Крыштап Валадковіч
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
![]() Крыштап Валадковіч | |
![]() Герб «Радван» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Род | Валадковічы |
Бацькі | Марцін Валадковіч Дарота з Дарагастайскіх[d] |
Дзеці | Соф’я Канстанцыя з Валадковічаў[d] |
Крыштап Валадковіч (1600 — чэрвень 1670) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар земскі менскі, ваявода наваградзкі ад 18 сакавіка 1658.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З шляхецкага роду Валадковічаў гербу «Радван» зьменены.
У 1645 пабраўся другім шлюбам з княжной Альжбэтай з роду Друцкіх-Сакалінскіх (памерла ў 1653)[1].
Дачка Соф’я Канстанцыя ў 1652 выйшла замуж за маршалка вялікага літоўскага князя Аляксандра Гілярага Палубінскага[2].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Вячаслаў Насевіч. Валадковічы // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 380.
- ^ В. Л. Насевіч. Валадковічы // ЭГБ. Т. 2. — Менск, 1994. С. 205.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.