Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр
Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр
Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр
Інфармацыя пра
Поўная назва укр. Михайлівський Золотоверхий монастир
Канфэсія праваслаўе
Заснаваны 1108
Людзі
Заснавальнік(і) кіеўскі князь Сьвятополк II Ізяславіч
Месцазнаходжаньне
Разьмяшчэньне Украіна
Каардынаты 50°27′20″ пн. ш. 30°31′22″ у. д. / 50.45556° пн. ш. 30.52278° у. д. / 50.45556; 30.52278Каардынаты: 50°27′20″ пн. ш. 30°31′22″ у. д. / 50.45556° пн. ш. 30.52278° у. д. / 50.45556; 30.52278
Парэшткі 1934—1999
Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр на мапе Ўкраіны
Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр
Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр
Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр

Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр — адзін з найстаражытнейшых манастыроў у Кіеве. Пабудаваны ў 1108—1113 гадах унукам Яраслава Мудрага кіеўскім князям Сьвятаполкам Ізяславічам пры Міхайлаўскім Залатаверхім саборы.

Крыжова-купальны шасьціслуповы храм з трыма нэфамі і адным пазалочаным купалам. У пачатку 20 стагодзьдзя храм — 7-купальны. Міхайлаўскі Залатаверхі сабор быў пабудаваны з каменя і цэглы-плінфы на вапнава-цамэнтнай рошчыне тэхнікай «зьмешанага муру». Муры сабору ўпрыгожвалі мазаікі і фрэскі. Быў адным з найбуйнейшых манастыроў Старажытнага Кіеву.

На тэрыторыі манастыра знаходзіцца Кіеўская праваслаўная багаслоўская акадэмія і храм Сьвятога апостала і эвангеліста Яна Багаслова.

У 1934—1936 гадах савецкая ўлада праводзіла працы па зносе храму. У 1937 годзе рэшткі муроў былі зьнішчаныя выбухам.

У 1997—1998 гг. адбывалася аднаўленьне храму. Афіцыйна ён быў адкрыты 30 траўня 1999 году.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Науковий збірник, присвячений 900-літтю Свято-Михайлівського Золотоверхого монастиря. — К., 2008.
  • «Історія Свято-Михайлівського Золотоверхого монастиря», К, «Грані-Т», 2007.
  • Дегтярьов М. Г., Реутов А. В. Михайлівський Золотоверхий монастир — 2. вид., стереотип. — К. : Техніка, 1999. — 159 с. ISBN 966-575-047-X

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]