Васількі (Менская вобласьць)
Васількі | |
трансьліт. Vasiĺki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Рудзенскі |
Насельніцтва: | 126 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Паштовы індэкс: | 222822 |
СААТА: | 6244757021 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°33′33″ пн. ш. 27°50′16″ у. д. / 53.55917° пн. ш. 27.83778° у. д.Каардынаты: 53°33′33″ пн. ш. 27°50′16″ у. д. / 53.55917° пн. ш. 27.83778° у. д. |
± Васількі |
Васількі́[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На пачатку ХХ ст. вёска ў Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. Была вядома як крухмальны завод «Цітва», які пабудавалі ў 1911 годзе.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Да 31 сакавіка 1977 году Васількі ўваходзілі ў склад Цітвянскага сельсавету, пасьля перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Рудзенскага пассавету[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2002 год — 18 двароў, 37 жыхароў
- 2009 год — 126 чалавек[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Пастанова выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі