Бэркут (спэцпадразьдзяленьне)
Бэркут (спэцпадразьдзяленьне) |
«Бэ́ркут» (па-ўкраінску: Беркут) — былое падразьдзяленьне міліцыі асаблівага прызначэньня МУС Украіны, створанае ў 1992 року на аснове аддзелаў міліцыі асаблівага прызначэньня (АМАП). 25 лютага 2014 г. выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных справаў Украіны Арсень Авакаў падпісаў загад № 144 «Пра ліквідацыю спэцыяльных падразьдзяленьняў міліцыі грамадзянскай бясьпекі "Бэркут"»[1].
На запыт «Свабоды» ў 2014 годзе пасьля публікацыі сайту газэты «Салідарнасьць» пра тое, што ў беларускім АМАПе працаўладковаюцца былыя супрацоўнікі ўкраінскага «Бэркуту», прэсавы сакратар МУС Канстанцін Шалкевіч адказаў адмоўна, бо «МУС не камэнтуе нізкаякасныя сачыненьні на вольную тэму, разьмешчаныя ў інтэрнэце»[2].
Тым ня менш у 2020 годзе былі апазнаныя экс-супрацоўнікі расфармаванага «Бэркуту» ў шэрагах АМАПу[3]. Выданьне «Новы час» працягнула журналісцкі цыкл расьсьледаваньняў і ў 2021 годзе, выявіў яшчэ больш такіх пэрсаналіяў[4].
Апэрацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 18 ліпеня 1995 «Бэркут» удзельнічаў у зрыве пахаваньня кіеўскага патрыярха Ўладзімера ў Сафійскім саборы. На загад прэзыдэнта Кучмы спэцаддзелы зладзілі зьбіцьцё прадстаўнікоў УПЦ КП на Сафійскій плошчы[5].
- лістапад — сьнежань 2013 — «Бэркут» удзельнічаў у гвалтоўным разгоне Эўрамайдану ў Кіеве[6][7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ МУС Украіны ліквідавала «Бэркут» // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 26 лютага 2014 г. Праверана 28 лютага 2014 г.
- ^ Алег Грузьдзіловіч. (2014-06-06) МУС не камэнтуе зьвесткі пра ўладкаваньне беркутаўцаў у АМАП (бел.). Свабода. Праверана 2021-03-07 г. Архіўная копія ад 2021-03-07 г.
- ^ Дзяніс Івашын. (2020-12-02) Спецрасследаванне: што абараняе «Беркут» у Беларусі. Частка І (бел.). Новы час. Праверана 2020-12-03 г. Архіўная копія ад 2020-12-03 г.
- ^ Дзяніс Івашын. Спецрасследаванне: каго ці што абараняе «Беркут» у Беларусі. Частка III (бел.) // Новы час. — № 8 (716). — С. 6, 19.
- ^ «Чорний вівторок» : Похорон Патріарха Володимира;Біля стін Софійському соборі в Києві поховано українського Патріарха Володимира (1995)
- ^ УП. Субота, 30 листопада 2013, 05:41
- ^ Розгін демонстрантів. 5 канал