Войцех Манівід (сын Івана)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Войцех Манівід

Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1430
Памёр 1475
Род Манівіды
Бацькі Іван Манівід
Альжбета

Войцех Манівід (каля 1430 — 1475) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян віленскі1461), адначасна ваявода наваградзкі1471) і падстолі вялікі літоўскі (1475).

Валодаў большасьцю Ашмянскага павету.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Манівідаў гербу «Ляліва», сын Івана (Івашкі), кашталяна віленскага[1], і Альжбеты зь нявызначанага роду.

Не пакінуў нашчадкаў, ягоныя вялізныя зямельныя ўладаньні адыйшлі да сясьцёр Соф’і (жонка Мікалая Радзівіла) і Ядвігі (жонка Алехны Судзімонтавіча)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Насевіч В. Манівідавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 270.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]