Перайсьці да зьместу

Бор (Рудзенскі сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бор
трансьліт. Bor
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Рудзенскі
Насельніцтва: 3 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
СААТА: 6244757011
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°31′48.4″ пн. ш. 27°53′3.8″ у. д. / 53.530111° пн. ш. 27.884389° у. д. / 53.530111; 27.884389Каардынаты: 53°31′48.4″ пн. ш. 27°53′3.8″ у. д. / 53.530111° пн. ш. 27.884389° у. д. / 53.530111; 27.884389
Бор на мапе Беларусі ±
Бор
Бор
Бор
Бор
Бор
Бор

Бор[1] (таксама сустракаецца Бор-Цітвя́нскі[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавету.

На пачатку ХХ ст. вёска ў Дукорскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

Паводле перапісу 1897 году была капліца, дзейнічаў хлебазапасны магазын.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Да 31 сакавіка 1977 году Васількі ўваходзілі ў склад Цітвянскага сельсавету, пасьля перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Рудзенскага пассавету[2].

  • 1897 год — 58 двароў, 336 жыхароў.
  • пачатак XX ст. — 67 двароў, 394 жыхары.
  • 1917 год — 69 гаспадарак, 395 жыхароў
  • 2002 год — 5 двароў, 7 жыхароў
  • 2009 год — 3 чалавекі[3]
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Пастанова выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі