Станіслаў Солтан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станіслаў Солтан
Станіслаў Солтан
Станіслаў Солтан
POL COA Syrokomla.svg
Герб «Сыракомля»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1746 або 27 жніўня 1756
Памёр 1836(1836)
Род Солтаны
Бацькі Станіслаў Солтан
Алена з Ромэраў
Жонка Францішка Тэафілія з Радзівілаў
Канстанцыя з Тапліцкіх
Дзеці ад 1-га шлюбу: Адам Лявон Людвік, Караліна, Ганна, Алена
ад 2-га шлюбу: Станіслаў, Уладзіслаў, Алена
Дзейнасьць інжынэр цывільнага будаўніцтва

Станіслаў Солтан (1746 або 27 жніўня 1756 — 1836, места Мітава) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Харунжы (з 1782) і падкаморы вялікі (з 1790), апошні маршалак надворны (1791—1795)[1]; генэрал-ад’ютант літоўскай польнай булавы.

Быў старостам слонімскім. Кавалер ордэнаў Сьвятога Станіслава (1782)[2], Белага Арла (1791) і Ганаровага легіёну (1813)[3].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Францішка з Радзівілаў, першая жонка С. Солтана

Паходзіў з шляхецкага роду Солтанаў гербу «Сыракомля», сын Станіслава, старосты амелянаўскага, і Алены з Ромэраў.

У 1781 годзе быў сябрам ложаў «Гарлівы літвін» і «Дасканалая еднасьць» таемнага таварыства Вольных муляроў[4]. У 1782 годзе атрымаў урад харунжага вялікага літоўскага і званьне генэрал-маёра войска Вялікага Княства Літоўскага, у 1790 годзе — урад падкаморага вялікага літоўскага.

У 1788 годзе абіраўся паслом на Чатырохгадовы Сойм (1788—1792). У час працы сойма ўваходзіў у патрыятычную групоўку і падтрымаў Канстытуцыю 3 траўня (1791). Тады ж атрымаў урад маршалка надворнага літоўскага.

У вайну Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году выступаў супраць далучэньня караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага да Таргавіцкай канфэдэрацыі, 24 чэрвеня эміграваў у Саксонію.

Актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы паўстаньня Т. Касьцюшкі (1794), па здушэньні якога расейскія ўлады выслалі яго ў Казань. У 1796 годзе вызвалены маскоўскім гаспадаром Паўлам I.

У 1806—1807 гадох разам з палкоўнікам Ф. Патоцкім рыхтаваў новае паўстаньне ў колішнім Вялікім Княстве Літоўскім, у 1808 годзе выехаў у Варшаўскае княства. У вайну 1812 году Напалеон прызначыў яго старшынём часовага ўраду Вялікага Княства Літоўскага; адначасна ўзначаліў камітэт харчаваньня і магазынаў. Прыбыў у Вільню 18 ліпеня, аднак з прычыны кепскага стану здароўя з 24 жніўня да 6 лістапада не выконваў абавязкаў. Па сканчэньні вайны эміграваў.

Першы раз ажаніўся з Францішкай Тэафілій Радзівіл, другі — з Канстанцыяй Тапліцкай. У першым шлюбе меў сына Адама Лявона Людвіка і дачок Караліну, Ганну і Алену, у другім — сыноў Станіслава і Ўладзіслава, а таксама дачку Алену.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ерашэвіч А. Солтан Станіслаў // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 2. С. 620.
  2. ^ Dunin-Wilczyński Z. Order Świętego Stanisława. — Warszawa, 2006. S. 189.
  3. ^ Męclewska М. Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705-2008. — Warszawa: Zamek Królewski, 2008. S. 254.
  4. ^ Małachowski-Łempicki S. Wykaz polskich lóż wolnomularskich oraz ich członków w latach 1738-1821 // Archiwum Komisji Historycznej. T. XIV. — Kraków, 1930. S. 397.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Stanisław Sołtan(пол.). Sejm-Wielki.pl. Праверана 25 студзеня 2011 г.