кулявое раненьне галавы[48].
75 Братушка Аляксей СяргеевічУкраіна10 красавіка 1975, Сумы20 лютага 2014Кулявое раненьне галавы[48].
76 Бойкіў Уладзімер ВасільевічУкраіна5 лютага 1955, Львоў19 лютага 2014У ноч на 19 лютага атрымаў кулявыя раненьні галавы, пазваночніка, печані й селязёнкі[49].
77 Гараднюк ІванУкраіна29 гадоў, Бярэзна, Ровенская вобласьць20 лютага 2014Памёр у Роўне пасьля хваробы, атрыманай на плошчы ў Кіеве (абліты вадой з вадамёту).
78 Прохарскі Васіль ПятровічУкраіна4 траўня 1980, сяло Шчучая Грэбля, Бахмацкі раён, Чарнігаўская вобласьць. Працаваў у Кіеве.18 лютага 2014Загінуў дапамагаючы мэдыкам ад кулі снайпэра ў патыліцу, якая прайшла навылет.
79 Прахарчук Віктар АляксандравічУкраіна1975
80 Топій Уладзімер ПятровічУкраіна57 гадоў, с. Вішня, Львоўская вобласьць18 лютага 2014Загінуў падчас пажару ў Доме Прафсаюзаў.
81 Нечыпарук ЮрыУкраіна40 гадоў, Хмельнік18 лютага 2014Забіты невядомымі, вывезены ў 30 км ад Кіева пад пасёлак Гляваха. На целе выяўленыя 20 нажавых раненьняў — зь іх два на шыі й дзевяць у вобласьці сэрца.
82 Ігар БачынскіУкраіна30 гадоў25 лютага 2014Атрымаў траўмы на Майдане, лячыўся, але потым памёр. Але ў дакумэнтах аб сьмерці пазначаная прычына сьмерці некрымінальнага характару[50].
83 Касьцішын Міхаіл ЁсіфавічУкраіна1971, Ніжні Струцінь, Ражнятаўскі раён, Івана-Франкоўская вобласьць26 лютага 2014Быў жорстка зьбіты на Майдане. З 27 студзеня быў ​​у шпіталі, але выратаваць жыцьцё яму не ўдалося[51].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. «Небесна Сотня» (на «youtube»)  (укр.)
  2. «Небесная сотня Майдана: в Киеве попрощались с погибшими» — сайт ООО «ДИДЖИТАЛ ВЕНЧЕЗ»  (рас.)
  3. 19.30. на «5 канале» телемарафон «Небесная сотня»  (рас.)
  4. 5 канал проведет телемарафон памяти «Небесной сотни»  (рас.)
  5. Рада установила помощь семьям погибших активистов (21 февраля 2014, 18:27) — сайт «LB.ua»  (рас.)
  6. Рада поручила присвоить погибшим на Майдане звание «Герой Украины» (рас.)
  7. Подробности сьмерти «за Майдан»: врачи уверяют, что избитый умер от пневмонии, ГЛАВРЕД (26 сьнежня 2013)
  8. У МВС назвали причину загибелі чоловіка, побитого «за Майдан», УНІАН (24 сьнежня 2013) (укр.)
  9. Правоохоронці побили чоловіка за Майдан. Він помер у лікарні. Українська Правда. 24.12.2013 (укр.)
  10. Вербицький, якого викрадали разом з Луценком, мертвий, Високий Замок (22 студзеня 2014) (укр.)
  11. Брат Юрія Вербицького упізнав тіло, знайдене у лісосмузі, Радіо Свобода (22 студзеня 2014) (укр.)
  12. У Борисьпільському районі виявлено два трупи зі сьлідами тортур, Українська правда (22 студзеня 2014) (укр.)
  13. Жертвы Майдана: Кто и зачем убивает активистов? Цензор.нет (28.01.14, відэа тэлеканалу TVI, перадача «Знак оклику») (укр.)
  14. ВЕРБИЦЬКИЙ, ЯКОГО ВИКРАДАЛИ РАЗОМ ІЗ ЛУЦЕНКОМ, МЕРТВИЙ. Українська правда. 22.01.2014 (укр.)
  15. 1 2 ВІДОМО ІМ’Я ЛЮДИНИ, ЯКУ ЗАСТРЕЛИЛИ НА ГРУШЕВСЬКОГО, Українська правда (22 студзеня 2014) (укр.)
  16. Семья погибшего в Киеве активиста Нигояна переехала в Украину, спасаясь от войны в Нагорном Карабахе, Интерфакс-Украина (22 студзеня 2014)
  17. Бывший каратист Сергей Нигоян до гибели охранял Евромайдан, «Комсомольская правда» в Украине (22 студзеня 2014)
  18. 1 2 Сьлідзтву стали відомі результати ексьпертиз тіл загиблих мітингувальників — керівництво ГСУ, МВС (23 студзеня 2014) (укр.)
  19. 1 2 Ексклюзив ТВі. Тіла вбитих Жизьневського та Нігояна (увага, шокуюче відео), ТВі (22 студзеня 2014) (укр.)
  20. 1 2 ЗМІ: Один з убитих на Грушевського — білорус, Українська правда (22 студзеня 2014) (укр.)
  21. Помер ще один активіст, підстрелений на Грушевського. Українська правда. 25.01.2014 (укр.)
  22. Более 200 киевлян уже сдали кровь для пострадавшего на Грушевского, Газэта «День» (24 студзеня 2014)
  23. В областной больнице Ивано-Франковска умер активист евромайдана Богдан Калиняк. ТСН. 1+1. 30.01.2014 (рас.)
  24. http://www.061.ua/news/476999
  25. У Запоріжжі в автомобілі заживо спалили активіста Автомайдану (укр.)
  26. http://www.pravda.com.ua/news/2014/02/16/7014042/ ответственность за спаленого активиста в Запорожье взяли на себя «Призраки Севастополя»
  27. Artem Shevchenko Тіла вбитих євромайданівців. Один із них має бейджик із прізвищем (фото) | Експрес - онлайн. Expres.ua. Праверана 2014-02-20 г.
  28. Один з загиблих на Майдані – Дідич Сергій з Городенки. Poglyad.te.ua. Праверана 2014-02-20 г. (укр.)
  29. Сьогодні у Броварах ховатимуть жінку, яку вбили на барикадах. Маєш право знати. 20.02.2014 (укр.)
  30. Відео Телевизионной Службы Новостей Канала 1+1
  31. http://www.pravda.com.ua/rus/news/2014/02/19/7014678/ Посьле столкновения с „титушками“ погиб журналист газэты „Вести“
  32. http://politiko.ua/blogpost106841 Брезденюк Валерий Винница 50 лет — убит выстрелом в спину (рас.)
  33. Газэта „Вести“
  34. Інтернет-газэта „Про все“
  35. Anna Babinets - Tijdlijnfoto's. Facebook. Праверана 2014-02-20 г.
  36. http://vesti.ua/strana/38691-vse-pogibshie-na-majdane-stali-zhertvami-snajperov Игорь был одним из лучших студентов факультета, писал статьи об экономике и истории авиации, в том чисьле и для «Википедии» (рас.)
  37. Похорон тальнівчанина, що загинув на Майдані, відбудеться завтра о 13.00
  38. https://web.archive.org/web/20150711132254/http://partyofregions.ua/news/5305a8e7f620d2f70b00001a
  39. Сайт «Главком»
  40. На уманському блокпосту загинув активіст — Дзьвін
  41. На Майдані загинув український дзюдоїст — сайт «Espreso.tv»
  42. Небесная сотня пополнилась бойцом (рас.)
  43. http://procherk.info/news/7-cherkassy/21286-u-pamjat-pro-zagiblih-na-majdani-nazvut-dvi-vulitsi-na-cherkaschini
  44. У київській лікарні помер боєць Майдану з Кременчуцького району, ще один — в реанімації.(недаступная спасылка) (рас.)
  45. Погибшие на Майдане 18-20 февраля. Список (дополняется)  (рас.)
  46. http://life.pravda.com.ua/person/2014/02/21/153011/ Загиблі Герої Майдану
  47. http://argumentua.com/novosti/olga-bogomolets-publikuet-spisok-ubitykh-rezhimom-yanukovicha Ольга Богомолец публикует список убитых режимом Януковича (рас.)
  48. 1 2  (рас.)
  49.  (рас.)
  50. https://www.facebook.com/EvromaidanSOS/posts/381184855355863?stream_ref=10
  51. http://focus.ua/incident/298876/

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]