Мікалай Сапега (сын Багдана)
Герб «Ліс» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 1558 |
| Памёр | 1638 |
| Пахаваны | |
| Род | Сапегі |
| Бацькі | Багдан Сапега Марына з Капустаў |
| Жонка | Рэгіна з Дарагастайскіх Соф'я з Дэмбоўскіх |
| Дзеці | ад 1-га шлюбу: Павал, Тамаш, Казімер Мікалай, Альжбета |
Крыштап Францішак Сапега (1558—1638) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода менскі (1611—1618) і наваградзкі (з 1618).
Валодаў Боцькамі на Падляшшы.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Багдана, ваяводы менскага, і Марыны з Капустаў. Меў братоў Паўла Стэфана і Андрэя.
З 1582 году навучаўся ў Балёнскім унівэрсытэце, потым у Рыме (1586) і Арлеане (1587).
Па вяртаньні на Радзіму ў 1588 годзе атрымаў урад падкаморага гарадзенскага. Абіраўся паслом на соймы. У 1596 езьдзіў з дыпляматычнай місіяй у Швэцыю. У 1608—1609 гадоў лячыўся ў Карлавых Варах. Па вяртаньні ў 1611 годзе атрымаў урад ваяводы менскага, у 1618 годзе — ваяводы наваградзкага.
Двойчы браў шлюб. Да 1598 году ажаніўся з Рэгінай Дарагастайскай (пам. па 1622), зь якой меў трох сыноў і дачку:
- Павал (пам. 1612), староста жыжмарскі;
- Тамаш (каля 1598—1646), ваявода вэндэнскі і наваградзкі;
- Казімер Мікалай (пам. па 1639), дваранін каралеўскі;
- Альжбета, жонка двараніна каралеўскага Паўла Войны.
У 1625 годзе ажаніўся з Соф’яй Дэмбоўскай, шлюб зь якой быў бязьдзетным.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008.
- ↑ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008.
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 90. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мікалай Сапега (сын Багдана) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў