Перайсьці да зьместу

Віталь Клічко

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віталь Клічко
лац. Vital Kličko
па-ўкраінску: Віталій Володимирович Кличко
12 сьнежня 2012 5 чэрвеня 2014
з 5 чэрвеня 2014
Папярэднік Галіна Герэга[d]
з 25 чэрвеня 2014
Папярэднік Уладзімер Бандарэнка[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся19 ліпеня 1971(1971-07-19)[1][2][3][…] (54 гады)
Партыя
Адукацыя
Сужэнец Натальля Ягорава
Бацька Уладзімер Клічко[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
Сайт klitschko.com (анг.) (ням.) (укр.) (рас.)

Віта́ль Уладзі́меравіч Клічко́ (па-ўкраінску: Віталій Володимирович Кличко, нар. 19 ліпеня 1971, сяло Белаводзк, Кіргіская ССР) — украінскі баксэр-прафэсіянал, які выступае ў цяжкой вагавой катэгорыі, кікбаксэр. Украінскі палітык, грамадзкі дзяяч. Кандыдат філязофскіх навук. Герой Украіны (2006).

Чэмпіён сьвету па боксе сярод прафэсіяналаў паводле вэрсіяў WBO (1999—2000) і WBC (2004—2005, 2008-с.ч.). Шасьціразовы ўладальнік тытулаў чэмпіёна сьвету па кікбоксінгу паводле вэрсіяў розных арганізацыяў (чатыры разы сярод прафэсіяналаў і двойчы сярод аматараў). Трохразовы чэмпіён Украіны па боксе сярод аматараў.

Старэйшы брат прафэсійнага баксэра Ўладзімера Клічко, уладальніка тытулаў чэмпіёна сьвету па боксе ў звышцяжкой вазе паводле вэрсіяў IBF і WBO.

У 2014 годзе абраны на пасаду галавы мескай дзяржаўнай адміністрацыі Кіеву.

  1. Collins N. Vitali and Wladimir Klitschko // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. Vitali Klitschko // filmportal.de — 2005.
  3. Vitali Klitschko // Brockhaus Enzyklopädie (ням.)F.A. Brockhaus, 1796.
  4. http://ukr.lb.ua/news/2015/08/28/314530_klichko_ocholiv_partiyu_poroshenka.html
  5. http://solydarnist.org/?page_id=18047