Буяр Нішані
| Буяр Нішані | |
| па-альбанску: Bujar Nishani | |
| | |
|---|---|
| 23 студзеня 2006 — 1 кастрычніка 2007 | |
| 20 сакавіка 2007 — 17 верасьня 2009 | |
| Наступнік | Lulzim Basha[d] |
| 17 верасьня 2009 — 25 красавіка 2011 | |
| Папярэднік | Enkelejd Alibeaj[d] |
| Наступнік | Eduard Halimi[d] |
| 21 красавіка 2011 — 12 чэрвеня 2012 | |
| Папярэднік | Lulzim Basha[d] |
| Наступнік | Flamur Noka[d] |
| 24 ліпеня 2012 — 24 ліпеня 2017 | |
| Папярэднік | Бамір Топі |
| Наступнік | Ілір Мэта |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 29 верасьня 1966[1][2] |
| Памёр | 28 траўня 2022[3] (55 гадоў) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
Буяр Фаік Нішані (па-альбанску: Bujar Faik Nishani; нар. 29 верасьня 1966, Дурэс) — альбанскі дзяржаўны дзеяч, прэзыдэнт Альбаніі з 24 ліпеня 2012 па 24 ліпеня 2017 году.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1988 годзе скончыў вайсковую акадэмію ў Тыране. У 1991 годзе стаў сябрам Дэмакратычнай партыі Альбаніі. У сярэдзіне 90-х ён зьехаў у ЗША і ў 1996 годзе скончыў Унівэрсітэт у Сан-Антоніа (штат Тэхас). Пазьней быў пераведзены ў асьпірантуру аднаго з унівэрсытэтаў Каліфорніі, дзе ў 1997 годзе атрымаў уліковую ступень. У гэтым жа годзе вярнуўся ў Альбанію.
Пасьля паразы Дэмакратычнай Партыі на выбарах у Народны Сход у 1997 годзе, узначаліў няўрадавую арганізацыю Вайсковы эўраатлянтычны форум. У 2005 годзе атрымаў ступень магістра эўрапейскіх навук. У 2007 годзе стаў міністрам унутраных спраў Альбаніі. У 2009 годзе, калі Альбанія ўступіла ў НАТО, ён сышоў з МУС і стаў міністрам юстыцыі. У 2011 вярнуўся ў МУС і зноў стаў яго кіраўніком. Удзельнічаў у выбарах прэзыдэнта Альбаніі 2012 году і перамог на іх. 24 ліпеня 2012 году прыступіў да выкананьня абавязкаў.
9 кастрычніка 2014 Нішані ўзнагародзіў камуну Люфцінье — куды ўваходзяць вёскі, жыхары якіх прымалі ўдзел у антыкамуністычным Паўстаніне Жапакікі 1948 году — ордэнам "Гонар нацыі». Паўстанцаў ён назваў «бясстрашнымі і мудрымі людзьмі, што падняліся на абарону годнасьці і будучыні» (асабліва вылучыў Байрама Камбэры і Джэмаля Браха). Самому прэзыдэнту было нададзена званьне ганаровага грамадзяніна Люфцьнье[5].
24 лістапада 2014 году Нішані выдаў указ аб пасьмяротным узнагароджаньні ордэнам «Гонар нацыі» некалькіх антыкамуністычных палітыкаў, пакараных у 1945 годзе па прыгавору Спэцыяльнага суду (у тым ліку былога міністра ў калябаранцкім урадзе Колы Тромары[6]).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Bujar Nishani // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Bujar Faik Nishani // Munzinger Personen (ням.)
- ↑ Former Albanian President, Bujar Nishani, passed away at 55 (анг.)
- ↑ Ndahet nga jeta ish-Presidenti Bujar Nishani — Albanian Telegraphic Agency.
- ↑ Presidenti Nishani vlerëson Komunën e Luftinjës me dekoratën «Nderi i Kombit»
- ↑ Institucioni i Presidentit të Republikës së Shqipërisë. Dekorata «Nderi i kombit» Праверана 2018-10-21 г. Архіўная копія ад 2018-10-21 г.