24 (тэлеканал)
Выгляд
| Тэлеканал «24» | |
| Краіна | Украіна |
|---|---|
| Зона вяшчаньня | Украіна |
| Дата стварэньня | 1 сакавіка 2006 (19 гадоў таму) |
| Заснавальнік | Андрэй Садавы |
| Уладальнік | ТРК «Люкс»(uk) (Андрэй Садавы) |
| Кіраўніцтва | Раман Андрэйка(uk) |
| Слоган | Мяняем краіну да лепшага (па-ўкраінску: Змінюємо країну на краще) |
| www.24tv.ua | |
Тэлеканал «24» — украінскамоўны прыватны тэлеканал Украіны, заснаваны ў сакавіку 2006 году старшынём грамадзкага аб’яднаньня «Самадапамога»(uk) Андрэем Садавым напярэдадні абраньня мэрам Львова[1]. Ёсьць першым ва Ўкраіне кругласутачным навіновым тэлеканалам. У якасьці мэтавай аўдыторыі разглядае людзей ва ўзросьце ад 25 гадоў. На 2015 г. ахопліваў кабэльным вяшчаньнем 87% тэрыторыі Ўкраіны і меў у сваім этэры 55 перадачаў. Дадаткова вяшчае праз спадарожнік «AMOS 2»: арбітальнае разьмяшчэньне — 4° усходняй даўгаты, частасьць — 10759 мэгагэрцаў, хуткасьць патока — 30000 знакаў/сэк., выпраўленьне памылак — 3/4. На 2015 г. звыш 8 млн асобаў глядзелі тэлеканал праз спадарожнік.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Радыё «Люкс ФМ»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Вольга Гарапучык. Андрэй Садавы – украінскі палітык, за якім варта сачыць // Часопіс «Ідэя», 28 лістапада 2014 г. Праверана 12 жніўня 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- RSS-паток (укр.)
- Этэр анлайн (укр.) // Тэлеканал «24», 3 ліпеня 2015 г. Праверана 12 жніўня 2015 г.
- Старонка ў Фэйсбуку
| Гэта — накід артыкула пра Ўкраіну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |