Януш Аляксандар Сангушка
Януш Аляксандар Сангушка | |
Герб «Пагоня Літоўская» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 5 траўня 1712 Любартаў |
| Памёр | 13 верасьня 1775 Дубна |
| Род | Сангушкі |
| Бацькі | Павал Караль Сангушка Мар’яна зь Любамірскіх |
| Жонка | Канстанцыя з Дэнгафаў |
Януш Аляксандар Сангушка (5 траўня 1712, места Любартаў — 13 верасьня 1775, места Дубна) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Мечнік вялікі літоўскі (1735—1750), маршалак надворны літоўскі (1750—1760)[1]. VII і апошні ардынат астроскі. Кавалер ордэнаў Белага Арла (1736) і Сьвятога Губэрта[2].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
З княскага роду Сангушкаў гербу «Пагоня Літоўская», сын Паўла Караля, маршалка вялікага літоўскага, і Мар’яны зь Любамірскіх. Меў братоў Януша Мадэста, Юзэфа Паўліна і Гераніма Януша.
Абіраўся паслом на соймы. У 1735 годзе атрымаў урад мечніка вялікага літоўскага, у 1750 годзе — маршалка надворнага літоўскага. 11 жніўня 1736 году атрымаў у Дрэздэне ордэн Белага Арла.
Фундаваў кляштар капуцынаў у Стараканстантынаве. Большую частку жыцьця правёў у Дубенскім замку, атрымаў вядомасьць гультая і валацугі.
Шлюб з Канстанцыяй Дэнгаф быў бязьдзетным. З прычыны адсутнасьці нашчадкаў і магчымасьці па ягонай сьмерці спрэчак на гэтай глебе ініцыяваў Кальбушаўскую транзакцыю (1753), у выніку якой адбыўся падзел Астроскай ардынацыі паміж сябрамі і прыхільнікамі магнацкай групоўкі «фамілія». Захаваў за сабой права пажыцьцёвага карыстаньня гэтай маёмасьцю.
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Апынуўся на першым месцы ў тройцы «п’яніцаў Рэчы Паспалітай», складзенай ягоным сучасьнікам мэмуарыстам Андрэем Кітовічам. На трэцяе месца ў гэтым шэрагу аўтар паставіў Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку»[3].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Партрэты Януша Аляксандра Сангушкі
- Я. Філіповіч, 1747 г.
- Невядомы мастак, каля 1780 г.
- Невядомы мастак, XVIII ст.
- Невядомы мастак, XVIII ст.
- Невядомы мастак, XVIII ст.
- Невядомы мастак, 2-я палова XVIII ст.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Пазднякоў В. Сангушкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 540.
- ↑ Dunin Borkowski J. S. Genealogie żyjących utytułowanych rodów polskich. — Lwów, 1895. S. 92.
- ↑ Сіняк Н. У Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Любанскага р-на / Рэд.-уклад. В. Р. Феранц; Рэдкал.: В. А. Сойка і інш. — Мн.: Ураджай, 1996.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Любанскага р-на / Рэд.-уклад. В. Р. Феранц; Рэдкал.: В. А. Сойка і інш. — Мн.: Ураджай, 1996. — 438 с. ISBN 985-04-0160-5.