Юры Храптовіч
Юры Храптовіч. Невядомы мастак, XVIII ст. | |
Герб «Адравонж» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 1586[1][2] |
| Памёр | ліпень 1650[2] |
| Пахаваны | |
| Род | Храптовічы |
| Бацькі | Адам Храптовіч Ганна Камаеўская[d] |
| Дзеці | Зузана Храптовіч[d][3], Юры Храптовіч[d], Адам Храптовіч[d] і Альжбета Храптовіч[d] |
| Дзейнасьць | вайсковец |
Ю́ры Храпто́віч (1586, в. Вішнева Ашмянскага павету — 1650) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян смаленскі (1639—1643) і жамойцкі (1643—1645), ваявода парнаўскі (1645—1646) і наваградзкі (з 1646).
Валодаў маёнткамі Ліпск у Гарадзенскім павеце, Вішневам, Валанавам, Гайцюнішкамі, Даўбуцішкамі, Гедэйшышкамі ў Ашмянскім павеце, Глыбокім, Мацкішкамі і Гарнастаішкамі ў Лідзкім павеце, меў камяніцы ў Вільні і Горадні.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць]Прадстаўнік шляхецкага роду Храптовічаў гербу «Адравонж», сын Адама і Ганны з Камаеўскіх.
Браў удзел у вайне са Швэцыяй (1600—1611). У 1609 годзе ўдзельнічаў у здабыцьці Парнавы. На чале ўласнай коннай харугвы браў удзел у вайне Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1609—1618)[4].
Па вяртаньні з войнаў займаўся гаспадаркай. Набываў прылеглыя да Вішнева маёнткі. У 1617 купіў фальварак Бярэзіна, у 1624 — вёску Ганчары. Збудаваў касьцёл у Вішневе, фундаваў касьцёл і кляштар дамініканаў у Лукішках каля Вільні.
У шлюбе з Сузаннай Нохарт (1611) меў сыноў Багдана, Адама, Юрыя, Яна і тры дачкі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. III, Księstwo Żmudzkie XV‒XVIII wiek (пол.) / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2015. — С. 165. — 370 с. — ISBN 978-83-7181-312-2
- ^ а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VI, Ziemia nowogródzka i województwo nowogródzkie XV–XVIII wiek (пол.) / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2024. — С. 214. — 524 с. — ISBN 978-83-66911-67-3
- ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 95. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Храптовічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 719.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Grzegorz Ryżewski. Ród Chreptowiczów herbu Odrowąż. — Kraków: Avalon, 2006. ISBN 978-83-60448-22-9.