Юзэф Аляксандар Ябланоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Юзэф Аляксандар Ябланоўскі
Юзэф Аляксандар Ябланоўскі. Невядомы мастак, XVIII ст.
Юзэф Аляксандар Ябланоўскі. Невядомы мастак, XVIII ст.
Herb Jabłonowskich.PNG
Герб «Прус ІІІ»
Стольнік вялікі літоўскі
1744 — 1755
ПапярэднікПётар Павал Сапега
НаступнікСтаніслаў Аўгуст Панятоўскі
Ваявода наваградзкі
1755 — 1772
ПапярэднікЮры Радзівіл
НаступнікЮзэф Несялоўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 4 лютага 1711
Тыхомель, Валынь
Памёр 1 сакавіка 1777 (66 гадоў)
Ліпск
Род Ябланоўскія
Бацькі Аляксандар Ян Ябланоўскі
Тэафілія зь Сяняўскіх
Жонка Караліна Тэрэза з Радзівілаў
Францішка Вікторыя з Варанецкіх
Дзеці Тэафіла Стрэжыслава з Ябланоўскіх[d]
Дзейнасьць мастацтвазнавец

Юзэф Аляксандар Ябланоўскі (4 лютага 1711, Тыхомель на Валыні — 1 сакавіка 1777, Ліпск) — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, гісторык, бібліёграф, мэцэнат мастацтва. Стольнік вялікі літоўскі (1744—1755), ваявода наваградзкі (1755—1772), сябра шматлікіх эўрапейскіх акадэміяў і навуковых таварыстваў.

Меў рэзыдэнцыі ў Падгорцах каля Стрыю, Ябланове Літоўскім, Ляхавічах. Быў старостам бускім, корсунскім і зьвянігарадзкім.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік магнацкага роду Ябланоўскіх гербу «Прус ІІІ», адзіны сын Аляксандра Яна (1670—1723), харунжага вялікага кароннага, і Тэафіліі зь Сяняўскіх (1677—1754). Атрымаў хатнюю адукацыю, падарожнічаў па Францыі, Італіі, Нямеччыне, Галяндыі, Ангельшчыне. Неаднаразова абіраўся паслом на соймы.

Ю. А. Ябланоўскі

У 1740 годзе ажаніўся з Каралінай, дачкой канцлера вялікага літоўскага Караля Станіслава Радзівіла, што дало яму магчымасьць набыць маёнткі і ўрады ў Вялікім Княстве Літоўскім[3].

У часы другога панаваньня Станіслава Ляшчынскага быў ягоным прыхільнікам, паслом ад караля польскага і вялікага князя літоўскага да караля францускага Людовіка XV. У 1743 годзе ад імпэратара Карла VII атрымаў тытул князя. Падтрымліваў Барскую канфэдэрацыю, па паразе якой адмовіўся ад пасады наваградзкага ваяводы, каб ня ўдзельнічаць у санкцыянаваньні першага падзелу Рэчы Паспалітай[3].

Напісаў некалькі значных гістарычных працаў. Дзякуючы яго прапанове і фінансаваньню ў Парыжы ў 1772 годзе годзе выйшаў вядомы атляс Rizziego-Zannoniego, першы атляс Рэчы Паспалітай «Carte de Pologne...». Заснаваў у 1774 годзе ўва ўнівэрсытэце ў Ліпску Навуковае Таварыства Ябланоўскіх (лац. Societas Jablonoviana), якое існуе да сёньня. У XVIII стагодзьдзі выдаваліся яноныя працы з гісторыі Польшчы, матэматыцы, эканоміцы. Здолеў вылучыць зь ліку забароненага дасьледаваньні Мікалая Капэрніка, папулярызаваў ягоныя працы. У 1761 годзе выкупіў маёнтак у Чарнолесьсі, каб захаваць памяць пра Яна Каханоўскага. Напісаў: «Ostafi… tudzież nauka o wierszach i wierszopisach polskich» (1751, вершам), «Museum Polonum» (1752), «L’Empire des Sarmates» (1748) і працы з генэалёгіі.

Аднавіў Наваградзкі замак[3].

У 1740 годзе ажаніўся з князёўнай Тэрэзай Каралінай (1707—1765), удавой ваяводы берасьцейскага Казімера Лявона Сапегі (1697—1738), дачкой канцлера вялікага літоўскага Караля Станіслава Радзівіла (1669—1719) і Ганны Кацярыны з князёў Сангушкаў (1676—1746). У шлюбе нарадзіліся дзеці:

  • Тэафілія Стражыслава (1743-1816), жонка з 1766 году краўчага вялікага літоўскага Юзэфа Сапегі (1737—1792)
  • Ганна Дабрагнева (1745—1782), жонка з 1766 году кашталяна кіеўскага і ваяводы брацлаўскага Мацея Лянцкаронскага (1723—1789)
  • Ядвіга Тэрэза

Па сьмерці першай жонкі ў 1766 годзе ажаніўся з князёўнай Францішкай Вікторыяй Варанецкай (1742—1827), у шлюбе зь якой нарадзіўся Аўгуст Дабрагост (1769-1792), ротмістар кавалерыі (1789)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.

Вонкавыя спасылік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Юзэф Аляксандар Ябланоўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў