Перайсьці да зьместу

Востраў (Пухавіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Востраў
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Пухавіцкі
Сельсавет Рудзенскі
Часавы пас
Каардынаты 53°36′17″ пн. ш. 27°54′34″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 40 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1713
Нумарны знак 5
Востраў на мапе Беларусі ±
Востраў
Востраў
Востраў
Востраў
Востраў
Востраў

Во́страў[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавету.

Знаходзіцца за 25 км на паўночны захад ад раённага цэнтру, 3 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Менск-Асіповічы.

На пачатку ХХ ст. хутар у Дукорскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

  • 1897 год — 45 двароў, 261 жыхар
  • Пачатак ХХ ст. — 48 двароў, 305 жыхароў
  • 1917 год — 45 двароў, 311 жыхароў
  • 2002 год — 12 двароў, 37 жыхароў
  • 2009 год — 40 чалавек[2]
  • Уладзімер Лабанок (1907—1984) — беларускі дзяржаўны дзяяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласьці. Герой Савецкага Саюзу (1943).
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі