Георгіеўская стужка
Выгляд

Георгіеўская стужка (па-расейску: георгиевская лента) — двухкаляровая стужка, якая ўжывалася ў афармленьні шэрагу вайсковых узнагародаў Расейскай імпэрыі і СССР.
Зьявілася ў 1769 годзе як дадатак да найвышэйшай узнагароды Расейскай імпэрыі — Ордэна сьвятога Георгія, заснаванага расейскай імпэратаркай Кацярынай II.
Жоўты колер сымбалізаваў расейскую імпэрскую карону, а чорны — двухгаловага арла[1][2].
У СССР георгіеўскія стужкі доўгі час не выкарыстоўваліся. Аднак у 1943 годзе быў заснаваны Ордэн Славы, да якога прыкладалася жоўта-чорная стужка, што атрымала назву гвардзейскай (па-расейску: гвардейская лента)[2].
- Герб Расейскай імпэрыі
- Сьцяг Маскоўскага цара (1693)
- Ордэн Сьв. Георгія I ступені
- Мэдаль «За перамогу над Нямеччынай»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Елена Якжик. Власти оскандалились с «георгиевскими» ленточками (рас.) // Салідарнасць, 18.06.2009
- 1 2 Ці належыць беларусам чапляць георгіеўскія стужкі? // Наша Ніва, 06.05.2010