Тамаш Сапега
Тамаш Сапега. З Коданскай галерэі, 1709 | |
Герб «Ліс» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | да 1598 |
| Памёр | 2—8 красавіка 1646 |
| Пахаваны | |
| Род | Сапегі |
| Бацькі | Мікалай Сапега Рэгіна з Дарагастайскіх |
| Жонка | Сузанна з Храптовічаў |
Тамаш Сапега (да 1598 — паміж 2 і 8 красавіка 1646, Вільня) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода вэндэнскі (1641—1643) і наваградзкі (з 1643).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Мікалая, ваяводы наваградзкага, і Рэгіны з Дарагастайскіх. Меў братоў Паўла і Казімера Мікалая.
У 1617 годзе навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Любліне, у 1619—1621 гадох — у Кракаўскім унівэрсытэце. У 1621—1625 гадох працягваў адукацыю за мяжой — у Інгальштаце (1621), Падуе (1622), Балёньні (1623) і Лёвэне (1625).
Па вяртаньні на Радзіму быў пры двары караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы, дзе ў 1632 годзе страціў руку ў паядынку зь Юрыем Зяновічам. Браў удзел у вайне з Маскоўскай дзяржавай на чале ўласнай гусарскай харугвы.
У 1640 годзе абіраўся маршалкам Галоўнага Трыбуналу. У красавіку 1641 году атрымаў урад ваяводы вэндэнскага, а на мяжы 1642 і 1643 — ваяводы наваградзкага. Удзельнічаў у перамовах з маскоўскімі пасламі.
Ажаніўся з Сузаннай Храптовіч (шлюб да 1638), не пакінуў нашчадкаў. Павахалі Т. Сапегу ў касьцёле францішканаў у Гальшанах[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 195.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Тамаш Сапега — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў