Сямён Гальшанскі
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
![]() Герб «Гіпацэнтаўр» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1445 Гальшаны, Ашмянскі павет, Віленскае ваяводзтва, Вялікае Княства Літоўскае |
Памёр | 1505 |
Род | Гальшанскія |
Бацькі | Юры Гальшанскі |
Жонка | Анастасія з Збараскіх |
Дзеці | Тацяна |
Дзейнасьць | дыплямат |
Сямён Гальшанскі (каля 1445 — 1505) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Часовы спраўца пасадаў найвышэйшага гетмана літоўскага і ваяводы наваградзкага (1500—1501)[1].
Валодаў паўночнай часткай Глускай воласьці і Старым Глускам (пазьнейшы Глуск Пагарэлы), а таксама часткай Глуску і Гальшанаў, Раманавым, Копысьсю і Бараньню. У выніку шлюбу набыў маёнткі на Валыні. Трымаў Луцкае староства (з 1490)
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З княскага роду Гальшанскіх гербу «Гіпацэнтаўр», сын Юрыя.
У 1494 атрымаў урад маршалка Валынскай зямлі.
Ажаніўся з князёўнай Анастасіяй Збараскай. У шлюбе меў адзіную дачку Тацяну.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Насевіч В. Гальшанскія // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 492.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
- Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895.