Варшаўка
Варшаўка | |
трансьліт. Varšaŭka | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Рудзенскі |
Насельніцтва: | 48 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°35′17″ пн. ш. 27°50′20″ у. д. / 53.58806° пн. ш. 27.83889° у. д.Каардынаты: 53°35′17″ пн. ш. 27°50′20″ у. д. / 53.58806° пн. ш. 27.83889° у. д. |
± Варшаўка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Варша́ўка[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавету.
Знаходзіцца за 25 км на паўночны захад ад раённага цэнтру, на аўтадарозе Смалявічы — Шацк, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Менск — Асіповічы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На пачатку ХХ ст. маёнтак у Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. Каля вёскі падчас Другой сусьветнай вайны было растраляна больш за 300 ваеннапалонных і мірных жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- пачатак XX ст. — 1 двор, 6 жыхароў
- 1917 год — 1 двор, 26 жыхароў
- 2002 год — 18 двароў, 37 жыхароў
- 2009 год — 48 чалавекі[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі